Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Памiж радкоў пiсьма

Старая Волька Быль

Старая Волька сядзіць ля акна і спрытна, быццам машына, маніпуліруе пруткамі: вяжа світэр унуку малодшага сына. І так лоўка ў яе атрымліваецца, што паспявае кідаць позіркі на вуліцу і ўсё заўважыць - хто пайшоў ці паехаў...

Адна яна жыве, рэдка хто заходзіць, маркотна бабульцы. Разважае пра жыццё - раптам пачула скрып тармазоў машыны з такім віскам, што ажно здрыганулася. Яна адклала ўбок вязанне і ўтаропілася ў акно.

Антон Рублеўскі - рослы і мажны хлопец - павольна вылез з іншамаркі і накіраваўся да весні-чак, асцярожна адчыніў, падняўся на веранду. Тут яго сустрэла Волька.

- Заходзь, калі ласка, - яна прайшла ў пакой. - Сядай, Антон, рада, што не прамінуў маёй хаты. Гавораць, што ў раённай газеце працуеш? Вывучыўся, малайчына!

- Я да вас, Вольга Піліпаўна, вось з якой справай. Мне трэба напісаць матэрыял да Дня Перамогі, хутка 60 гадоў будзе... Ваш муж да вайны старшынёй калгаса быў, потым лесніком, меў, як мне вядома, узнагароды. Раскажыце, як вы жылі тады, аб чым марылі, што ён пісаў з фронту, ну і гэтак далей...

- Цяжка было мне, хваліцца няма чым, але неяк вывучыла траіх дзетак. Разляцеліся ва ўсе бакі, як тыя вераб'і.

Волька ўсё гаварыла і гаварыла пра сваіх дзяцей, хваліла іх, уздыхала. Рублеўскі не перабіваў яе, усё чакаў, калі яна пачне расказваць пра мужа. Потым не вытрымаў і накіраваў споведзь у іншы бок.

- Піліпаўна, вы лепш пра Васіля Рыгоравіча расказвайце, а то час ідзе, а я нічога не запісаў...

- Не буду крывіць душой, а скажу, што жылі мы добра, у міры і згодзе, - пасля роздуму пачала яна.

- А як ваяваў, што вам вядома? - Антон дастаў з чахла дыктафон, шчоўкнуў кнопкай, паднёс яго бліжэй да бабулі. - Не палохайцеся, а гаварыце ўсё смела што хочаце...

- Няма чаго мне баяцца, - махнула рукой Волька. - Мой Васілёк быў храбрым, вельмі адважным, мог у агонь і ваду...

- А што з фронту пісаў? - Рублеўскі трымаў дыктафон ля самых вуснаў старой.

- Ты ведаеш, я чытаю кепска, толькі грошы добра ўмею лічыць, - Волька засмяялася, паправіла пад хусткай сівыя валасы. - Пісаў, як жа! Усё падрабязна. У мяне захаваўся толькі апошні яго ліст, а астатнія прапалі. Столькі гадкоў прайшло!

- Дасце пачытаць? - Антон выключыў дыктафон. - Можа, выкарыстаю ў сваім матэрыяле. Гэта вельмі важны факт.

- Чаго ж, пішы, мне не шкада, калі трэба, - бабулька ўстала цяжка і, шаркаючы тапкамі, пайшла ў суседні пакой.

Антон акінуў позіркам залу: прыбрана, усюды чысціня, прыгожы абрус на стале, на сценах фотакарткі, адна з іх, у некалькі разоў павялічаная, у рамцы пад шклом: радавы ў форме, з медалём... Волька крыху пакорпалася, шукаючы пісьмо. А потым выйшла з пажоўклым трохвугольнікам.

- Паглядзі сюды: гэтую фотку прыслаў, як медаль атрымаў, гавораць, што яна за адвагу дадзена, - Волька садзіцца на зэдлік. - Чытай гучна, ды не спяшайся, з толкам, выразна, я паслухаю.

- "Пішу табе, жоначка, лежачы на ложку, таму што я...", - Антон бліжэй да акна паднёс ліст, пачаў углядацца. - Неразборліва тут, літары сцёрліся... "Прывітанне перадаю табе, Волька, маме Верцы, тваёй маме Ганне, бацькам, цётцы Марылі, брату Аляксандру, суседзям Уладысю, Мікалаю, Сцяпану з Лядок і яшчэ сваяку Піліпу з Ярэмічаў і яго жонцы Валі".

- Усіх успомніў, - пахваліла старая. - Але ж ты не прачытаў з самага пачатку ліста. Вось Саша Хмылеўскі, ты ведаеш яго - начальнік пошты, умеў чытаць, слухаеш яго - і ажно слёзы на вачах, як у кіно пра герояў, - заўважыла Волька. - Ну, чытай!

Антон зноў угледзеўся ў пісьмо.

- Тут толькі напісана: "Добры дзень, мая...". А што далей - не ведаю.

- Э-э, сынок, там ёсць словы, але ты іх не бачыш, - ціха вымаўляе крыху засмучаная Вольга Піліпаўна і з дакорам дадае: - Вучыся ў Хмылеўскага. А там ён вычытаў, і я запомніла: "... мая мілая і каханая Волечка". Вось як!

- Можа і так, аднак што ёсць тое ёсць, - адказвае Антон і працягвае чытаць. - "Ляжу ў палявым шпіталі. Крыху драпнула мяне па жываце. Доктар дастаў асколак, зацыраваў рану. Усё ідзе добра, можа дамоў прыеду. Як пабачымся, тады раскажу падрабязна аб усім, як і што здарылася, калі мы кінуліся ў атаку, пра ўсё пісаць нельга. Справа наша вядомая: уперад, а не назад..."

- А пра бой, у якім яго параніла, ты прапусціў. Чаму?

- Вольга Піліпаўна, тут больш нічога няма, праўду кажу, - Антон паклаў на стол ліст з некаторым нездавальненнем. - Толькі час змарнаваў.

- А я табе раскажу пра апошні бой. Слухай радкі, якія добра захавала ў памяці, калі Хмылеўскі чытаў мне не раз. Хлопец ён разумны, не хачу цябе пакрыўдзіць. Дык вось. Справа была ў Польшчы пасля вызвалення ўжо нашай зямелькі. Яны атрымалі загад - вытурыць немчуру і заняць вышыню. Раніцой (ледзь развіднела) пайшлі на іх, а немцы насупраць, сцяна на сцяну, лоб у лоб, і пачалі адзін аднаго штыкамі... А мой Васілёк быў хлопцам моцным, спрытным... Палягло шмат і тых, і другіх. Першым на тую праклятую гару дабраўся Вася, за ім - астатнія. Нашы салдаты не заўважылі ў акопе фашыста, і ён кінуў гранату ім пад ногі. Ірванула моцна, некалькі чалавек скасіла напавал, а Васіля ў жывот... Хто яго ведае, што там здарылася ў шпіталі, атрымала пахавальную, там і там пахаваны...

- Не ў крыўду вам кажу: няма гэтага ў пісьме, - уздыхнуў Антон. - Не ведаю, пісаць ці не пра ваш расказ, вось у чым справа.

- Усё тут гаворыцца паміж радкоў, толькі не ўсе заўважаюць, а вось Хмылеўскі ўмеў іх бачыць, - Волька зноў накіравалася ў другі пакой і Антон не ведаў, як яму быць з аповядам бабулі: праў- ду гаварыла яна ці Хмылеўскі - фантазёр і балбатун - навыдумляў эпізоды апошняга бою Мазуркевіча Васіля.

Яго думкі парушыла старая. Яна паклала на стол маленькі скрутачак з белага матэрыялу і пачала развязваць.

- Вось пабач! Больш за шэсцьдзесят гадоў мінула з таго часу... Да мяне прыязджае афіцэр з ваенкамата, начальнік нейкі строгі. Толькі пераступіў ганак і адразу пытаецца: "Мазуркевіч Васіль Рыгоравіч - ваш муж?". Ад гэтах слоў ногі ў мяне падкасіліся, мову адняло: мільганула думка, што жывы мой Васілёк, маўчу, быццам вады ў рот набрала, толькі галавою ў адказ на яго пытанне ківаю. "Парадую вас, Вольга Піліпаўна! Уручаю вам ордэн Чырвонай Зоркі, якім ваш муж быў узнагароджаны за штурм вышыні Зялёна-Гура, што ў Польшчы. Пасмяротна. Захоўвайце і помніце". І падае мне ордэн, а я заплакала горкімі слязамі.

Волька замоўкла, потым працягнула Антону Рублеўскаму пунсовую пяціканцовую зорку.

- Абы-каму такія ўзнагароды проста так не давалі. Зразумеў?

Автор: Анатоль СМАЛЯНКА, "БЛГ"

2013
Copyright © lesgazeta.info