Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Трэба yсведамляць, як i што робiшь

Росток хвойного дерева Антаніна Кабылянская - галоўны ляснічы Любанскага лясгаса. Ужо чвэрць стагоддзя аддае ахове і ўзнаўленню лясных масіваў. У гэтага выдатнага працаўніка і проста прывабнай жанчыны, мноства планаў і нявырашаных праблем. Пра гэта і многае іншае - наша размова.

- Антаніна Мікалаеўна, што паўплывала на выбар вамі далёка не жаночай прафесіі?

- Я і сама добра не ведала, з чым прыйдзецца сутыкнуцца, бо нарадзілася ва Украіне, у стэпавым раёне Данецкай вобласці, дзе ёсць толькі лесапалосы. Але сувязь з прыродай - гэта тое, да чаго заўсёды імкнулася мая душа. Мабыць, яшчэ ў значнай ступені паўплывала супраціўленне родных, якія вельмі не хацелі, каб я выбрала менавіта гэты працоўны шлях. І цвёрды характар зрабіў сваю справу - ад-правілася ў Беларусь, дзе і вывучылася ў вышэйшай навучальнай установе на інжынера лясной гаспадаркі. А наконт таго, што прафесія мая не жаночая, то можна з адказнасцю сказаць, што я тут не адна. І гэту справу жанчыны выконваюць не горш за мужчын.

- Каго вы лічыце сваім першым настаўнікам у вядзенні лесаводства?

- На практыцы, калі абараняла дыпломную работу, працавала ў Соснаўскім лясніцтве мясцовага лясгаса. І там сустрэла памочніка ляснічага Андрэя Ларчанку. Ён першы з тых, хто вельмі дакладна пазнаёміў мяне з дакументацыяй прадпрыемства і наогул навучыў шмат якім добрым справам.

Пасля заканчэння ВНУ паехала ў Сібір, ва Усольска-Сібірскі хімічны лясгас. І адпрацавала там тры гады. Першы год была майстрам падсочкі - гэта, заўважце, з вышэйшай адукацыяй. А потым два з паловай гады - начальнікам лесапільнага цэха. Ну, а пасля вярнулася ў Любанскі лясгас, у тое ж Соснаўскае лясніцтва памочнікам ляснічага. Туды, дарэчы, і бацькі адразу пераехалі.

- А ўсё ж, якая з галін лясной гаспадаркі вам бліжэй?

- Вырошчванне. Любое. І не толькі лесу. Баліць за жывое. Асабліва за пашкоджаныя дрэўцы.

- Што вы лічыце больш грунтоўным у сваёй дзейнасці?

- Нельга вызначыць штосьці адно. Гэта вялікі комплекс работ, накіраваны на падтрымку даручаных масіваў у належным стане. Кожная са спраў лічыцца важнай. У нас ёсць планавая нарыхтоўка драўніны, якая з'яўляецца і добрым прыбыткам, і асноўным метадам акультурвання насаджэнняў. Без уздзеяння чалавека лес рос бы і самастойна. Але якасць драўніны была б не такая. Людзям трэба карыстацца прыродным багаццем. І добра калі яно лепшай формы і ў большай колькасці.

- А ўсё ж, як вам, жанчыне, працуецца ў лясной гаспадарцы?

- Проста на працы я разважаю не як жанчына, а як спецыяліст. У першая гады станаўлення як галоўнага ляснічага кіраўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый усё не верылі, што жанчына займае такую пасаду. Потым прызвычаіліся.

Некалькі гадоў таму непадалёку ад будынка лясгаса здарыўся лясны пажар. Я, як старшы з начальнікаў на той момант, па правілах павінна была ўзначальваць пажарную каманду. Дзве жанчыны папрасіліся на дапамогу. А па інструкцыі браць на пажар жанчын строга забаронена, што я ім і паведаміла. Адна з іх здзіўлена спытала: "А вы хто?". Я адказала, што ў дадзеным выпадку я - старшы пажарнай каманды. І гэта мой абавязак.

- У недалёкім мінулым лясгас прыняў непрыгодныя для сельгасвыкарыстання землі. Якое іх становішча цяпер і якія вядуцца там работы?

- Нашай гаспадарцы былі перададзены 6764 гектары так званых калгасных лясоў. Становішча іх было незайздроснае. За выключэннем 294 гектараў СВК "Стараюрковіцкі", дзе праводзілася належнае лесаўпарадкаванне. Некаторыя масівы прыходзіцца пачаргова высякаць. Прыкладна на 4000 гектараў праводзіцца аблясенне.

- Ваш лясгас не раз займаў прызавыя месцы ў працоўных спаборніцтвах. Вось, напрыклад, у 2003 годзе вы атрымалі першае месца па Мінскім ВЛГА і Пераходны чырвоны сцяг.

- Не дзеля прыгожага слоўца скажу, што мы заўсёды дасягалі запланаванага. Вось і ў мінулым годзе мелі добрыя паказчыкі - і заваявалі першае месца. З 24 пунктаў, па якіх ацэньвалі дзейнасць гаспадарак, найбольш выніковым у нас на той час аказаліся лесаўзнаўленне, высечка догляду ў маладняках, нарыхтоўка ліквіднай драўніны. Але больш глядзяць на выкананне запланаваных работ, згодна з чым мы дасюль утрымліваем першае месца па вобласці. Таксама значна дапамагло ў гэтым пабочнае карыстанне, а менавіта пчалярства. Напрыканцы лета сабралі 4,5 тоны таварнага мёду.

- А ці ёсць адрозненні таго лясгаса, калі вы толькі пачыналі працаваць у ім, і сённяшняга?

- Амаль ніякіх, хаця і перажыла некалькі пакаленняў лесаводаў. У нашым лясгасе заўсёды была стабільнасць, у чым вялікая заслуга цяперашняга дырэктара Мікалая Андрэевіча Русаковіча, які на гэтай пасадзе ўжо 18 гадоў.

- Ваш дэвіз у працы і жыцці?

- Мой дэвіз: "Не нашкодзіць лесу". Яшчэ падчас майго станаўлення на Любаншчыне быў у мясцовым лясгасе такі інжынер па лесакарыстанню Уладзімір Сцяпанавіч Быкаў. Менавіта інжынер з вялікай літары. Сваю справу дакладна ведаў, за што яго і паважалі. Для мяне ён - прыклад. Вось і я разважаю: трэба ўсведамляць, як і што ты робіш. Тады будуць і поспех, і пашана.

- Што плануеце на будучыню?

- Хацелася б самастойна заняцца доследнай дзейнасцю. Асабліва па вырошчванню і ахове лясных насаджэнняў. Шмат цікаўлюся адпаведнай літаратурай.

P.S. А вось як ахарактарызаваў галоўнага ляснічага ДЛГУ "Любанскі лясгас" дырэктар гэтага прадпрыемства М.А. Русаковіч: "Антаніну Мікалаеўну вызначае рэдкая працавітасць, якая часам мяжуе з фанатызмам. Адданасць прафесіі лесавода, уменне выявіць галоўнае, чыстасардэчнасць, высокі прафесіяналізм, прыстойнасць, акуратнасць. А галоўнае ў яе працы - гэта добрыя лясы: па ўзроставай структуры, пароднаму складу, біялагічнаму здароўю і інш. Нядаўна яна атрымала Ганаровую грамату Міністэрства лясной гаспадаркі менавіта за шматгадовую сумленную працу".

Автор: Гутарыў Генадзь АРЛОЎ.

2013
Copyright © lesgazeta.info