Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Яднанне з зялёнымi абшарамi

Памятное место 32 гады працуе Галіна Жук у лясной гаспадарцы. ІI наогул з дзяцінства яе лёс звязаны з прыродай, бо нарадзілася яна на хутары, які цяпер уліўся ў гарадскі пасёлак Урэчча. А вакол сядзібы ў той час шумелі сосны ды бярозы. Ужо тады дзяўчына адчула непаўторную таямнічасць, якую нясуць чалавеку нетры, усёй душой палюбіла незабыўную красу і дзівоснасць дуброў, гаёў, птушыных галасоў... Усё гэта паспрыяла таму, што Галя пасля школы, доўга не думаючы, пайшла вучыцца ў Полацкі лясны тэхнікум.

Там аказалася ў адной группе з Мікалаем Русаковічам, які, дарэчы, таксама з Любаншчыны. Паспяхова адвучыўшыся, абодва землякі атрымалі накіраванне ў родны лясгас, дзе М.Русаковіч пайшоў працаваць у Ямінскае лясніцтва, а Галіна атрымала пасаду памочніка ляснічага ў Жалаўскім. Потым Мікалай Андрэеевіч набыў вышэйшую адукацыю і ўзяў пад сваё кіраўніцтва ўвесь мясцовы лясгас, дырэктарам якога і цяпер з'яўляецца. А вось Галіна Яўгенаўна так і не памяняла сваю пасаду на якую-небудзь іншую. Відаць, так ёй здавалася, што будзе бліжэй да лесу, да яго адвечных таямніц.

Першым яе непасрэдным кіраўніком у Жалах стаў Анатоль Яўгенавіч Кісляк, які дапамагаў маладому спецыялісту на справе зразумець працу ляснога гаспадара. Ды і нялёгка было дзяўчыне займацца па-сапраўднаму мужчынскай працай. А аб'ёмы работ па тым часе былі значныя.

Вось аднаго разу, падчас чарговага прыезду дзяўчыны ў бацькоўскую хату, да Галіны завітаў начальнік мясцовага лясніцтва Сцяпан Іванавіч Радзіёнаў і прапанаваў заняцца звыклай ужо справай ва Урэцкіх лясах. Згадзілася. Так і стала памочнікам ляснічага Урэцкага ваеннага лясніцтва Бабруйскага лясгаса кватэрна-эксплуатацыйнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі. Канечне, больш зручна займацца любімай справай на роднай зямлі, дзе кожны куток, кожная сцяжынка знаёмыя.

Потым прыйшло каханне. Прыглянулася Галіна лесніку Івану Жуку. Заручыліся шлюбам. Ва ўзаемным разуменні і згодзе выгадавалі дачку Надзею і сына Івана. Надзя працуе ў школе ва Урэччы. А вось Іван пайшоў па слядах бацькоў і пасля атрымання вышэйшай адукацыі стаў памочнікам ляснічага Соснаўскага лясніцтва.

Муж Іван Рыгоравіч з пасады лесніка быў пераведзены на пасаду майстра лесу, а пасля і сам узяўся кіраваць ваенным лясніцтвам.

Прыйшоў 1997 год. Пасля рэарганізацыі мясцовай танкавай часці тэрыторыя лясніцтва перайшла ў дзяржаўнае валоданне і атрымала назву - Нова-Урэцкае. Выраслі аб'ёмы нарыхтоўкі драўніны. Змяніліся метады работы. Але і гэта яна адолела. Праз два гады Галіна Яўгенаўна збіраецца выходзіць на заслужаны адпачынак. Але цяга да прыроды застанецца з ёю назаўсёды.

Автор: Генадзь АРЛОЎ.

2013
Copyright © lesgazeta.info