Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Забастоука на лесапiльным заводзе

1907 год... Рэвалюцыйныя памкненні, пачатак якім даў 1905, ідуць на спад. А ў Вярхуціне Бабруйскага павета (цяпер - вёска ў Языльскім сельсавеце Старадарожскага раёна) - забастоўка. Што ж здарылася такое надзвычайнае, што рабочыя лесапільнага завода адважыліся бунтаваць?

Зазірнём у данясенне мінскага губернатара Эрдэлі, якое ён адправіў 15 чэрвеня 1907 года ў Дэпартамент паліцыі: "... паведамляю... падрабязныя сведчанні пра забастоўку на Вярхуцінскім лесапільным заводзе Фрыца Шульца.

... Бабруйскі павятовы ўраднік 3 чэрвеня раніцай прыбыў у Вярхуцін і высветліў, што 2 чэрвеня, г.зн. у дзень забастоўкі, адбывалася 2-х тыднёвая выплата рабочым, у час якой адміністрацыя правяла ўтрыманне за дні з 17 па 20 мая, у якія рабочыя не працавалі і меркавалі ладзіць забастоўку..." Тады забастоўка не адбылася. Адміністрацыя паабяцала заплаціць за дні прастоя, бо машыну спыніў сам дырэктар завода. Але ж грошы не заплацілі - маўляў, чужаземец Шульц, гаспадар, не дазволіў. Ураднік, гледзячы, што рабочыя пратэстуюць правільна адправіў Шульцу ў Германію тэлеграму з просьбай заплаціць грошы і вычарпаць канфлікт. Адказу паліцэйскі чын не дачакаўся.

І адміністрацыя не выканала ніводнага пункту патрабаванняў рабочых. Зарплату нікому не павысілі. Абяцалі адрамантаваць кватэры, павялічыць іх плошчу - не зрабілі. Абяцалі дапамагчы ў набыцці прадуктаў харчавання па болей танным кошце - не выканалі абяцанне. Пуд хлеба ў Вярхуціне каштаваў 7 рублёў 80 кап. Фунт сала - 30 капеек, фунт мяса свінога - 18-20 капеек. Трэба меркаваць, што па тым часе дорага.

На 6 чэрвеня адміністрацыя завода прызначыла канчатковы разлік з рабочымі. Агульная сума складала 450 рублёў. Рабочыя за разлікам не з'явіліся. Паліцыя выказвала насцярогу, што пік інцыдэнта можа прыйсціся на той час, калі рабочых пачнуць высяляць з кватэр...

Хваляванні працягваліся і далей. Шульц спрабаваў праехаць у Вярхуцін, але "руплівыя" канторшчыкі яго адгаварылі: маўляў, жыццю можа пагражаць небяспека. Дык чаму ж канторшчыкі "цягнулі" час?.. Ужо ў другім данясенні мінскі губернатар высказаў сваю версію прычын, па якіх забастоўка была выгадная адміністрацыі: "... цыркуліруюць чуткі, што кантора завода мае вялікія заказы, але выканаць іх у тэрмін не здольная і, відаць, каб вызваліцца ад выплаты "неустойки" за тэрміновыя заказы і апраўдаць сябе перад ... Шульцам, свядома зацягвае забастоўку..." Цікавы, амаль у стыкі ХХІ стагоддзя сцэнарый.

22 чэрвеня рабочыя ўсё ж прыступілі да работы. Адміністрацыя паабяцала пабудаваць для рабочых дом у 10 кватэр. Арганізаваць мясцовую і спажывецкую лаўкі. Паабяцалі выдаць рабочым да 30 ліпеня дапамогу ў 1000 рублёў. А таксама - заплаціць рабочым за тры дні першай забастоўкі, павялічыць час на сняданак з паўгадзіны да гадзіны. Былі сярод абяцанкаў і іншыя паслабленні - скарачэнне рабочага дня з 12 гадзін да 10, гадзіна адпачынку для начной змены, пабудова двух печаў для выпечкі хлеба.

Разам з абяцаннямі былі ўсё ж зволены 7 рабочых - самых актыўных забастоўшчыкаў.

Што адбывалася далей улетку і ўвосень 1907 года на лесапільным заводзе ў Вярхуціне, на жаль, з поўнай дакладнасцю аднавіць, высветліць пакуль не ўяўляецца магчымым. Але можна са значнай доляй дакладнасці гаварыць пра тое, што далёка не ўсе патрабаванні рабочых былі выкананы адміністрацыяй. Бо ў красавіку 1908 года (прайшло ўсяго крыху болей як паўгода!) на лесапільным заводзе ўсчалася новая забастоўка. Галоўная прычына - істотнае скарачэнне рабочых і служачых. Калі ўсяго ўвесну 1908 года ў Вярхуціне лясной пераапрацоўкай займалася каля 600 чалавек, то ўжо ў маі на заводзе засталося каля 150 работнікаў.

Автор: Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info