Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Смак "Зелянiны"

Ці задумваўся калі хто, колькі ў нашым, беларускім лесе дрэў? Багата. Вельмі багата. Што ж з таго, калі якое адно ссекчы? Ды і не толькі адно... Згубная псіхалогія спажыўца. Гэта вам скажа нават не вельмі дасведчы ў лясной гаспадарцы чалавек. А калі ж сам ляснічы расчыняе для згубы давераныя яму ахоўваць нетры ўсяго толькі таму, што на яго стале зашапацела "зеляніна". Завалодаць якой ён хацеў наўмысна. Тут, як кажуць, справа пахне крыміналам.

Табе - блін, мне - два!

Якой даўжыні шлейф дзяляцтва цягнуўся за Леанідам Аляксандравічам Кандыдатавым да тае пары, як ён на кароткі час (практычна на лічаныя месяцы) запоўніў сабой вакансію ляснічага Дзяржынскага лясніцтва (апошнія гады яна ўзнікае тут з незайздросна хуткай перыядычнасцю), можна ўявіць толькі абстрактна. Дакладна засведчым толькі ад- но: да з'яўлення ў лясных кварталах названай гаспадаркі ён, як гаворыцца, цалкам паспеў, бы той восеньскі яблык, да сумяшчэння службовай дзейнасці з гешэфтам на ўзроўні амаль адкрытай камерцыі. Прадметам, які сінтэзаваў абодва роды дзейнасці, вядома ж, быў лес ці, згодна з ведамасным вызначэннем, лесапрадукцыя.

Не ведаем, як па дробязях (камусьці ж з кліентаў была патрэба і ў нейкіх 2-5 кубаметрах драўніны), а вось калі рэч заходзіла аб буйных аб'ёмах кубатуры, справу з ляснічым можна было мець толькі на ягоных, уласных умовах. Сутнасць іх была ў тым, што трэба добра прыплачваць. Як і колькі? На гэта пытанне дае адказ наступны прыклад.

Да Кандыдатава ўвесну бягучага года звярнуўся нейкі Б., прадставіўшыся прадпрымаль- нікам, які мае вострую патрэбу ў буйной партыі дзелавога лесу.

- Размова кароткая, - прама сказаў ляснічы, - усё табе будзе, але калі пагаджаешся на наступныя ўмовы: за кожны кубаметр выдзеленага табе лесу даплочваеш апрача ўстаноўленай таксы па 2 даляры ЗША ў маю карысць.

Заказчык, Б., папрасіў тайм-аут, каб крыху падумаць. А падумаць было над чым. З аднаго боку, прынцып, узяты з вядомай казкі і па-свойму перайначаны ляс- нічым: табе - блін, мне два бліны, абяцаў залішнія выдаткі. З другога боку, ён на падставе сумеснага пагаднення мог прынесці і адчувальную сумесную выгоду. Справа ў тым, што Кандыдатаў у гэтым выпадку выдзяляў самую лепшую дзялянку для лесанарыхтоўкі з самым дабраякасным дзелавым лесам, а ільвіную долю будучай нарыхтаванай лесапрадукцыі абяцаў аформіць, як...звычайныя дровы, такса на якія, зразумела, істотна ніжэйшая, чым на дзелавую драўніну. На такія ўмовы трэба было пагаджацца, заплюшчыўшы вочы. Што Б. і зрабіў.

8 красавіка ён з'явіўся ў службовым кабінеце Кандыдатава, дзе апрача ляснічага прысутнічаў майстар лясніцтва А.Н.Татарынец.

- Гатовы? - запытаўся ляснічы.

- А як жа, - адказаў Б. і пачаў адлічваць "зялёныя".

На стале ляснічага неўзабаве з'явілася 1300 даляраў і 200 тысяч беларускіх рублёў. 300 даляраў Кандыдатаў тут жа вялікадушна "адшпіліў" і перадаў Е.Н.Татарынцу, прапанаваўшы, як той потым сведчыў, памяняць іх на беларускія грошы, каб, маўляў, імі ўнесці аплату за лес, які выдзяляецца заказчыку. Бухгалтару лясніцтва загадаў выпісаць квітанцыю-накладную на водпуск лесапрадукцыі ў аб'ёме 86 кубаметраў дзелавой драўніны і 151 кубаметр дроў на дзялянцы №2 чатырнаццатага квартала.

- А грошы? - запыталася тая.

- Разлічуся пазней сам, - запэўніў шэф.

Сюрпрыз - неспадзяванка

- Ні з месца! - як пярун прагучала раптам у кабінеце Кандыдатава, прымусіўшы ўсіх прысутных застыць з раскрытымі ратамі.

Група захопу аператыўных супрацоўнікаў быццам з неба звалілася. Прад'явіла ордэр, выпісаны пракурорам, і правяла маланкавы вобыск. Апрача ўжо названых сум выявіла яшчэ - не менш значную і таксама ў "зялёных", паходжанне якіх сумнення не выклікала.

- Вы што?! - ачомаўся збялелы Кандыдатаў. - Тут ідзе законны разлік з заказчыкам. Маю права... Хай вось і заказчык пацвердзіць, а таксама мой памочнік, які пры ўсім прысутнічаў.

Памочнік А.Н.Татарынец, маўчаў, быццам рыба, загнаная ў нерат, а заказчык чамусьці падазрона адводзіў убок вочы.

- Падлавілі! - нарэшце здагадаўся хабарнік, але было позна.

Правы па-кандыдатаўску

Хабарніцтва, агульнавядома, у пэўным сэнсе - справа далікатная. Пацвярджэння, доказаў патрабуе самых прамых. Усё ўскоснае абаронай не прымаецца. На гэта ў працэсе следства, а потым і на судзе разлічваў абвінавачваемы ў атрыманні хабару і за цалкам неправамерныя дзеянні пры водпуску лесапрадукцыі ляснічы. Імкнучыся паслабіць сваю віну, ён нават спрабаваў накінуць на яе хусцінку лірызму. Маўляў, хацеў за нейкую там дробязь (падумаеш, два даляры за куб), паспрыяць добраму чалавеку, выдзеліўшы яму спелыя хвоі і елкі ў зручным для нарыхтоўкі месцы. Хіба ж можна адмаўляць у праве спрыяць дабром?

Уводзячы ад пытання, чаму адпускаў лес без адпаведнага дазволу на тое мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў, без нараду лясгаса і не маючы на выдзяляемую заказчыку дзялянку лесасечнага білета, выдумляў розныя ліпавыя аргументы. Напрыклад, сцвярджаў, што дзялянка, маўляў, адносіцца да суцэльнай санвысечкі, і ён, ляснічы, меў права выпісаць драўніны з яе колькі заўгодна. А што тычыцца, скажам, лесасечнага білета, то ён, маўляў, мог быць выпісаны лясгасам і назаўтра пасля выпіскі лесу і, быццам бы, такая дамоўленасць з лясгасам мелася.

З пункту гледжання дэ-юрэ

Дэ-юрэ ўсё было не так. Напрыклад, дапрошаны на судовым пасяджэнні ў якасці спецыяліста намеснік начальніка аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання І.П.Хмарук патлумачыў наступнае. Пры водпуску лесапрадукцыі Кандыдатаў дапусціў цэлы шэраг незаконных дзеянняў. Пры наяўнасці ў лясніцтве бухгалтэрыі сам прыняў аплату за лесапрадукцыю, якой яшчэ фактычна і не існавала (лясніцтва ў законным парадку адпускаемую драўніну павінна нарыхтаваць і абмераць само) і на якую не меў лесасечнага білета - адзінага дазваляльнага ў такой сітуацыі дакумента, устаноўленага Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адпускаў дзелавую драўніну ў колькасці, шматразова перавышаючай 10 кубаметраў - лічбу, у межах якой ляснічы меў права адпускаць драўніну самастойна, без нараду лясгаса. У дадатак высветлілася, што азначанае абмежаванне - 10 кубаметраў - лесагаспадарчым аб'яднаннем, якое прадстаўляе І.П.Хмарук, устаноўлена для ўсіх, без выключэння, выпадкаў водпуску лесапрадукцыі, у тым ліку і пры выдзяленні дзялянак з суцэльнай санвысечкай. У кантэксце гэтага, між іншым, наіўнай выглядала спроба дырэктара ДЛГУ "Мінскі лясгас" Я.М.Скуратовіча не столькі выгарадзіць падсуднага і былога свайго падначаленага, колькі абараніць гонар уласнага мундзіра. У судовым пасяджэнні ён раптам змяніў свае ранейшыя паказанні і пачаў даказваць, што Кандыдатаў, як ляснічы, мог адпускаць любую колькасць лесапрадукцыі ў сувязі з... "усыханнем елкі".

Узгадваеце рэпліку Кандыдатава пры затрыманні: "Падлавілі" - у сэнсе "Падставілі!". На гэта зрабіла акцэнт і абарона ў судовым пасяджэнні. Яна заявіла аб быццам бы наяўных парушэннях, што мелі месца пры правядзенні ў адносінах Кандыдатава аператыўнага эксперыменту. Але суду былі прадстаўлены і ім дэталёва даследаваны важкія доказы правамернасці ажыццёўленых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, да таго ж санкцыянаваных пракурорам. Мерапрыемствы гэтыя спатрэбіліся для таго, каб выкрыць хабарніка, наконт якога ўжо меліся важкія звесткі. У справе з Б. яны толькі пацвердзіліся: бярэ хабар па аднаму і таму ж сцэнарыю, нахабна і амаль адкрыта.

"Дзялянка". Ды не тая...

Даследаваўшы ў сваім пасяджэнні сукупнасць усіх доказаў віны Кандыдатава, суд пад старшынствам Д.В.Язвінскага, з удзелам аўтара гэтага артыкула ў якасці прадстаўніка абвінавачвання. А таму і прызнаў віну падсуднага ў атрыманні хабару за заведама незаконнае дзеянне цалкам даказанай. І кваліфікаваў яе па частцы 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса РБ. Пры гэтым змягчальнымі абставінамі былі прызнаны толькі станоўчая характарыстыка з месца работы і стан здароўя падсуднага. А вось абцяжарваючымі яго адказнасць - здзяйсненне злачынства з карыслівых пабуджэнняў з выкарыстаннем свайго службовага становішча. Апошняе пацягнула і дадатковае пакаранне ў выглядзе канфіскацыі маёмасці ў даход дзяржавы і пазбаўлення права займаць адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады. Асноўным жа пакараннем стала прызначэнне Кандыдатаву 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Наўрад ці ён марыў аб такога роду "дзялянцы" для сябе, падбіраючы для незаконнай высечкі дзялянкі сваім хабарадавальнікам.

АД РЭДАКЦЫІ:

Як ні шкада гэта канстатаваць, але праблема незаконных высечак дастаткова актуальная для лясной гаспадаркі Беларусі. Драўніна - прывабны тавар для злодзеяў. Не сакрэт і тое, што часам не зусім вялікая зарплата лесавода па яго добрай волі і пад, быццам, незаўважаным выглядам асобных кіраўнікоў кампенсуецца менавіта рэалізаванымі налева "кубікамі".

Адна з галоўных матывацый цяперашняй рэформы крыецца якраз у тым, каб пазбавіцца ад "чорных" лесарубаў і тых, хто ім садзейнічае. Лес, безумоўна, багацце. Без замкоў. Але гэта не азначае, што кожны ў ім на свой розум і апетыт гаспадар.

Автор: Андрэй ШЫШКАВЕЦ, памочнік Дзяржынскага міжрайпракурора

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info