Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

I ў пяцьдзесят сустрэцца з вамі рад

Анатоль Зэкаў Гэта імя добра вядома чытачам нашай газеты. На працягу пяці гадоў, з 1997 па 2002-гі, Анатоль Зэкаў быў яе галоўным рэдактарам. Не парывае ён сувязі з "Беларускай лясной газетай" і цяпер, працуючы намеснікам рэдактара часопіса "Вожык", тэлефануе і заходзіць у рэдакцыю, цікавіцца нашым жыццём, зрэдку прыносіць нешта для друку.

Апроч журналісцкай працы, Анатоль Зэкаў актыўна займаецца і літаратурнай дзейнасцю. Ён - член Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар васьмі кніг паэзіі і прозы: "Боль сумлення" (1989), "Дуэль" (1994), "Дуэль-2" (1995), "Аварыя сумлення" (1996), "Вясельнае падарожжа ў Стамбул" (2000), "Чатыры зярняткі" (2000), "На арэхавым кані" (2003), "Лісты да цябе" (2004). Вершы паэта перакладаліся на рускую, украінскую і грузінскую мовы, змя- шчаліся ў паэтычных анталогіях і школьных падручніках, на яго словы напісана шэраг песень, якія выконваюць Надзея Мікуліч, Якаў Навуменка, Аляксандр Балотнік, Галіна Грамовіч, ансамблі "Сябры" і "Бліскавіца". Анатоль Зэкаў нярэдка і сам выступае ў канцэртах, якія ладзяць Міністэрства культуры і Беларуская дзяржаўная філармонія.

Сёння нашаму былому галоў- наму рэдактару, які нарадзіўся ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна, спаўняецца 50 гадоў. Рэдакцыя "Беларускай лясной газеты" шчыра віншуе Анатоля Мікалаевіча з паўвекавым юбілеем, зычыць яму моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму, творчага натхнення, плёну ва ўсіх справах і прапануе ўвазе чытачоў творы паэта.

З "ЛЯСНОГА СШЫТКА"

* * *

... Піла нагоніць жах,

Нібы грымоты з неба...

Ёсць і краса ў лясах,

І ёсць у іх патрэба.

Не наша ў тым віна,

Што, хочаш ці не хочаш,

А звеку трэба нам

То дошкі, то брусочкі.

Без лесу, як без рук,

Хоць разумеем самі:

Падчас сячом той сук,

Які трашчыць пад намі.

Не ведаю і сам,

Ці разгадаю рэбус,

Чаго больш у лясах:

Красы альбо патрэбы?

Грыбнік

Загрыбее толькі ў лесе -

І як ветрам выдзьме з хаты

Дзядзьку-грыбніка Алеся.

А грыбнік Алесь заўзяты.

Кожны куст за век аблазіў,

Ўсе выжарынкі лясныя.

Ды дарэмна не пытайся

Пра мясціны пра грыбныя.

Бо не скажа ён пра тое,

Хай хоць жонка ў роспыт лезе.

Хіба мо махне рукою:

- Ат, па ўсім аббегаў лесе...

Прышмыгне каля суседа,

Так мільгне, што не прыкмеціш.

Ў дзядзькі ёсць свае сакрэты,

Толькі іх не рассакрэціш.

Загрыбее толькі ў лесе -

Тут жа ў лес бы выдзьме ветрам

Дзядзьку-грыбніка Алеся

На сакрэтныя аб'екты.

Дрэвы і людзі

Час на дрэвах нішчыць вецце -

Не заліжа вецер раны.

З кожным годам менш на свеце

Ў лесе дрэваў-ветэранаў.

Адыходзяць дрэвы ў вечнасць,

Каб узвысіўся падлесак

І люляў пад Шляхам Млечным

Неба ў сінізне пралесак.

Так і людзі, быццам дрэвы,

Усыхаюць з кожным летам,

Каб затым са светам белым

Развітацца непрыкметна.

Анатоль ЗЭКАЎ.

Фотa Дар`i ДОБЫШ

2013
Copyright © lesgazeta.info