Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Нястомны рыцар дабрыні

Чалавек нараджаецца, падрастае, і ніколі нават не задумваеццаЧалавек нараджаецца, падрастае, і ніколі нават не задумваецца, які ў яго лёс. А калі вывучыцца, пасталее, пакіне бацькоўскі дом, дык ідзе па жыцці, быццам праз лясны гушчар, дзе няма ні пэўных сцежак, ні роўных дарог. ІІІІІIдзе па жыцці самастойна і не можа прадбачыць свой шлях, не ведае свайго прадвызначэння.

Нагадаў мне такога падарожніка і мой 82-гадовы субяседнік, былы працаўнік Барысаўскага доследнага лясгаса Пётр Архіпавіч Аксёнчыкаў. Ён ветліва павітаўся, пазнаёміў з дачкою, запрасіў у залу. Дабрынёю свяціліся вочы, шчырасцю - словы...

Вёска Крупец, што на Гомельшчыне, была калыскай яго дзяцінства. Пасля сямігодкі - школа бухгалтараў і праца ў мясцовым калгасе "Чырвоны гай", потым курсы шафёраў і нечакана ... вайна. Прызыў - і пехатою пад апекай сяржанта да Бранска і Арла. Далей - аўтамабільнае ваеннае вучылішча, пасля перападрыхтоўка на танкіста. У званні лейтэнанта атрымаў у Ніжнім Тагіле баявую машыну - і на Данскі фронт пад Сталінград. Час быў цяжкі - восень 1942 года. Пасля першых баёў у іхнім палку ўцалелі толькі 13 танкаў. Пры перафарміраванні Пятра Аксёнчыкава назначылі камандзірам транспартнага ўзвода ў аўтабатальён. У ім служыла нямала дзяўчат, і аднаго разу ноччу некаторыя з іх збеглі "прагуляцца"... Праверка зафіксавала гэта, і камандзіра зноў адправілі ў вогненнае пекла на 2-гі Украінскі фронт. Быў старшым тэхнікам артылерыйскага дывізіёна, адказваў за цягачы. З баямі прайшоў Украіну, Малдавію, Польшчу, Чэхаславакію.

У 1945-м вярнуўся ў Полацк. Адтуль старшага тэхніка-лейтэнанта перавялі ў Барысаў, але ўжо на мірныя пасады. Працаваў на рамонтнай базе, танкарамонтным заводзе. І раптам зноў армія - аэрадромна-тэхнічная рота ў Мачулішчах, адтуль адправілі ў Кітай з дывізіяй самалё-таў-знішчальнікаў МІГ-9 і МІГ-15. Вярнуўся дадому у 1953-м. Спачатку жыў у Быхаве, потым - у Барысаве. Пазнаёміўся з прыгожай дзяўчынай Кацярынай Буланавай, бацькі якой былі родам з Калужскай вобласці. Пасля вяселля пабудавалі сабе хату, пасадзілі сад. Нарадзілі дзвюх дачок, выгадавалі, вывучылі іх...

На вялікі жаль, жонка Пятра Архіпавіча, якая ва ўсім была сама пяшчота для блізкіх, часта хварэла і не дажыла да сённяшніх дзён.

Пасля гэтага экскурса ў мінулае Пётр Архіпавіч паказвае мне свае ўзнагароды - два ордэны Айчыннай вайны ІІ ступені, адзін Чырвонай Зоркі і два медалі "За баявыя заслугі". Тут жа адзнакі за мірную працу - ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства лясной гаспадаркі, аблвыканкама, гарваенкамата. У апошняй такія радкі: "За добрасумленнае выкананне воінскага абавязку ў запасе, актыўную абаронна-масавую выхаваўчую работу сярод насельніцтва".

- Пётр Архіпавіч, ваша пакаленне выйграла самую кровапралітную з войнаў, а чаго дасягнулі пасля яе?

- Змагаліся мы недарэмна. Я не думаў ні пра якія ўзнагароды. Жадаў, каб хутчэй перамаглі ворага. А пасля старанна ўзнаўляў усё зруйнаванае на роднай зямлі. І цяпер яна, як бачыце, квітнее.

- Самы драматычны фрагмент тых вогненных дзён памятаеце?

- Гэта было пад Сталінградам. Калі немцы з двух бакоў хацелі злучыцца. Нашы тры танкавыя палкі - 1-ы, 5-ы і 15-ы - ля станіц Марынаўка, Дзмітраўка і Піскаватка не далі ім гэтага зрабіць. Гэта каштавала дорага - многіх і многіх жыццяў. Мне і цяпер часам сніцца тое...

- А самы радасны дзень?

- 9 мая. Было гэта каля Прагі. Нас сардэчна віталі чэхі. Быў святочны стол... Але раптам - каманда зверху, і нас кінулі даганяць немцаў, якія рваліся здацца ў палон англічанам. На вялікі жаль, згубілі шмат аднапалчан, бо спазніліся. На трубе разбуранага цагельнага завода быў замаскіраваны карэкціроўшчык немцаў і яны сустрэлі нас шквальным агнём з мінамётаў...

- У лясгасе вы з 1957 года. А чаму менавіта туды пайшлі?

- Ды мяне, як вяскоўца, заўсёды цягнула да прыроды. З маленства палюбіў усё, што расце на зямлі. Збіраў грыбы, ягады. А калі вырас - зразумеў, што прырода адорвае нас не толькі сваімі дарамі, але і прымушае псіхалагічна разгрузіцца. Пабу-дзеш у лесе - і пасвятлее на душы... А працаваў у лясгасе і шафёрам, і механікам, і майстрам. Ганаруся тым, што на першых машынах ЛМД-1 пасадзіў лес у раёне Касцюкоў па дарозе на Зембін. Залюбуешся прыгожым краявідам. І людзі, якія жывуць там, удзячны мне.

- А на працы якія былі ўзаемаадносіны?

- Самыя прыязныя. Дружны быў калектыў. Намі кіравалі паслядоўна чатыры дырэктары - Цуран, Статкевіч, Шэёнак, Гаўрыловіч. І ўсе раілі працаваць сумленна. Таму мы і займалі перадавыя пазіцыі і ў вобласці, і ў рэспубліцы.

- А цяпер?

- Мне цяжка гэта вызначыць... Бо я ўжо дзесяць гадоў там не працую. У той час ніхто не гаварыў - гэта правільна, а гэта не... А зараз? Кагосьці асуджаюць, кагосьці хваляць. І тады я кажу - чаму вы так гаворыце? Вы лепш старанна працуйце. Бо без гэтага нічога не будзе. Становішча ўскладняецца і нервовым настроем грамадства, якое страціла раўнавагу душэўную, ірвецца і мітусіцца, не ўсведамляючы таго, што толькі роўная, спакойная, удумлівая і дружная праца ўсіх створыць умовы для паспяховага вырашэння нялёгкіх задач на сучасным гістарычным павароце.

І я жадаю ўсім, хто працуе ў лесе, даглядаць кожнае дрэва, як самую дарагую для нас жывую істоту. Як гэта мы робім у сваіх сем'ях, калі гадуем дзяцей. Яны для нас - жывое ўвасабленне лепшай будучыні. І калі зберажом для іх прыроднае асяроддзе - тое, што падарыў нам Бог, то нашчадкі будуць удзячны нам.

На здымку: П.А.Аксёнчыкаў ля сямейнай іконы.

Фота аўтара

Автор: Іван РЫБІЦКІ

2013
Copyright © lesgazeta.info