Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
 »  труба из полипропилена pn 25 20
Архив номеров

Працуем разам дзеля пiсьменства I друку

Зноў верасень паклікаў за парты. І не толькі тых, каго называюць вучнёўствам або студэнцтвам. Людзі больш сталага ўзросту і пры пасадах без гумару адносяць сябе ў лік шкаляроў. "Я не саромеюся вучыцца, я выпытваю і выведваю і маю вялікую ўдзячнасць да таго, хто мне адказаў..." Як даўно ўсхваляў сваіх настаўнікаў Сакрат! Але і сёння яго словы маюць вялікую актуальнасць.

Ва ўсе часы чалавецтва цаніла веды. Мяняюцца стагоддзі, знікаюць цывілізацыі, адыходзяць пакаленні... А каштоўны вопыт застаецца. Ён нябачна знітоўвае нас, такіх далёкіх, розных...

Для многіх нашых сучаснікаў наяўнасці адной вышэйшай адукацыі зусім недастаткова, іншыя не абмяжоўваюцца і двумя. Ёсць рабочыя спецыяльнасці, якія патрабуюць прафесіяналаў толькі з вышэйшай адукацыяй. Так імкліва аднаўляюцца веды. Спецыялісты сцвярджаюць, што кожнае дзесяцігоддзе яны, накапліваемыя чалавецтвам, павялічваюцца ўдвая. Безумоўна, зведаць чалавеку ўсё немагчыма, але той, хто не спыняецца ў вучэнні, заўсёды заслугоўвае вялікай павагі і пашаны.

І хоць звычайна мы, журналісты, на сваю прафесійную значнасць накладваем табу, усё ж нагода свята дае падставу, каб сказаць і пра ўласную ролю ў няспынным працэсе распаўсюджвання ведаў. А дзяржаўны ўзровень свята пісьменства і друку, якое ў дзесяты, юбілейны раз будзе праходзіць у будучую нядзелю на славутай полацкай зямлі, сведчыць аб ацэнцы сродкаў масавай інфармацыі грамадствам. Нам дадзена слова. А яно, як вядома, можа і прыўзняць, і балюча раAніць. Слова. Да яго адносіны ва ўсіх, хто стварае "Беларускую лясную газету", скажу з веданнем справы, асаблівыя. Толькі справядлівае слова кожны з журналістаў і нашых шматлікіх аўтараў хоча данесці чытачу і расказаць яму як мага больш аб прыярытэтах лясной галіны, аб усім тым, што можа прынесці карысць беларускаму лесу.

Можна без перабольшвання гаварыць, што да свята пісьменства самае непасрэднае дачыненне маюць усе лесаводы. Нашы светлыя журналісцкія думкі нечага варты тады, калі занатоўваюцца на паперы. А яе ж столькі трэба! І сколькі ўсяго ёсць друкаваных каштоўнасцей, якімі ганарыцца чалавецтва, стварэнне якіх не абыйшлося без сціплай працы лесаводаў. Як не круці, а лес Беларусі і ў гэтым выпадку - лёс Беларусі.

Автор: Галоўны рэдактар "БЛГ" Алена СТЭЛЬМАХ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info