Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Сэрцам пачуць хараство

Як тут не прыпыніць крок, не дакрануцца да хараства прыродыУсё больш і больш пэндзаль восені афарбоўвае лістоту ў жоўты колер, сярод якой чырванеюць цяжкія гронкі рабіны.

Як тут не прыпыніць крок, не дакрануцца да хараства прыроды...

Для ляснічага Старынскага лясніцтва, што на Стаўбцоўшчыне, Сяргея Слабко ўсё гэта хараство сапраўды роднае, блізкае. З прафесіянальнай любоўю і пяшчотай даглядае ён лясныя абшары.

Усе, каму ў апошні час даводзіцца бываць у вёсцы Шашкі, звяртаюць увагу на прыгожы домік, аздоблены дэкаратыўным дызайнам. Тут прыклалі свае залатыя рукі такія будаўнікі, як Іван Панкаля. Калі дакладней казаць, яны і не будаўнікі па асноўнаму роду заняткаў, а леснікі, але ж іх уменне будаваць спатрэбілася. Удвайне прыемна будзе ім працаваць у новым будынку лясніцтва, якое неўзабаве пераедзе са Старыны.

У гэты час лясную засень ля Хатавы будзіць гул бензапілы. Гэта вядзе нарыхтоўку дзелавой драўніны звяно леснікоў Уладзіміра Ламакі, Аляксандра Недзеня і Валерыя Чэмкі з мясцовага лясніцтва. Вальшчыкі яны вопытныя, спрактыкаваныя. Ды не аблысее зямля. У лясніцтве штогод высаджваецца да 60 гектараў сасны, елкі, бярозы.

Вось выйшаў на агляд сваіх абшараў майстар Мечыслаў Ламака. Цёплы восеньскі дзянёк бабінага лета вырашыў скарыстаць для прагулкі з бацькам на кані і сын Андрэй, які марыць у будучым стаць ляснічым. Разам са стройным маладым лесам падрастае і працоўная змена.

Автор: Васіль ЗЯНЬКО

2013
Copyright © lesgazeta.info