Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Якое стагоддзе ў Навагрудку?

14-15 жніўня ў Навагрудку 14-15 жніўня ў Навагрудку "гудзеў" III фэст сярэднявечнай культуры "Навагрудскі замак". За гэтыя два дні немагчыма было дакладна высветліць, якое ж цяпер стагоддзе. Побач сучасныя джынсы і старажытная кальчуга, мабільны тэлефон і вялізны каваны меч. Сярэднявечча пераадолела час і адлегласць і зноў вярнулася ў Навагрудак.

Дзейства адбывалася адначасова адразу ў чатырох месцах. На гарадскім пляцы - сцэна, на якой бесперапынна ішлі канцэрты сярэднявечнай музыкі. Роў пад Замкавай гарой прыняў ІІ турнір караля Міндоўга (баявое спаборніцтва сярод ваяроў ІХ-ХІ і ХІV-ХV стст.) і інсцэніроўку штурму войскам Тэўтонскага ордэна Навагрудскага замка. На Замкавай гары - выставачная пляцоўка. Там можна было ўбачыць сярэднявечную мэблю, посуд, вопратку, побытавыя прадметы, настольныя гульні, а таксама незвычайную пясчаную скульптуру. На рамеснай пляцоўцы Малого замка праходзіла дэманстрацыя сярэднявечных рамёстваў - кавальства і ганчарства, саломапляцення і ткацтва, разьбярства і вырабу паперы. Майстры працавалі са скурай, паказвалі сваё ўменне берасцяншчыкі. У паветры - смачныя пахі страў сярэднявечнай кухні. Кірмаш прапанаваў набыць вырабы з саломы, скуры і бяросты, стыльныя ўпрыгажэнні, старажытныя музычныя інструменты. Сама атмасфера горада прасякнута старажытнасцю. Гэтаму спрыяла і музыка, і, вядома ж, каларытная вопратка мужных рыцараў і найпрыгажэйшых дам. Ну проста немагчыма было адвесці вочы ад высокай доўгавалосай дзяўчыны, апранутай у пышную цёмна-барвовую аксамітную сукенку, падпяразаную шырокім скураным рамянём і аздобленую залатой вышыўкай і рознакаляровымі каменьчыкамі!

***

Зразумела, арганізацыя такога свята не магла абысціся без удзелу лясгаса. Бо патрэбны не толькі сталы і лавы, але і дровы для таго, каб не змерзнуць уначы. Паводле слоў намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Эдуарда Паўлюкевіча, Навагрудскі лясгас атрымаў вялікі заказ: "З нашай дапамогай былі аформлены кросны. Мы змайстравалі сярэднявечную мэблю, пабудавалі хаткі з чаротавым дахам, выканалі адзін вялікі і шэсць малых навесаў. Плюс розныя дробныя нарыхтоўкі накшталт калоў, брусаў, рагацін". Апрача таго, падрыхтавалі кемпінг за горадам, каб гасцям было дзе пераначаваць. Туды ж завезлі дровы. У гарадскім парку паставілі новыя лавы. А таксама сталы для тых, хто хацеў падсілкавацца шашлыкамі на свежым паветры. Паеў - і наперад, з новымі сіламі глядзець падрыхтаваную арганізатарамі праграму.

***

А глядзець было на што. Адно з самых захапляльных відовішчаў уяўлялі вулічныя баі без правілаў. На гарадской плошчы сваё майстэрства валодаць аднаручным і двухручным мячом, кінжалам і булавой дэманстравалі рыцары з Беларусі, Расіі і Польшчы. Увечары адбыўся гала-канцэрт з удзелам гуртоў "Бурдон" (Украіна), "Drolls", "Musica Radicum" (Расія), дуэта "Аляксандра і Канстанцін", "Bassdance", "Brevis" (Беларусь). Гучалі песні пра каханне маладой каралевы, вясёлую таверну і нават пра алімпійскія гульні. Ды як гучалі! Ніводная дыскатэка не здолее так "завесці" публіку, як гэта змаглі зрабіць сярэднявечныя музыкі. Сёлетні фэст -- нібыта яшчэ адзін падарунак старажытнаму і вечна маладому юбіляру Навагрудку: яму споўнілася 960 гадоў.

Автор: Юлія ІНЫШАВА

2013
Copyright © lesgazeta.info