Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Смутак i радосць над пушчай

Даўно гэта лясная вёсачка з нягучнай назвай Рачныя не бачыла столькі людзей. З'ехаліся яны сюды з розных гарадоў і раёнаў - родзічы, блізкія і знаёмыя тых, хто жыве ці жыў тут. Сёння гэта невялікая вёсачка - каля 20 хат, а калісьці было больш як 90. Агорнутая лясамі Галубіцкай пушчы, побач з паўнаводнай Бярэзінай. Людзі радаваліся жыццю, сумесна будавалі дамы з гонкіх сосен, ладзілі вяселлі, гадавалі дзяцей і верылі ў лепшую будучыню.

Але чорная хмара вайны перакрэсліла іх надзеі. Частку мужчын прызвалі ў Чырвоную Армію, а большасць пайшла ў партызаны. Пушча стала іх домам. А тут, у Рачных, заставаліся жанчыны, старыя і дзеці. Пры наездах фашысты і паліцаі здзекаваліся з насельніцтва. Але раслі пар- тызанскія атрады, і лясныя мсціўцы ўсё мацней помсцілі немцам.

- У 1942 годзе фашысты спалілі нашу вёску. Людзі ўцякалі ў лес, а тых, хто не паспеў, - расстрэльвалі, - расказвалі сведкі тых жудасных падзей.

- Я сам бачыў, як адна жанчына з дзіцём на руках схавалася ў ямцы, дзе зімой закопвалі бульбу. Фашыст заўважыў яе і з аўтамата выпусціў чаргу. На дзіва, дзіця было яшчэ жывым, тады немец падышоў бліжэй і выстраліў немаўляці прама ў лоб, - гаварыў старэйшы жыхар вёскі Н.С.Працукевіч.

- Нават маю 80-гадовую бабулю не пашкадавалі. Расстралялі нелюдзі. У хаце спалілі брата і пляменніцу, - успамінаў са слязамі на вачах Э.Д.Пяцько.

Гэтыя словы людзі выказвалі ў цэнтры вёскі Рачныя з нагоды адкрыцця помніка загінуўшым жыхарам у гады фашысцкага ліхалецця. Помнік яны стварылі самі. А ініцыятарам стаў ляснічы мясцовага Тумілавіцкага лясніцтва Рыгор Пятровіч Пяцько. Хоць яго бацька, Пётр Дзмітрыевіч, і застаўся жывым пасля вайны, але яму яшчэ ў школьныя гады (ды і пазней) не давала спакою думка паставіць помнік загінуўшым вяскоўцам.

- Карпатлівая гэта справа, бо ў нас шмат людзей з аднолькавымі прозвішчамі, трэба было адшукваць імя і імя па бацьку, а ў многіх ужо не засталося ніякай радні, - расказваў ляснічы.

Рыгор Пятровіч адшукаў прозвішчы і імёны 79 загінуўшых вяскоўцаў. Сярод іх 12 загінулі на франтах вайны, 16 - у партызанскіх атрадах і 51 жыхар (а гэта ў асноўным жанчыны, старыя і дзеці) расстраляны і спалены.

... Тут, на скрыжаванні вуліц, у цэнтры Рачных і ўзведзены помнік. Гучыць жалобная музыка. Адкрываецца мітынг.

- Шматлікія беды прынесла вайна. Загінулі сотні, мільёны людзей. Аддалі свае жыцці і нашы землякі - жыхары Рачных. Але памяць пра іх застанецца навечна, - сказаў старшыня Докшыцкага райвыканкама В.І.Апанасевіч.

Ён горача павіншаваў ветэранаў і ўсіх вяскоўцаў з надыходзячым 60-годдзем Перамогі. Падзякаваў ляснічаму Г.П.Пяцько і дырэктару Глыбоцкага доследнага лясгаса А.А.Казаку за ўклад у стварэнне помніка.

Затым выступілі ветэраны вайны М.І.Працукевіч, П.Д.Пяцько, В.М.Гмырак, І.С.Пяцько. Вельмі ўважліва слухалі вяскоўцы і прыезджыя выступленне ляснічага Г.П.Пяцько.

- Я ўдзячны лёсу, што здзейснілася мая мара. Гэты помнік, мяркую, для ўсіх нас назаўсёды будзе святым месцам, - гаварыў ляснічы.

Пераразаецца стужка, спадае пакрывала і - перад вяскоўцамі адкрываецца велічны помнік загінуўшым землякам. На граніце выбіты іх прозвішчы. Да манумента ўскладваюцца вянкі і кветкі. Са слязамі на вачах падыходзяць пажылыя жанчыны і ветэраны вайны, нізка кланяюцца. Мінута маўчання. Здаецца, прыціхлі не толькі людзі, але і чатыры таполі, якія ўзвышаюцца побач з помнікам.

А потым у канцэрце мастацкай самадзейнасці мясцовага Дома культуры гучалі песні вайны і народныя - тыя, што любяць усе вясковыя людзі. Смутак і радасць ліліся над Рачнымі і над усёй пушчай...

Автор: Фёдар ЗАХАРЧОНАК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Глыбоцкага доследнага лясгаса

2013
Copyright © lesgazeta.info