Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Таямнiцы глухога возера

Озеро Таямница Амаль пра кожнае з азёр Астравеччыны ў народзе захаваліся легенды, паданні. Але найбольш ахутана таямніцамі возера Глухое, альбо Глушачок, як яго ласкава называюць мясцовыя жыхары. Яно размешчана на тэрыторыі Падольскага лясніцтва і распачынае сабой знакаміты ланцужок цудоўных "Сарачанскіх карбляў".

Кажуць, некалі праязджала ў Вільню з Пецярбурга знатная князёўна ў залачонай карэце з багатымі падарункамі. Дарога праходзіла цераз балота, на месцы якога цяпер возера. Коні з гары панеслі, карэта саскочыла з дарогі і - багна пачала засмоктваць яе. Удалося выратавацца самім дзякуючы таму, што коней паспелі адпрэгчы. А карэту з багаццем паглынула ў сябе балота.

Не менш цікавая легенда ўтварэння гэтага возера. Калісьці Нарачанскі край славіўся сваімі чараўніцамі. З імі люта распраўляліся, тапілі ў азёрах, прывязаўшы на шыю камень, каб нават чарадзейная сіла не дапамагла выплысці. І вось адна з чараўніц вырвалася з рук сваіх захопнікаў. Яна ўцякала, але ў балоце, на месцы цяперашняга возера, яе дагналі. Убачыўшы, што няма іншага выйсця, чараўніца выкрыкнула магічнае заклінанне, ператварыўшы балота ў возера, і патапіла тым самым сябе і сваіх крыўдзіцеляў.

Многія сцвярджаюць, што Глухое злучаецца з нарачанскімі азёрамі падземнымі хадамі. Даследчыкі, каб выявіць, куды вядуць крынічныя хады, акальцавалі некалькі дзесяткаў розных рыб у Нарачанскім возеры. Аднаго з такіх шчупакоў вылавілі ў Глухім возеры. Плыўцы, якія адважыліся тут ныраць, расказвалі, што ёсць такое месца, дзе з неймавернай сілай зацягвае ў бездань.

І вось пагодлівым восеньскім днём мы пад'ехалі да возера. Спакойнае і велічнае. Да яго амаль ушчыльную падступаў маляўнічы лес, а вакол - ні душы. Сонечныя праменьчыкі гайдаліся на хвалях, нібы ўсміхаючыся нам і запрашаючы да сябе. Але, памятаючы аповяды мясцовых жыхароў, мы не адважыліся падысці да вады. Да таго ж небяспечная дрыгва акружала возера з усіх бакоў.

Успомнілі пра шматлікія ахвяры, якія забрала возера. Апошняй быў малады хлопец, які вярнуўся дадому, адслужыўшы тры гады ў марскім флоце. Паспрачаўся з сябрамі, што пераплыве возера пад вадой. Як нырнуў, так яго больш і не ўбачылі.

Дрыгва таксама шмат каго засмактала...

Легенды пра Глухое возера існуюць і да гэтай пары, абуджаюць фантазію, бударажаць кроў і гарачыя галовы мясцовых скарбашукальнікаў. Многім хацелася знайсці тую карэту са скарбам... Здавалася б, прасцей было б спусціць ваду з возера: Глухое размешчана вышэй за Баранскае, якое знаходзіцца побач, на метраў 15-20. Але зноў жа старажылы перасцерагаюць: хто спрабаваў гэта зрабіць - аслеплі...

Бывае возера і шчодрым. Смельчакі, што адважыліся лавіць там рыбу, хваляцца багатымі ўловамі. Ды яшчэ здзіўляюцца чысціні і празрыстасці вады, якой няма ў іншых азёрах. А ягаднікаў увосень Глушачок шчодра адорвае журавінамі, якія густым мохам аплялі берагі возера.

Автор: Іаланта ВАЛУЕВІЧ, Астравецкі раён

2013
Copyright © lesgazeta.info