Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Сустрэчы становяцца традыцыяй

Участники встречи У другі раз дэлегацыя Дзяржаўнага лесагаспадарчага аб'яднання "Чарнігаўлес" наведала шэраг лясгасаў Гомельскага ВЛГА. Калі ў першы візіт украінскія калегі і сябры мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю некаторых лясгасаў поўдня Гомельшчыны, то цяпер яны пабывалі на поўначы вобласці. За два дні - з раніцы 9-га да вечара 10-га верасня - дырэктарскі корпус лесаводаў Чарнігаўшчыны (з 14 членаў дэлегацыі 11 з'яўляліся кіраўнікамі лясгасаў) дэталёва, наколькі дазваляў шчыльны графік паездкі, знаёміўся з асаблівасцямі дзейнасці пяці беларускіх лясгасаў.

Ледзь толькі аўтобус з кіраўніцтвам Гомельскага ВЛГА пад'ехаў да пункту пропуску "Новая Гута", як адтуль паказалася украінская дэлегацыя. На гэты раз пагранічны і мытны кантроль абедзвюх дзяржаў госці прайшлі незвычайна хутка - недзе за паўгадзіны. Некаторыя дырэктары аддаленых чарнігаўскіх лясгасаў, каб своечасова прыбыць да месца збору дэлегацыі, выехалі з дому ў дзве гадзіны ночы. Але нягледзечы на стомленасць, радасцю засвяціліся іх твары, як і ўсіх прыбыўшых і сустракаючых, калі наперадзе гомельскай дэлегацыі ў нацыянальным адзенні выстраіліся юныя таленты Дома культуры вытворчага аб'яднання "Гомельдрэў" для ўручэння шаноўным гасцям хлеба-солі. Быццам сонца заззяла ў тую пахмурную раніцу, калі дзеці віталі ўкраінцаў караваем, беларускім словам і песняй.

Відаць, не выпадкова маршрут паездкі браў пачатак у Веткаўскім раёне -адным з самых забруджаных пасля чарнобыльскай катастрофы. Здавалася б, што прыемнага чакаць тут гасцям. Тым не менш, сюрпрыз атрымаўся. Сапраўднай жамчужынай гэтага краю, цяпер незаслужана пакрыўджанага лёсам, быў, ёсць і застанецца Веткаўскі музей народнай творчасці, які з захапленнем агледзелі госці з братняй Украіны. Хаця музей лічыцца мясцовым, яго гістарычная і культурная каштоўнасць, мяркую, выходзіць далёка за межы Беларусі. У яго экспазіцыі прадстаўлены самыя розныя прадметы - ад старажытных абразоў, унікальных кніг, у тым ліку і рукапісных, да сучасных узорных ручнікоў. У кожнай з залаў музея экскурсаводы маглі б гадзінамі апавядаць пра экспанаты, эпоху, з якой яны дайшлі да нас, пра старавераў, якія некалі пасяліліся тут і пранеслі сваю веру і культуру праз вякі. Але і тых сарака хвілін, што адводзіліся на музей у шчыльным графіку візіту, спадзяёмся, было дастаткова, каб незабыўныя ўражанні засталіся на доўгія гады.

Новую гісторыю гэтых мясцін умоўна можна падзяліць на два перыяды: да чарнобыльскай катастрофы і пасля яе. З ліку самых пацярпелых ад радыеактыўных ападкаў лясоў у чатырох суседніх раёнах і быў створаны Веткаўскі спецлясгас. Тут не маюць магчымасці весці гаспадарчую дзейнасць. Застаецца спадзявацца толькі на фінансаванне з бюджэту. Самы галоўны клопат мясцовых лесаводаў - новыя пасадкі і догляд за лесам. А садзіць трэба вельмі многа, прытым у небяспечнай зоне, адкуль людзей высялялі цэлымі вёскамі. Адна з іх і дала назву лесарадыяцыйнаму палігону Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - "Барталамееўка-2".

На ўсрайку былой вёскі, ад якой не засталося ніводнага будынка, дзе ўзровень радыяцыі складае 40-45 ки/км2, дзе бярэ пачатак гэты эксперыментальны участак, загадчык сектара па рэабілітацыі меліяраваных і радыеактыўна забруджаных лясных глебаў Мікалай Булко расказаў пра тое, як тут ствараліся разнастайныя культуры дрэў рознымі спосабамі. Мэта эксперыменту - дабіцца таго, каб на забруджаных землях вырасціць такі лес, з якога можна было б атрымліваць чыстую лесапрадукцыю. І такія надзеі пачынаюць спраўджвацца. Толькі адзін аграпрыём - правільнае ўнясенне калійных тукаў - дазваляе знізіць узровень накаплення радыенуклідаў у драўніне прыкладна ў 8 разоў. А ўвогуле тут выпрабоўваецца дзеянне больш за 30 розных рэчываў у розных спалучэннях, дозах і г.д. У асобных месцах максімальная шчыльнасць радыенуклідаў дасягае 300 ки/км2. І нават там вучоныя атрымліваць чыстую драўніну.

Вядома ж, тлумачэнне вучонага зацікавіла украінскіх калег, дзе ў асобных лясгасах існуюць аналагічныя праблемы. Яшчэ большую цікавасць выклікала знаёмства з суседнім спецлясгасам - Чачэрскім. Трэба аддаць належнае яго дырэктару Васілю Мамекіну, які ў жорсткіх умовах радыяцыйнага забруджвання здолеў арганізаваць высокапрадукцыйную работу калектыву. Дастаткова сказаць, што толькі экспарт драўніны і піламатэрыялаў тут дасягнуў за год 400 тысяч долараў ЗША. Вялікі клопат праяўляе кіраўнік пра зарплату сваіх працаўнікоў, умовы іх працы, тэхніку бяспекі, здароўе людзей. А яшчэ Васіль Іванавіч - чалавек шчыры і гасцінны. У чым змаглі пераканацца і сябры з Украіны. Заадно яны пабачылі ў Нісімкавіцкім лясніцтве трэніровачны палігон, ПХС, гадавальнік. А на месцы адпачынку на возеры Яміцкае наведаліся ў альтанку на ... вадзе.

Самадзейныя артысты з Доўскага Дома культуры, сустракаючы гасцей з хлебам-соллю на мяжы Рагачоўскага лясгаса, паказалі сапраўдны канцэрт. Гучалі і беларускія, і ўкраінскія, і рускія песні. Пра багатую гісторыю Рагачова (горада на рагу двух рэк - адсюль і назва) мы пачулі з вуснаў раённай адміністрацыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны горад вызваляўся двойчы. У 1941 годзе хутка наступаючыя фашысцкія войскі занялі Рагачоў, але былі выбіты зноў Чырвонай Арміяй. І пра гэту аперацыю даведаўся ўвесь свет. Месяца, на працягу якога тут трымалі гераічную абарону, хапіла для таго, каб вывезці на усход большасць абсталявання прадпрыемстваў, арганізаваць супраціўленне ворагу ў тыле. Канчатковае вызваленне прынесла аперацыя "Баграціён" у 1944-м.

У Рагачоўскім, а затым і ў суседнім Жлобінскім лясгасах, бадай, самымі цікавымі аб'ектамі былі цэхі перапрацоўкі драўніны, якія даюць магчымасць прадпрыемствам развівацца. Але на гэтым больш падрабязна мы мяркуем спыніцца ў адным з наступных нумароў газеты.

А вось Буда-Кашалёўскі лясгас не проста выжывае, але і паспяхова нарошчвае свой патэнцыял і без дрэваапрацоўкі. Выгаднае геаграфічнае становішча (побач Гомель), дастаткова развітая сетка дарог, у тым ліку і чыгунка, блізкі да ідэальнага ўзроставы стан лясоў - усё гэта дазваляе сканцэнтраваць увагу на новых пасадках, доглядзе лесу. Тут нават альха дае не меншы прыбытак, чым сасна. Улічваючы гэта, такую культуру сталі вырошчваць у гадавальніках. А дырэктар лясгаса Уладзімір Зяленскі лічыць, што пара і бярозу размнажаць сапраўднымі саджанцамі з гадавальніка, а не дзічкамі.

На завяршэнне я папрасіў сказаць свае ўражанні ад паездкі па Гомельшчыне кіраўніка украінскай дэлегацыі, галоўнага ляснічага аб'яднання "Чарнігаўлес" Сяргея Мотрыча.

- Паездка была планавая. Першы раз мы пазнаёміліся з дзейнасцю паўднёвых лясгасаў Гомельскага аб'яднання. А цяпер - з паўночнымі. Ёсць добрыя вынікі ў пазнавальным плане. Убачылі не толькі, як вядзецца тут лясная гаспадарка, але і як і чым жывуць нашы суседзі. Мы радуемся і заўсёды радаваліся вашым поспехам. Асабліва цяпер, калі ў вас ёсць міністэрства, прызначаны міністр, калі вядзецца такая прадуманая палітыка ў адносінах да лясной гаспадаркі на дзяржаўным узроўні. Гэта, я лічу, вялікі прагрэс. У нас з новага года таксама чакаюцца значныя змены. Будзе зацверджаны Лясны кодэкс у другім чытанні Вярхоўнай Радай. Аб'яднанні будуць рэфармаваны ва ўпраўленні па абласцях. Кантроль за вядзеннем лясной гаспадаркі ўскладуць на Лясную інспекцыю, якая будзе дзейнічаць пры міністэрстве экалогіі і прыродных рэсурсаў.

А што тычыцца гэтай паездкі, то прыемна, што ў вас лесааднаўленне - на першым плане. Такая ж задача і ў нас. Мы бачылі цудоўна праведзеныя высечкі догляду, якія фарміруюць састаў лесапасадак. Гэта гаворыць пра высокі прафесіяналізм гомельскіх лесаводаў. Сур'ёзна пастаўлена сістэма аховы лясоў ад пажараў (у кожным лясніцтве ёсць для гэтага сродкі і тэхніка), ад хвароб і шкоднікаў. Цікавы і факт з'яўлення ў другім ярусе масавага падросту дуба ў сасновых лясах. Застаецца загадкай, адкуль ён з'явіўся?

Але самае галоўнае ў такіх паездках - гэта факт чалавечых зносін, якія ніякія факсы, ніякія тэлефонныя размовы не заменяць. Карыстаючыся магчымасцю, ад імя лесаводаў Чарнігаўшыны віншую ўсіх беларускіх калег з наступаючым прафесійным святам. Жадаю поспехаў у рабоце, дабра, цярпення ў нашай нялёгкай працы. Свята ў нас застаецца агульным.

Фота аўтара.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК.

2013
Copyright © lesgazeta.info