Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Старшыня палатыпрадстаyнiкоy - у Клiчаyскiм лясгасе

Уборочные работы Не думалі і не гадалі працаўнікі Клічаўскага лясгаса, што да іх завітае Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Папоў, каб павіншаваць з прафесійным святам. Але такая нечаканасць толькі ўзняла настрой у калектыве. У выніку і сустрэча з высокім госцем, і ўсе святочныя мерапрыемствы прайшлі на небывалым уздыме.

Вадзім Папоў, выступаючы ў актавай зале лясгаса, у прыватнасці, сказаў, што вяртанне вышэйшаму лясному органу статуса міністэрства не толькі аднаўляе гістарычную справядлівасць, але і з'яўляецца прызнаннем важнасці галіны ў структуры народнай гаспадаркі кіраўніцтвам дзяржавы. Вадзім Аляксандравіч таксама расказаў пра законатворчую дзейнасць ніжняй палаты беларускага парламента, шчыра павіншаваў калектыў з Днем работнікаў лесу.

Затым цікавы канцэрт паказалі вучні падшэфнай школы № 6, бацькі многіх з якіх працуюць у лясгасе.

А на стадыене разгарнуліся спартыўныя баталіі, якія доўжыліся аж чатыры гадзіны. Прычым, імкненне да перамогі падмацоўвалася не толькі маральна. Прафкам на заахвочванне прызераў выдзеліў 900000 рублеў. Так, па валейболу першынство аспрэчвалі 7 каманд, у тым ліку і ад апарата ўпраўлення лясгаса, астатнія - з лясніцтваў. Лідэрамі сталі валейбалісты з Доўгаўскага лясніцтва. Каманда з 6 чалавек, якую ўзначаліў ляснічы Сяргей Максімовіч, за перамогу атрымала 180 тысяч рублеў.

На першае месца па гіравому спорту ў сваіх вагавых катэгорыях выйшлі рабочы па адгрузцы вагонаў Валерый Болбас і ляснічы Віркаўскага лясніцтва Канстанцін Вароніч. Яны атрымалі па 50000 тысяч рублеў. Другое і трэцяе месцы ацэньваліся адпаведна на "чырвонец" і два меней. Такая ж сістэма грашовага заахвочвання спартсменаў прымянялася і пры падцягванні на перакладзіне. Тут не было роўных лясніку Клічаўскага лясніцтва Пятру Таркану.

Карацей, свята, у сцэнарый якога нечакана ўнес некаторыя змены візіт Старшыні Палаты парадстаўнікоў Вадзіма Папова, удалося на славу.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК.

2013
Copyright © lesgazeta.info