Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

ЗА ШТО КУПІЎ...

Адкрыццё летне-асенняга сезона на вадаплаўную і балотную птушку - непаўторнае свята для кожнага паляўнічага. Доўгачаканае, радаснае. Вунь колькі да гэтага табе па начах сніліся далёкія лясныя балацянкі, зарослыя рэзаком і альшатнікам рэчкі, каналы-шнурочкі на пшанічных і аўсяных палях. І, вядома ж, качкі. То парамі, то чародамі. То на жыроўцы, то на пералётах. І крыжанкі, і чыркі. Ці як стрэлы, пушчаныя з лука, ці як юркія ўюны. І ты, было, спрасоння шаптаў сябру: "Пятро, а, Пятро, не спяшайся, давай бліжэй падыдзем..." І жонка не раз тармазіла аберуч: "Эдзік, Эдзік, ты што, захварэў, тэмпературыш?" І ладонню сціскала лоб. І во яно, збылося! Пуцёўка ў кішэні. І запытанні, размовы: "Дзе, браткі, качкі? Хто з кім едзе, хто з кім ідзе?" Знаёмы Міхась Безцалковік кажа: "Сам не бачыў, а сын надоечы на Дзмітравым возеры сотні з тры падняў. Рыбу там лавіў. То ледзь на вуду не садзіліся. Лічу, добра пастраляем". Дзеліцца назіраннямі і паляўнічы Уладзімір Авадзень. "На польдзеры, дзе аўсы, на кожным канале крыжанак - не злічыць". А сын Рыгора Штапецкага, якога з год назад як прынялі ў таварыства, клянецца, што крыжанак болей за ўсё на балоце, ва ўрочышчы Апаліха. На кожнай купіне па тры-чатыры. Пэўна, на ліньку сабраліся. Атлусцелі, што, калі не пхнеш нагою, не ўзлятае". Праўда, так сталася, што адкрыццё сезона давялося мне аднаму адкрываць. Начальнік Нупрэйка прымусіў у начную змену працаваць. І я гадзін у дзесяць раніцы на веласіпедзе махнуў на тое балота, дзе быццам што ні крок - то качкі. Аднак колькі не мясіў яго, не адну на крыле так і не ўзняў. Не было іх там. Падкузьмілі, адным словам, сябры. Не ўбачыў я качак і на польдзеры на каналах, і на Дзмітравым возеры. Затое якая кананада стаяла на Зацішскіх балотах, на тарфяных кар'ерах. Толькі пасля другой паловы дня я дабраўся да лясной рэчкі Бяглянкі, дзе і ўзяў сем крыжакоў. А дзён праз тры, як гэта бывае, сталі дзяліцца ўражаннямі. І, вядома, трафеямі хваліцца. Хто ды колькі. І аказалася, што мне найболей пашанцавала. Бо з сяброў і знаёмых хто тры, хто дзве, а хто і ўсяго адну падстрэліў. А я ж - сем. Кілаграмы па тры, мо, кожная. Аднаго тлушчу з вядзерца набралася. Таму і пытанне ва ўсіх адно было: "Дзе гэта?" - Як дзе? На балацянцы ва ўрочышчы Апаліха, на каналах на польдзеры. Там качак процьма. Толькі страляй ды ў сумку пхай. І браткі-паляўнічыя шчыра дзякавалі мне: "Цяпер і мы з качкамі будзем. Даеш Апаліху, даеш польдзер, даеш Дзмітрава возера!" А я ў душы толькі ўсміхаўся: маўляў, за што купіў, за тое і прадаю. Не аднаму ж мне задарма боты было таптаць. А мая ўдача ўсё ж - на лясной рэчцы Бяглянцы. Автор: Міхась ВЯСКОВЫ, г.п.Акцябрскі "Лесная газета" №29 (434) 31 июль 2003 г.

2013
Copyright © lesgazeta.info