Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Усе дарогi пачынаюцца з полацка

Учора за парты тут селі 90 былых дзевяцікласнікаў, столькі ж навучэнцаў з сярэдняй адукацыяй. Сто чалавек, у якіх за плячыма сярэдняя школа, пачнуць займацца на завочным аддзяленні, як кажуць, без адрыву ад вытворчасці, у тым ліку 40 - за свае грошы ці за сродкі лясгасаў і іншых арганізацый, якія накіравалі іх на вучобу.

Установа адукацыі "Полацкі дзяржаўны лясны тэхнікум" - адна са старэйшых беларускіх альма-матэр, якая дала пуцёўку ў жыццё многім тысячам лесаводаў. Тут пачыналіся лясныя біяграфіі і славутасцей галіны, і сціплых яе працаўнікоў. Так што, перафразуючы вядомы выраз, можна сказаць, што ўсе дарогі пачынаюцца з Полацка. Для работнікаў лесу ва ўсякім разе. І нават не толькі ў асабістым плане, маючы на ўвазе атрыманне ведаў і прафесіі, а ў многім з'яўляецца асновай, якая вызначае развіццё лясной гаспадаркі не толькі нашай краіны, але і многіх дзяржаў былога Савецкага Саюза. Выпускнікоў тэхнікума і цяпер сустрэнеш ад Брэста да Курыл.

Гісторыя ўносіць папраўкі ў геаграфію

І ў літаральным сэнсе ад старажытнага Полацка, радзімы беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, бяруць пачатак дзесяткі дарог. Будынак ляснога тэхнікума таксама можна лічыць старажытным, яму больш за сто гадоў. Вакол такія цудоўныя краявіды! Узгоркі мяжуюць з упадзінамі, а даўніна з сучаснасцю. У трох-чатырох хвілінах хады дзеючы жаночы манастыр, апавіты звілістай стужкай ракі Палата, якая і дала назву гораду. Што ні крок - то напамін пра гісторыю.

Значнай падзеяй для тэхнікума стала скарачэнне аднайменнай установы ў Буда-Кашалёве і перавод яе сюды разам з выкладчыкамі, навучэнцамі і вучэбнай базай у 1952 годзе. Многія цяперашнія педагогі - выпускнікі тэхнікума.

Пэўная частка яго гісторыі - дырэктар Валерый Галяш. Сюды ён прыйшоў у 1968 годзе. Тры гады выкладаў і вёў практыку ў навучэнцаў. Затым 11 гадоў працаваў у Полацкім райкоме КПБ. У 1983 годзе вярнуўся ў тэхнікум на пасаду дырэктара. Лічы, ужо другое пакаленне лесаводаў вучыцца цяпер пад яго кіраўніцтвам. Вядома ж, многа часу адымае адміністрацыйная работа. Але ж дырэктар яшчэ і выкладае прадмет "Тэхналогія лесавырошчвання".

І запытаў пра складнікі поспеху працы тэхнікума.

- Іх даволі многа, - гаворыць Валерый Браніслававіч. - Гэта і тое, што тэхнікум - адна са старэйшых навучальных устаноў Беларусі са сваімі традыцыямі, напрацоўкамі і працаздольны педагагічны калектыў, які падабраўся тут, і сама сістэма навучання. Вельмі шмат увагі ўдзяляем практыцы, а гэта, лічу, значна лепш за "сухую" тэорыю. У ВНУ засвойваюцца больш высокія матэрыі, а мы мэтанакіравана вучым усяму таму, што давядзецца прымяніць майстру лесу на практыцы.

- Вы не лунаеце ў аблоках, а ходзіце па зямлі?

- Так нельга сказаць. Там таксама не лунаюць у аблоках, а рыхтуюць ляснічага як кіраўніка. Мы вучым спецыяліста, які часам пачынае з пасады лесніка, г.зн. з азоў: абходу, са здольнасці скласці нарад, валодаць бензапілой, знаёмства з геадэзічнымі прыборамі і інш. А выкладчыкі, якія аддалі прадмету навучання 20 і болей гадоў, маюць па ўсяму курсу свае распрацоўкі і здольны давесці да навучэнцаў усё да дробязяў.

- Праўда, і метадычныя ўказанні не догма, - працягвае дырэктар. - Яны мяняюцца з патрабаваннямі часу. Раней, калі існаваў СССР, метадычная база для лесаводаў знаходзілася ва Усесаюзным НДІ лясной гаспадаркі ў г. Пушкіне, што пад Масквой. Там быў метадычны кабінет, які працаваў на ўсе ВНУ і тэхнікумы Саюза. І мне па- шчасціла пабываць там у 1985 годзе на Усесаюзным семінары дырэктараў лясных тэхнікумаў (па Саюзу іх было 32). Там жа рэгулярна выдаваліся метадычныя падручнікі. А сёння адна з цяжкасцей вучэбнага працэсу - адсутнасць новых кніг. Напрыклад, прафесар Анатоль Янушка напісаў добры падручнік па эканоміцы. Але праблема ў тым, што мы можам купіць толькі 500 экземпляраў, больш не патрэбна. Разумееце, чалавек столькі працы затраціў, а яна не акупаецца! Калі б гэта было на ўвесь былы Саюз... Тое ж самае з іншымі падручнікамі. У расіян многа новых дапаможнікаў, але, каб набыць іх, патрэбны расійскія рублі. У нас такой валюты няма.

На хвалі часу

Выйсце амаль з любога цяжкага становішча знаходзіцца, калі яго шукаюць. І ў Полацкім тэхнікуме імкнуцца не адстаць ад патрабаванняў часу. Тут пастаянна трымалі і трымаюць сувязь з галіновым міністэрствам. Сюды прысылаюць найноўшыя дакументы. Здараецца, праўда, што копіі іх даводзіцца прасіць у лясгасах. У кожную з навучальных праграм, дарэчы, прадугледжваецца ўносіць змены і да 30 працэнтаў часу адводзіць на найноўшыя дасягненні навукі і практыкі.

Выкладчыкаў пасылаюць на розныя профільныя семіна- ры. А таксама на стажыроўку ў лясгасы на два тыдні (раней, здаралася, і на месяц). Раз у два-тры гады такая камандзіроўка абавязковая для кожнага педагога. Многа карыснага прывозяць яны і з паездак, у якія выпраўляюцца з мэтай кантролю за практыкай навучэнцаў. І ўсё новае, перадавое ўключаецца ў праграмы.

- Як у вас прыжылася дзесяцібальная сістэма? Шмат дзе, ведаю, педагогі супраціўляліся.

- Пэўна, гэта быў страх перад усім новым. У прынцыпе, я лічу, сістэма добрая. Цяпер можна больш дакладна ацаніць веды навучэнца. Праўда, увядзенне гэтай сістэмы - работа не аднаго дня і нават года. Па кожнай тэме, уроку трэба распрацаваць крытэрыі ацэнкі ведаў. І навучэнец павінен ведаць, калі ён, дапусцім, менавіта так адказаў, то атрымае толькі адзнаку "шэсць". Такую вялікую работу распачалі і мы. Між іншым, у нас больш высокія патрабаванні ў параўнанні са школай. Ніжэй за "4" як станоўчай адзнакі ў нас няма.

Грошы не галоўнае. Але ж...

Маладыя спецыялісты, якія атрымліваюць накіраванне ў тэхнікум, скажам шчыра, доўга тут не затрымліваюцца. Чаму? Адказ ляжыць на паверхні. Вельмі нізкая зарплата ў пачынаючага педагога. Паступова яна, праўда, павялічваецца - з павышэннем кваліфікацыі, прысваеннем катэгорыі, у залежнасці ад стажу. Але, вобразна кажучы, каб дацягнуць да заўтра, чалавеку трэба перажыць сёння. Таму тут імкнуцца рыхтаваць свае кадры.

- Па закліку сэрца, відаць, прыходзяць людзі, - канстатуе Галяш, - а не толькі дзеля зарплаты. Хаця ў лясгасе чалавек меў бы крыху большы заробак.

Строга, па-бацькоўску

- Вось я думаю: прыхо- дзяць да вас фактычна дзеці, асабліва пасля 9 класаў. Яны не прывыклі да самастойнасці. Ім цяжка без бацькоўскай апекі. Што робіцца, каб працэс іх сталення працякаў больш натуральна, без стрэсаў?

- Новаму набору мы заўсёды ўдзяляем павышаную ўвагу. У кожнай групе ёсць свой куратар. Актыўна працуе сацыяльна-псіхалагічная служ- ба. Абсталяваны пакой псіхалагічнай разгрузкі. Калі хлопцы і дзяўчаты толькі прыходзяць сюды, ім прапануюць анкеты, вывучаюцца іх інтарэсы, запытанні, патрабаванні. Ужо ў першы дзень з імі быццам праводзім гульню "Як? Што? Чаму?" У ролі тых, хто задае гэтыя пытанні, першакурснікі. А выкладчыкі цярпліва стараюцца растлумачыць усё, што іх цікавіць, пачынаючы з раскладу заняткаў і заканчваючы правіламі паводзін у інтэрнаце. Падтрымліваецца цесная сувязь з бацькамі. Педагогі раяцца з імі, пасылаюць пісьмы пра поспехі і няўдачы ў вучобе, паводзіны дзяцей. А куратар групы тут - бацька або маці для іх. Бо часам некаторых трэба навучыць правільна засцілаць ложак у інтэрнаце, скласці рэчы і т. п. І самастойнасць паступова выхоўваецца. У інтэрнацкім пакоі навучэнцы прыбіраюць самі. За імі замацаваны і аўдыторыі, і тэрыторыя вакол тэхнікума. Горад нам выдзяляе пэўны ўчастак, дзе мы павінны наводзіць парадак.

Пажадаем поспехаў навучэнцам Полацкага ляснога тэхнікума - унікальнай, адзінай у рэспубліцы падобнай навучальнай установы. З Днём ведаў вас, студэнты, навучэнцы і школьнікі! Са святам, дарагія нашы настаўнікі! Яно ў нас сапраўды ўсенароднае.

На здымку: дырэктар Валерый Галяш.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК.

Фота Сяргея ДЗЕНІСЕНКІ.

2013
Copyright © lesgazeta.info