Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Паскарэнне i якасць - сутнасць задач, якiя перад краiнай

Рост валавога ўнутранага прадукту на 10 працэнтаў у 2004 годзе павінен спалучацца з павышэннем якасці прадукцыі, якая выпускаецца. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе справаздачы ўрада за 2003 год. Паводле яго слоў, "менавіта ў непарыўнай узаемасувязі двух паняццяў "паскарэнне" і "якасць" - сутнасць задач, якія стаяць перад урадам і краінай".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць укаранення новых навукаёмістых тэхналогій, якія даюць магчымасць павялічыць прадукцыйнасць працы, знізіць энерга- і матэрыялаёмістасць прадукцыі. "Тэхналагічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, спалучэнне навукі з вытворчасцю, эфектыўныя інавацыі - вось што павінна стаць трамплінам для павышэння канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі. Без гэтага мы не можам і ніколі не зможам заняць дастойнае месца ў міжнародным падзеле працы", - сказаў беларускі лідэр. Прэзідэнт лічыць, што гэта задача не толькі эканамічная, але і палітычная - ад яе вырашэння залежыць як дабрабыт беларускага народа, так і будучае краіны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць гэтага года для развіцця Беларусі. Асноўная задача - "замацаваць тэндэнцыю да ўстойлівага і дынамічнага развіцця эканомікі", - сказаў Прэзідэнт краіны.

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе справаздачы ўрада таксама выказаў прэтэнзіі да работы міністэрства транспарту, Мінсельгасхарча, канцэрнаў "Беллегпрам", "Белмясцпрам", "Белбіяфарм" за нездавапьняючае фінансавае становішча прадпрыемстваў. Паводле яго слоў, пры агульных нядрэнных паказчыках мінулага года сітуацыю ў гэтых галінах "нельга назваць нармальнай". Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў растлумачыць, чаму правалены заданні па нарошчванню вытворчасці піваварнага ячменю, цукровых буракоў, сажалкавай рыбы, імпарту рыбапрадуктаў, увозу тытунёвай сыравіны.

"Нельга патураць кадрам, якія працуюць дрэнна, нягледзячы ні на якія ранейшыя і цяперашнія заслугі. Патрабаванне да ўсіх - за справу, за вырашэнне пастаўленых задач, за канкрэтныя вынікі. Толькі так і не інакш", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

***

Задачы агульнадзяржаўнага характару вызначаюць і праграму дзеянняў лясной галіны краіны ў бягучым годзе. Працэс рэфармавання скіраваны якраз на тое, каб палепшыць эканамічныя вынікі, скараціць затраты і разам з тым стварыць больш спрыяльныя ўмовы працы і жыцця людзей, якія сумленна і старанна ўмацоўваюць дабрабыт дзяржавы, самааддана служаць беларускаму лесу.

Сярод прыярытэтных напрамкаў Старшыня Камітэта лясной гаспадаркі Мікалай Крук называе якаснае паскарэнне вытворчых паказчыкаў, зніжэнне крэдыторска-дэбіторскай запазычанасці, далейшае ўкладанне інвестыцый у тэхнічнае пераўзбраенне галіны. Асаблівая ўвага - дысцыпліне, тэхналагічнай і вытворчай. "Пад самы пільны кантроль будзе ўзята ахова лясных багаццяў, а вінаватыя ў браканьерстве, незаконных высечках панясуць строгае пакаранне. Такім работнікам не месца ў лясной галіне," - падкрэслівае Мікалай Канстанцінавіч. Той, хто адважыцца ісці на правапарушэнне, няхай добра ўзважыць, чым рызыкуе.

Удала праведзеныя вясеннія лесакультурныя работы - аснова гаспадарчага года. Час ужо дае падставы ўзважыць узровень гатоўнасці да яго.

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info