Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

ВасIль Чурыла: есць фундамент для далейшых поспехау

- А вось гэтым прыгажуням ужо больш як па сто гадоў, - з гордасцю паказвае на сосны, чые зялёныя шапкі на залацістых ствалах высока ўзняліся ў блакіт неба, дырэктар Каранёўскай эксперыментальнай базы Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Васіль Сцяпанавіч Чурыла. - Калі па Гомельскай вобласці запас спелых дрэвастояў на адзін гектар складае 223 кубічныя метры, то ў нас - 317.

Сапраўды, калектыву ёсць чым ганарыцца. Тут не толькі здолелі захаваць тое, што атрымалі ў спадчыну, але і штодня робяць нямала для таго, каб ствараць лясы будучага. Эксперыментальная база - своеасаблівы навуковы палігон для супрацоўнікаў Інстытута лесу. На яе тэрыторыі знаходзяцца 150 доследных і доследна-вытворчых плантацый. На іх і закладваецца аснова таго, што мы пакідаем нашым нашчадкам. Каля чвэрці лясоў на тэрыторыі рэспублікі штучнага пахо- джання, пасаджаны рукамі чалавека. А што высаджваць?

Адказу на гэтае пытанне і пры- свечана праца селекцыянераў Інстытута лесу. Да прыкладу, усяго на дзевяці гектарах у эксперыментальнай базе выпрабоўваецца больш як тысяча разнастайных дрэў. Збор насення, падбор чаранкоў, правядзенне прышчэпак... Усё накіравана на тое, каб павысіць прадуктыўнасць беларускіх лясоў. Яшчэ на пятнаццаці гектарах праводзяцца навуковыя даследаванні больш чым сарака відаў сасны і іншых дрэў, завезеных з рэгіёнаў былога СССР. Са- джанцы, якія вырошчваюцца ў цяпліцы з гібрыднага насення, цудоўна адчуваюць сябе ў лесе. Вырашчаныя чалавекам сосны перавышаюць "пасаджаныя" прыродай на два-тры метры. Работа селекцыянераў дае магчымасць выдзеліць элітныя дрэвы і пераходзіць да закладкі лесанасенных плантацый новага пакалення. Створаны банк насення, з якога і закладваюцца лясы будучага. Дастаткова сказаць, што сёння саджанцы з Каранёўскай эксбазы ўжо прыжыліся ва ўсіх лясгасах рэспублікі.

- Але ж не толькі гэта характэрна для нашай работы, - працягвае размову Васіль Сцяпанавіч. - Мы займаемся і вытворчай дзейнасцю. І тут таксама не абыходзіцца без дапамогі вучоных. Так, пры высечках догляду строга прытрымліваемся іх навуковых даследванняў.

Яшчэ ў шасцідзесятыя гады супрацоўнікам Інстытута лесу М.Марозавым вяліся даследванні па вывучэнню змянення прадук- цыйнасці фотасінтэзу ў дрэў у залежнасці ад іх асвятлення. Гэтыя работы і далі навуковыя падставы высечак догляду за лесам і ўстанавілі прынцыпы фарміравання дубовых і сасновых наса- джэнняў.

Высечкі догляду, устанаўленне дзелавой і ліквіднай драўніны праводзяцца на падставе доследна-вытворчай праверкі, якую выконваюць супрацоўнікі Інстытута лесу, з улікам стану і фактычнай выбаркі за апошнія гады.

У эксбазе перайшлі на паглыбленую перапрацоўку драўніны. Тут усё ідзе ў ход. Набылі аполкавую пліту. І цяпер з аполкаў выпускаюць дашчэчку. Нават кара дрэў пастаўляецца ў кацельню. І экалогія не пакутуе, і паліва эканоміцца . У цэху эксбазы выпускаецца больш за дванаццаць найменняў тавараў народнага прызначэння: вагонка, плінтус і інш.

А яшчэ Каранёўская эксбаза - асноўны пастаўшчык грыбніцы. Попыт на міцэліі пастаянны. Вырошчванне яе пастаўлена на вытворчую аснову.

- Гомельшчына здаўна сла- вілася сваімі лясамі, багатымі на грыбы, ягады, - апавядае Васіль Сцяпанавіч Чурыла. - Але чарнобыльская бяда гэтыя неабходныя для чалавека прадукты зрабіла небяспечнымі. Таму мы і заняліся вырошчваннем экалагічна чыстых грыбоў. Ужо пяць гадоў як працуе наш цэх па вырошчванню вешанкі. Пастаўляем у гандлёвую сетку штогод каля трох тон гэтага ласунка.

- Гэта самы непатрабавальны грыб, - гаворыць загадчыца па вырошчванню інакулята Надзея Уладзіміраўна Саўнук. - Яго можна вырошчваць на пянёчках, саломе, нават на шалупінні грэчкі. Да таго ж грыб ачышчае арганізм ад шлакаў і таксічных рэчываў. І цяпер наўрад ці знойдзеш вакол Гомеля дачныя ўчасткі, дзе б дачнікі не вырошчвалі нашу вешанку.

Апроч таго, у эксбазе для насельніцтва прадаюцца саджанцы глогу, шаўкоўніцы, бружмелю татарскага - самай першай ягады. Навучыліся вырошчваць пасадачны матэрыял буйнаплодных журавін, высакарослых буякоў.

Словам, Васіль Сцяпанавіч Чурыла змог дабіцца зладжанай мэтанакіраванай работы на кожным участку. Калектыў узначальвае трынаццаты год. Закончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці інжынер лясной гаспадаркі. А другую спецыяльнасць - менеджэра-эканаміста - атрымаў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

- У новы год мы ўступілі з добрымі паказчыкамі, - гаворыць ён. - І выпуск таварнай прадукцыі, і яе рэалізацыя, і аказанне паслуг насельніцтву, балансавы прыбытак - усе паказчыкі намнога вышэй, чым планавалася. А гэта ж цудоўны фундамент для далейшых поспехаў. Таму ад новага года чакаем новых здабыткаў.

Автор: Уладзімір СТЭЛЬМАХ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info