Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
 »  Все ролики с меткой краска по металлу пользователя Dnepr- Kraska.
 »  схема преобразователя 5 квт
Архив номеров

Лесаводы за славягскае братэрства

Гамяльчане з чарнігаўцамі мераліся сілай.

На пляцоўцы. Спартыўнай

Калі б не быццам крэпасць-мяжа, такімі здаліся дабротныя збудаванні вядомага пераезда "Новая гута", якія аддзяляюць украінскі і беларускі бок, і больш чым гадзіна страчанага часу на афармленне неабходных фармальнасцей - запаўненне іміграцыйнай карты, дык, і не пазнаў бы, чый ён, той лес, якой "нацыянальнасці". Лес не ведае межаў. Межы стварылі людзі. І то не ўсе. Лесаводы, напрыклад, яднаюцца і агульнымі справамі, і спартыўнымі баталіямі, і проста дабрынёй адкрытых шчырых сэрцаў.

Словам, гамяльчане з чарні- гаўцамі - суседзі. І, як добрыя суседзі, у гасцях адны ў другіх былі не раз. Іосіп Райчынец, генеральны дырэктар Чарнігаўскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб`яднання "Чарнігаўлес", між іншым, заўважыў: "Зайздрошчу, як ў вас пастаўлена работа школьных лясніцтваў. Азнаёміўся з іх дзейнасцю, прывёз дакументы, якімі падзяліліся калегі. Будзем ахвотна пераймаць беларускі вопыт."

На гэты раз лесаводы дзвюх дзяржаў вырашылі памерацца сілай на спартыўных пляцоўках. Афіцыйна кубак, за які змагаліся каманды, назвалі "Славянскім братэрствам", у неафіцыйных абставінах спаборніцтвы ахрысцілі "першай ластаўкай". З надзеяй, што традыцыя дужацца ў спорце, знойдзе свой слаўны працяг. Але па-парадку.

У складзе беларускай каманды 21 чалавек, як, прынамсі, дамоўлена, столькі ж і ва украінскай. У нас лепшыя валейбалісты едуць з Рэчыцкага лясгаса, футбалісты - з Веткаўскага. Абараняць гонар Гомельскага ВЛГА будуць шашысты з Камарына, стралкі, тэнісісты з Лельчыц. Прадстаўляць украінскі бок таксама даверана камандам лясгасаў - пераможцам абласной спартакіяды, што праводзіцца на Чарнігаўшчыне. Меркаванні старшыні Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў лесу Віктара Крыўко-Красько і генеральнага дырэктара чарнігаўскага ДЛГА "Чарнігаўлес" Іосіпа Райчынца сугучныя:

- Не могуць людзі ўвесь час займацца вытворчасцю. Калі будзем збірацца і гаварыць толькі пра работу, асаблівага выніку не будзе. Гэта ж добра, калі людзей вабіць спорт, калі ўвечары яны спяшаюцца ў спартыўную залу. Аб здаровым ладзе жыцця клапоцяцца ў абедзьвюх дзяржавах.

Кіраўніцтва падтрымлівае спартсменаў. Як высветлілася, напрыклад, сам Іосіп Міхайлавіч вялікі аматар валейболу. Хаця найбольш масавы ва Украіне, як, дарэчы, і ў нас, - футбол.

Настрой ужо на мяжы задалі чарнігаўцы. Хлебам-соллю, здравіцай сустракалі гасцей. Едзем у Рэпкі, так называецца райцэнтр з прыкладна дзесяцю тысячамі насельніцтва. Ён у трыццаці кіламетрах ад беларускай мяжы. Сёння мясцовая школа - спартыўны Алімп. Пастраенне і ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў. Флагі падымаюць капітаны каманд і гучаць гімны дзвюх дзяржаў. Удзельнікі каманд абменьваюцца сувенірамі.

На спартыўную пляцоўку выходзяць валейбалісты. Прыгожая гульня. Балельшчыкі аднолькава гучна падтрымліваюць ігракоў абедзьвюх каманд. Нам, здаецца, трошкі нечага не хапае. Можа ўдачы? Крыўдныя памылкі беларусаў робяць пераможцамі ўкраінцаў.

Пакуль назіраем за гульнёй, цяпер ужо футбалістаў, цікаўлюся ва ўкраінскіх лесаводаў наконт вядзення лясной гаспадаркі. Кажуць, эканамічныя ўмовы зараз вельмі спрыяльныя, такіх раней не было. Пасля распаду Савецкага Саюза ўдалося захаваць усю сацыяльную сферу: сталоўкі, дзіцячыя сады, магазіны. Штогод праходзіць конкурс на лепшую школу па пасадцы лесу.

Узнагароджанне праходзіць ўрачыста. Дыпломы і медалі ўручаюцца як за першае, так і за другое месца. Словам, відавочна - перамагае дружба.

Кіраўнік нашай дэлегацыі, галоўны ляснічы Гомельскага ВЛГА Аляксандр Рагалевіч дзякуе за выдатны прыём і запрашае ўкраінскіх спартсменаў у наступным годзе паспаборнічаць у Беларусі. А украінцы са свайго боку няпрэч, каб такая сяброўская сустрэча адбылася і па зімовых відах спорту. Чым не слушная прапанова?

Капітан беларускай каманды, галоўны інжынер Рэчыцкага лясгаса Сяргей Шаўгеня заўважыў:

- Наш лясгас актыўны ўдзельнік усіх абласных спаборніцтваў і вельмі прыемна, што выйшлі і вось на такі міжнародны ўзровень. Усё арганізавана добра. Адзінае, хацелася б болей і даўжэй паспаборнічаць. Спадзяёмся, што спартакіяды будуць праводзіцца штогод. А калі сябры з Украіны прыедуць да нас, пастараемся паказаць больш высокі вынік.

На фота: Памятны кубак уручае генеральны дырэктар ДЛГА "Чарнігаўлес" Іосіп Райчынец

Автор: Алена СТЭЛЬМАХ. Мінск - Гомель - Чарнігаўская вобласць - Мінск

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info