Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

ПАКЛЁЎКА

“Яшчэ адна вучыцелка!” Так негадаваў мой дзед, калі яго абводзіла вакол пальца плотка. З дзесяці, а то і больш яго закідаў, можа, адзін і быў выніковым. Зрэшты, практычнасць брала сваё і тады, калі ён вымаўляў словы, вынесеныя ў загаловак. Пры гэтым дзед дадаваў: “Матай на вус, унучак. І не самая смачная рыбка, затое хітруга з хітруг! Паступова разумеў сэнс дзедавай “педагогікі”. Той, хто абвядзе вакол пальца гэтую рыбу, перад іншай не спасуе, нават, перад самім шчупаком. Так што мае сэнтэнцыі, як і словы дзеда, адрасуюцца маладым рыбаловам. Каб скараціць курс навукі, прапаную ўсяго некалькі падказак пра звычкі “хітругі”. Найхутчэй за іншых рыб плотка апынецца ля кручка. Але не паспяшаецца дакрануцца да насадкі. Будзе працягла да яе прыглядвацца, прынюхвацца, адусюль вывучаць яе. Будзе, нават, выпускаць ваду з зяпы, расхістваць кручок — раптам крошачка ды адліпне? Паплавок у гэты момант таксама хістаецца туды-сюды. Малавопытны не сцерпіць, падсячэ. Памылка! Дабіўшыся свайго, адламаўшы кавалачак, рыба спрабуе на смак здабычу. Спадабаецца — не адыйдзе далёка і не падпусціць іншых рыб. У рэшце рэшт наступіць доўгачаканы момант. Гаворачы пра гэту рыбу, не маю на ўвазе драбязу, якой скрозь процьма, а важкую, гэтак грамаў на семсот. Дрэмле шчупак у… “ванне” Надыходзіць час, калі шчупак пачынае прымаць сонечныя “ванны”. Робіць ён гэта даволі проста — і на вялікіх рэках, і на сярэдніх, нават на меліярацыйных каналах. Вада, як вядома, ачышчаецца ад расліннасці, усё яшчэ яркія і цёплыя промні лягчэй прабіваюцца праз яе тоўшчу. А гэта, як раз тое, што і патрэбна. Шчупак выходзіць на самыя адкрытыя месцы — каго яму баяцца? — і застывае нерухома ў верхніх слаях вады. Наступае цень ад прыбярэжных кустоў, закрывае сонца, і шчупак таксама бокам адсоўваецца ўслед за цеплынёй. Спакусіць у такі момант яго нават на самага заманлівага жыўца ці на штучную нажыўку — справа нялёгкая. А калі і возьме, то неяк ляніва, без уласцівай яму хваткі. Ён нават можа не звяртаць увагі на рыбалова, які спрабуе яго падсекчы і адначасова за ім цікуе. У такія моманты і думаць не падумаеш, што шчупак — драпежнік. А малькі — “народ” такі Ад малькоў, якія за лета падраслі, бывае, што і не адбіцца, як ад тых камароў. Толькі насякомыя дакучаюць у паветры, а гэтыя — ў вадзе. Змагаюся з імі наступным чынам: сыплю нечага — ядомага ці нават таго жвіру — далей ад месца, куды буду закідваць кручок. Малькі цікаўныя, усе, як адзін, — туды. Пакуль разбяруцца, што да чаго, мае насадкі-нажыўкі ўжо на той глыбіні, куды малявы баяцца нават зазіраць. Найчасцей карыстаюся такім метадам, калі лаўлю на донку-закідушку з гумавым амартызатарам. Карп пацяжэў і… падужэў Умовы сёлетняга лета былі вельмі спрыяльнымі для карпа. У гэтай рыбы ёсць адна асаблівасць, дакладней, мэта: хутчэй расці, набіраць вагу. Шчупак, да прыкладу, ці акунь — рыбы паляўнічыя. Яны трацяць многа энергіі ў пагонях за ахвярамі. Таму і ўступаюць карпу ў хуткім росце. Да таго ж, ён усяядны, непераборлівы. Пры паляванні на карпа, а менавіта ўвосень, ён імкнецца прадэманстраваць рыбаловам свае байцоўскія здольнасці, не трэба празмерна яго прыкормліваць ў месцах лову. Ведайце — карп сёлета сыты. Яму, як гурману, патрэбна толькі самае-самае… Запытаецеся — што? Апошняе, дакладней, выбар спакусы, залежыць ужо ад рыбацкай фантазіі. У мяне быў выпадак, калі ён узяўся на… смажаную лісічку. Грыбы браў з сабой, каб падсілкавацца. Праўда, здарылася такое толькі аднойчы. Автор: Адам КАПУСЦІН "Лесная газета" №29 (434) 31 июль 2003 г.

2013
Copyright © lesgazeta.info