Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Укранiлi i...ацанiлi

Загад Камлясгаса №268 аб увядзенні ў прамысловую эксплуатацыю комплекса праграм інфармацыйнай сістэмы кіравання лясной гаспадаркай не стаў для нашага лясгаса нечаканасцю. Больш таго, мы яго чакалі, каб на законнай падставе аўтаматызаваць рабочае месца інжынера лесакарыстання.

Не сакрэт, што са стварэннем новых лясніцтваў, удасканаленнем справаздачнасці, павелічэннем колькасці лесанарыхтоўшчыкаў, увядзеннем новых формаў рэалізацыі лесасечнага фонду аб'ём перапрацоўваемай інфармацыі значна ўзрос і наблізіўся да мяжы магчымасцей чалавека. Перапісванне адных і тых жа лічбаў па некалькі разоў, падлік на калькулятары, ручное афармленне шматлікіх дакументаў не вельмі спрыялі сістэмнаму аналізу сітуацыі ў лесакарыстанні, адбіралі шмат рабочага часу.

З пераходам у кастрычніку мінулага года на пасаду інжынера лесакарыстання Яўгена Іосі- фавіча Гінько, які да таго часу закончыў завочна тэхналагічны універсітэт, меў пяцігадовы стаж работы майстрам лесу і навыкі працы з камп'ютэрнай тэхнікай, з`явілася магчымасць змяніць звыклую тэхналогію працы. Перад новым інжынерам была пастаўлена задача напоўніць базу дадзеных за ўвесь 2002 год і ўнесці матэрыялы наступнага года. І ён з гэтай задачай паспяхова справіўся. Вынікі гэтай працы сталі відавочнымі праз два месяцы. З дапамогай "агатаўскай" праграмы мы за адзін дзень зрабілі ўсе справаздачы, уключаючы форму 2-лес (гадавая). Каментарыі, мяркую, не патрэбны. Паспрабую прааналізаваць магчымасці апошняй версіі АРМ "Лесакарыстанне" па раздзелах.

Лесасечны фонд. Адпала неабходнасць рабіць матэрыяльна-грашовыя ацэнкі ўручную з дапамогай добра вядомых табліц Ф.П. Маісеенкі. Больш таго, у пачатку года па лясгасу быў выдадзены загад, у якім ручная ацэнка лесасек прыроўнена да марнатраўства рабочага часу. Структура лесасечнага фонду і яго сартыментная структура фарміруюцца аўтаматычна.

Лесасечны білет. Эканоміцца час пры яго фарміраванні, на раздрукоўку патрэбны лічаныя секунды, мае цывілізаваны выгляд, які не залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў почырку. Мушу зазначыць, што фарміраванне білета з базы лесасечнага фонду з'яўляецца ключавым элементам АРМ "Лесакарыстанне"

Агляд месц высечак. Унесеныя з актаў на выкананыя работы дадзеныя па плошчы і масе суміруюцца аўтаматычна, маюць графічныя перасцярогі ад неадпаведнай білету распрацоўкі дзялянак.

Кніга расходу леса. Фарміруецца цалкам аўтаматычна на падставе лесасечных білетаў, актаў на выкананыя работы, актаў агляду месц высечкі за некалькі хвілін або секунд у залежнасці ад магутнасці камп'ютэра. Раздрукаваная кніга мае "цывілізаваны" выгляд.

Рыначны продаж. Значна паскарае фарміраванне пакету дакументаў. Асабліва ўражвае амаль цалкам аўтаматычнае фарміраванне дамовы аб куплі-продажы.

Справаздачнасць. Усе справаздачы, акрамя нядаўна змененай формы 1-лес фарміруюцца аўтаматычна на падставе базы дадзеных па запыту карыстальніка.

Праграма АРМ "Лесакарыстанне" за год поўнамаштабнай працы практычна не мела збояў і правалаў пры значным аб'ёме базы дадзеных.

З распрацоўшчыкамі праграмы - супрацоўнікамі "Агата" Яўгенам Давыдавічам Фактаровічам і Дзмітрыем Уладзіміравічам Рабавым у нас склаліся канструктыўныя адносіны. Большасць прапанаваных намі рэкамендацый па ўдасканаленню праграмы - а іх было некалькі дзесяткаў - улічана аўтарамі. У апошняй версіі праграмы недахопаў у параўнанні з папярэднімі амаль няма, аднак не распрацавана магчымасць выпіскі лесасечных білетаў па "фактычнаму выхаду". Па майму меркаванню, стратэгічнай задачай у дапрацоўцы АРМаў ляснога аддзелу будзе іх увязка з геаінфармацыйнай сістэмай "Лясныя рэсурсы". У сувязі з мяркуемымі зменамі нарматыўных дакументаў папраўкі праграмнага забеспячэння і яго суправаджэнне ў будучым непазбежны.

Дырэктар лясгаса А. У. Сапрончык з разуменнем адносіцца да ўкаранення новых інфармацыйных тэхналогій. Сёлета набыты два сучасныя камп'ютэры, якія значна паскорылі хуткадзейнасць сістэмы. Нават пры адначасовай рабоце некалькіх АРМаў затрымкі пры фарміраванні дакументаў мінімальныя. Амаль асвоены карыстальнікамі АРМы "Лесааднаўленне", "Бухгалтэрыя", "Аддзел кадраў". Усе работнікі апарата лясгаса зразумелі, што альтэрнатывы інфармацыйнай сістэме кіравання лясной гаспадаркай няма, і трэба яе асвойваць.

Автор: Іван СІМАНЁНАК, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення ДЛГУ "Пастаўскі лясгас"

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info