Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Увосень 1944

Яшчэ жыве пакаленне, якое памятае 1944 год. Для ўсяе Беларусі і Пухавіцкага раёна, у прыватнасці, год запамінальны. Прыйшло доўгачаканае вызваленне. Людзі вярталіся да мірнага жыцця. Так, боль, трывога ўсё яшчэ заставаліся ў сэрцах і душах. Але ж у многім жыццё станавілася інакшым...

Новым станавіўся і лес. Спакутаваны, змардаваны, той лес, што ўжо стаміўся ад стрэлаў і выбухаў, крыві і плачу. Так, ён станавіўся новым - прыгожым у сваёй вольнасці, у сваім спакоі. Але ж і работы, догляду патрабаваў...

Трымаю ў руках пажоўклы нумар газеты "Сцяг камунізму" (27 нумар ад 2 лістапада 1944 года). Орган Пухавіцкага райкама КП(б)Б і райсавета дэпутатаў працоўных.

Скіруем погляд на першую старонку газеты (дарэчы, знаёмства наша адбываецца па асобніку, які захоўваецца ў музеі "Партызанская слава", што знаходзіцца ў гераічнай лясной вёсачцы Гарэлец Пухавіцкага раёна. Загадвае музеем руплівы краязнаўца, настаўнік-пенсіянер Сяргей Іванавіч Сіпач). А заметка, што нас цікавіць, назву мае наступную: "Работнікі лясгаса перавыканалі нормы выпрацоўкі па аднаўленню раённага цэнтра". Цалкам яе і цытуем: "На аснове рашэння сесіі Пасялковага Савета дэпутатаў працоўных Мар'інай Горкі аб аднаўленні раённага цэнтра калектыў Пухавіцкага лясгаса выканаў месячнае заданне па аднаўленню за кастрычнік на 120 процантаў.

За тры васкрэснікі калектывам прароблена наступная работа:

1. Разабраны і засыпаны 3 нямецкіх бліндажы (27 куб.м. зямлі).

2. Адноўлена агарожы 50 пагонных метраў і ўноў пабудавана 40 метраў.

3. Падрыхтавана да перасадкі 220 дрэў з пітомніка. Пасаджана на сядзібе лясгаса 35 дрэў.

4. Разабрана печ і выбрана 220 штук годнай цэглы.

5. На сядзібе лясгаса пасаджана 8 пладовых дрэў.

6. Вывезена і заарана на плошчы 0,25 га 3 тоны смецця.

7. Нарэзана, наколана і складзена 75 кубаметраў дроў.

На гэтыя работы затрачана 150 чалавека-гадзін, 10 гадзін працы каня. Згодна норм выпрацоўкі кожны работнік лясгаса выканаў месячную норму на 120 процантаў (з разліку 20 гадзін, устаноўленых рашэннем сесіі).

Неабходна адзначыць, што асобна вызначыліся на аднаўленчых работах т.т. Мошчкевіч В., Радкевіч Я. і Рагалінская А."

І подпіс: "Дырэктар лясгаса Дубавік".

Можа быць, не дужа ўражлівыя паказчыкі. Але ж трэба ўявіць, які гэта быў час. Час няпростых выпрабаванняў. Відаць гэта і па астатніх матэрыялах, змешчаных у газеце "Сцяг камунізма" за 2 лістапада 1944 года.

Прайшло ўжо ці не шэсць дзесяцігоддзяў. За гэтыя пасляваенныя гады Пухавіцкі лясгас пашырыў свае межы, шматкрат выраслі абсягі працоўных клопатаў работнікаў гэтага прадпрыемства. З лесам на "ты" ў яго калектыве - дзесяткі дбайных, руплівых працаўнікоў. А восень 1944 года для іх папярэднікаў была такой, як расказала нам аб гэтым тагачасная пухавіцкая "раёнка". Автор: Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info