Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Вoпыт, памножаны на энтузiязм

Мне сустракаліся лясгасы, асабліва ў чарнобыльскай зоне, дзе з вышэйшай лясной адукацыяй працуюць адзінкі, а то і ўвогуле толькі дырэктар. У Баранавіцкім жа лясгасе нават пасады памочнікаў ляснічага займаюць спецыялісты з такой адукацыяй. Магчыма, гэтаму можна даць гістарычнае тлумачэнне. Відаць, многія нашы чытачы ведаюць, што ў 1896 годзе на тэрыторыі Беларусі былі арганізаваны першыя 25 дзяржаўных лясніцтваў У іх ліку значылася і Каўпеніцкае, якое, можна сказаць, стала роданачальнікам цяперашняга Баранавіцкага лясгаса. Лясніцтва с такой назвай даўно няма. Яно "растала" у Малахавецкім лясніцтве. Але засталіся лепшыя традыцыі, павага да лясной прафесіі.

Сын - за бацькам, брат - за братам

Цяперашняя тэрыторыя Гарадзішчанскага лясніцтва таксама нясе гістарычную адзнаку. Яно захоўвае памяць пра І Сусветную вайну. Два гады (1914- 1916) тут стаяў фронт. З аднаго боку ракі Шчара, дзе яна бярэ пачатак з Калдычаўскага возера, знаходзіліся рускія войскі, з другога - аўстрыйцы. Дзе-нідзе пра тыя падзеі нагадваюць бетонныя ўмацаванні, зарослыя лесам узгоркі і канавы. Захаваліся пахаванні аўстрыйскіх салдат. Прыязджалі з Аўстрыі дэлегацыі, вялі раскопкі...

Сёлета споўніцца 32 гады, як Анатоль Келька прыйшоў сюды працаваць. 20 з іх хадзіў у памочніках ляснічага. Лясніцтва па плошчы быццам і невялікае - 7280 гектараў. Але занадта раскіданае - з аднаго канца ў другі 80 кіламетраў. Таму тут 20 абходаў. У Палонкаўскім лясніцтве (пра яго мы таксама ўспомнім), якое ў 1,5 раза большае па плошчы, іх 19. Анатоля Іванавіча хвалююць чуткі пра магчымае скарачэнне колькасці леснікоў: вельмі павышаецца рызыка ў пажаранебяспечны перыяд.

- Не наламаць бы дроў пры перабудове ў нашай сістэме, - заклапочана ўздыхае Келька. - Вось з калегамі сустракаліся ў вучэбным цэнтры. Усе старыя ляснічыя таксама трывожацца. І збыт нарыхтаванай драўніны ляжа на плечы лясной аховы. Пытанняў шмат. Будзем спадзявацца на лепшае.

Тут усе лясы першай групы. Звыш 400 гектараў засыхаючых ельнікаў давялося высечы з часу прыходу такой бяды і ў Гарадзішчанскае лясніцтва. Здаецца, пік усыхання мінуў, але яно, паводле назіранняў леснікоў, працягваецца. Сёлета давядзецца высечы яшчэ каля сарака гектараў.

З тымі значнымі заданнямі, якія даводзіцца апошнім часам выконваць гарадзішчанцам, дапамагае спраўляцца дружны, працавіты калектыў.

- У асноўным усе работы выконваюцца лясной аховай. З леснікамі мы заключылі працоўныя пагадненні, якія прадугледжваюць гэтыя работы: высечкі догляду, пасадкі і іншыя, - расказвае Анатоль Іванавіч. - Спрабавалі стварыць брыгады, але пры такой раскіданасці яны не далі эфекту. Кожны ляснік у сезон бярэ да сябе пару часовых рабочых. І яны дапамагаюць. Кадраў увогуле хапае. Мясцовасць тут густанаселеная. Калі ляснік, дапусцім, выходзіць на пенсію, яго ёсць кім замяніць. Да кандыдата ўважліва прыглядваемся. Галоўнае, каб ён любіў лес.

Шмат добрых слоў можна было б сказаць пра большасць людзей, якія працуюць у лясніцтве. І ў першую чаргу іх заслугоўвае ляснік з больш чым 25-гадовым стажам Рычард Іосіфавіч Сташынскі - працавіты, сумленны.

- Калі б усе такія былі, як Сташынскі, то і майстры лесу, магчыма, не спатрэбіліся, - з задавальненнем канстатуе ляснічы. - Ён і працу арганізуе, і рапарт акуратна складзе. І настаўнік для маладых. Ахвотна дзеліцца з імі сваім вопытам. На сходах шмат чаго павучальнага расказвае. Карацей, сапраўдны ляснік.

Толькі ў канцы размовы ад намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Баранавіцкага лясгаса Леаніда Чухо я даведаўся, што памочнікам у Анатоля Іванавіча працуе яго сын Дзмітрый.

- Ён закончыў Беларускі тэхналагічны універсітэт. Мы гэтага маладога спецыяліста ўжо ведалі і атэставалі на пасаду ляснічага, - гаворыць Леанід Асланавіч. - Але, відаць, бацька не жадае адпускаць сына далёка ад сябе. Можа, замену сабе рыхтуе? Хаця Анатолю Іванавічу яшчэ далёка да пенсіі. Ва ўсякім разе мы задаволены такой дынастыяй. Сын бачыў, як бацька днюе і начуе ў лесе. І свядома выбраў той жа факультэт. Анатоль Іванавіч не адгаворваў Дзіму, не паслаў яго вучыцца на камерсанта.

- А ваша жонка не была супраць, каб сын пайшоў па вашых слядах? - звяртаюся да Келькі-старэйшага.

- Ведаеце, у нас двое дзяцей. Сын пайшоў маёй дарогай, а дачка Алена выбрала прафесію маці (яна працуе педагогам), вучыцца на чацвёртым курсе універсітэта. Яшчэ не замужам. А сын жанаты. І я ўжо двойчы дзядуля - маю ўнука і ўнучку.

- Тут кадры пастаянныя, забяспечаны жыллём, - зноў уступае ў размову Чухо. - Значыць, за Гарадзішчанскае лясніцтва нам няма чаго хвалявацца. Вось і Анатоль Іванавіч паклапаціўся пра жыллёвыя ўмовы сына. Пакінуў яму сваю кватэру. Сам пабудаваў сабе другі дом. А калі ў чалавека ёсць дах над галавой, значыць, гэтая галава занята работай.

Яшчэ адна лясная дынастыя тут - браты Лашукі. Генадзь - ляснік, Валерый - майстар лесу ўжо дзесяць гадоў, а папярэднія шэсць таксама адрабіў лесніком.

Сустракаючыся з малодшымі камандзірамі лясной аховы (думаю, менавіта так можна назваць майстроў лесу), розныя водгукі аб сваёй прафесіі чуў ад іх. Нямала майстроў скардзілася на нізкую зарплату, на тое, што кіраўніцтва лясгаса часта забывае пра такую катэгорыю работнікаў, калі справа тычыцца матэрыяльнага заахвочвання ці ўдзелу ў нейкіх урачыстасцях. Валерый Станіслававіч не лічыць сябе абдзеленым. Не забываюць яго пры "падзеле" прэміяльных і іншых дадатковых выплат, калі такая магчымасць з'яўляецца. Работа яму падабаецца. Ёсць свая кватэра, якую, праўда, атрымаў, працуючы некалі ў "Сельгасхіміі". Галоўная цяжкасць, лічыць ён, толькі ў тым, што абход раскіданы. З аднаго канца ў другі - дваццаць пяць кіламетраў (па карце, а не па лясных дарогах, якія рэдка бываюць прамымі). Даводзіцца летам ездзіць на матацыкле, зімой - на асабістых старэнькіх "Жыгулях". Кожны дзень мінімум сотню кіламетраў накручвае. "Хоць бы за бензін атрымаць кампенсацыю" - такое сціплае і, бадай, адзінае яго жаданне. Адно цікавае назіранне . Участак Лашука раскінуўся на тэрыторыі дзесяці сельскіх саветаў. І ў кожнага старшыні сельвыканкама - службовы аўтамабіль. Для лясной аховы - гэта занадта вялікая раскоша.

Кароль і яго "каралеўства"

У аднаго з самых старэйшых ляснічых у Беларусі, кіраўніка Палонкаўскага лясніцтва, і прозвішча быццам пад заказ - Кароль. Анатоль Васільевіч прыехаў пасля заканчэння Беларускага тэхналагічнага інстытута ў Баранавіцкі лясгас у 1960 годзе. Адразу яго прызначылі інжынерам па ахове і абароне лесу. А праз год пасля пераезду у Палонку так і працуе на адным месцы, займаючы пасаду ляснічага ўжо без малога 43 гады! Пытаюся ў Анатоля Васільевіча, ці не рэкорд гэта для Беларусі? Адказвае, што не выпала пацікавіцца. Але на такой жа пасадзе і столькі ж працуе яго сябар і аднакурснік на Гродзеншчыне. Не выключана, што пальму першынства яны ўдвух і падзяляюць.

Гаспадарка ж у Караля клопатная. Лясніцтва прыгараднае, адносіцца да лесапаркавай зоны Баранавічаў - аднаго з буйнейшых гарадоў рэспублікі. Да лясніцтва прымыкаюць шмат садаводчых таварыстваў, якія аб'ядноўваюць больш за 4 тысячы дач. Толькі спецыялісты могуць здагадвацца, колькі дадатковых праблем стварае такое суседства. Гэта не толькі вялікая рэкрэацыйная нагрузка, а і вечнае змаганне са сметнікамі, з узгараннямі ў пажаранебяспечны перыяд, а часам і самавольнымі высечкамі. Лясніцтву перадалі землі, непрыгодныя для сельскагаспадарчага карыстання. За іх кошт яго пло- шча з 7 тысяч гектараў павялічылася да 10600. Больш чым на 3,5 тысячы гектраў беднай глебы высаджана пераважна сасна, елка, часткова дуб, бяроза. А на месцы масавага ўсыхання ельнікаў, якія раней займалі каля 15 працэнтаў лесапасадак, тут садзяць дуб з сасной, бяроза высяваецца сама. На думку Анатоля Васільевіча, зямля патрабуе абнаўлення, таму новыя культуры на такіх участках даюць лепшы эфект. А да гэтага больш за ўсё хвалявала карнявая губка, але і ад такой бяды знайшлі тут "лекі": высякалі даволі значныя ўчасткі хворай сасны разам з ахоўнай паласой вакол - па паўтара-два гектара - і садзілі бярозу. І праблемы цяпер такой няма.

Анатоль Васільевіч успамінае, як некалі прымушалі высаджваць на кожным гектары па 15-20 тысяч дрэўцаў. Столькі дарэмна пераводзілася пасадачнага матэрыялу, затрачваласячалавечай працы, часу і матэрыяльных рэсурсаў, а саджанцы ў такой цеснаце раслі аслабленыя. Кароль, ужо тады не толькі сумняваўся ў мэтазгоднасці выканання такіх рэкамендацый, а і меў такі-сякі вопыт. Таму ён насуперак волі вышэйшага начальства пасадзіў па 10 тысяч на гектар, атрымаў вымову. Дырэктар лясгаса супакойваў Анатоля Васільевіча, неафіцыйна згаджаўся з яго пазіцыяй, якая аказалася даволі прагматычнай. Цяпер на кожным гектары такіх бедных, як у Палонкаўскім лясніцтве, зямель рэкамендуюць садзіць па 5--7 тысяч саджацаў.

У лепшыя часы ў лясніцтве за два тыдні з дапамогай мясцовых жыхароў засаджвалі ўручную па 400 гектараў новымі дрэўцамі. Адразу некалькі брыгад арганізоўвалі. А што цяпер зробіш з двума-трыма састарэлымі пенсіянерамі?

Затое на спецыялістаў Палонкаўскаму лясніцтву шанцавала. З некаторымі Анатолю Васільевічу давялося, ці лепш сказаць, пашчасціла, працаваць па некалькі дзесяцігоддзяў. Больш за сорак гадоў аддаў любімай справе майстар лесу Яўген Адамавіч Шмуцінскі. Пайшоў на адпачынак з верасня мінулага года. 37 гадоў адрабіла тут памочнікам ляснічага Ія Іванаўна Карасік. Яна ўжо шэсць гадоў на пенсіі.

- З такімі выдатнымі спецыялістамі, шчырымі працаўнікамі мне было лёгка выконваць усе задачы, - кажа Кароль.

На змену "старой гвардыі" прыйшлі маладыя спецыялісты. Хочацца верыць, што па добрай традыцыі, як і іх папярэднікі, - зноў на дзесяцігоддзі.

На здымку: "старая гвардыя" - Анатоль Кароль, Ія Карасік, Яўген Шмуцінскі (фотаздымак 1997 года).

Фота з архіва Палонкаўскага лясніцтва.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info