Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Не толькi прывiлеi, але i стомленасць

Адначасова вырашаецца праблема прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніхУдзел вучняў у рабоце школьнага лясніцтва дае магчымасць вырашыць праблему занятасці і арганізацыі вольнага часу падлеткаў: праблемай для юных лесаводаў з'яўляецца недахоп часу, а не яго лішак.

Адначасова вырашаецца праблема прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Калі чалавек заняты цікавай, карыснай справай, ды яшчэ і на ўлонні прыроды, наўрад ці можна ўявіць яго парушальнікам грамадскага парадку. Пра гэта сведчыць і статыстыка: ужо чатыры гады ў школе не зафіксавана ніводнага правапарушэння. Задаволенымі застаюцца і бацькі членаў школьнага лясніцтва, бо заробленыя дзецьмі за лета грошы з'яўляюцца добрым дапаўненнем да сямейнага бюджэту і адначасова ўзрастае павага да "бацькоўскіх грошай". Наш "Лесавік" як мага лепш спраўляецца і з задачай прафарыентацыі моладзі. Ці не лепш, па- спрабаваўшы ўсё самому, даведацца маладому чалавеку аб прафесіі. У гэтым дзецям дапамагаюць работнікі Кобрынскага лясгаса: В.Р.Шчэрба - інжынер па ахове лесу і куратар школьнага лясніцтва, інжынер-лесапатолаг В.М.Вовк, інжынер па лясных культурах Т.С.Когут і інш. Апрануўшы прыгожую форму члена школьнага лясніцтва, якая поўнасцю паўтарае форменную вопратку лесніка, вучні спасцігаюць не толькі прывілеі, якія яна дае, але і стомленасць у руках і спіне ў час пасадкі лясных культур. Адчуваюць невыносную спёку пры праполцы летам, студзеньскія маразы ў час збору шышак, пранізлівы лістападаўскі вецер, які можа раптам наляцець на абхо- дзе... І калі, зведаўшы ўсё гэта, выпускнікі школы вырашаюць звязаць свой лёс з лясной гаспадаркай, то можна з упэўненасцю сказаць, што Кобрынскі лясгас (а менавіта гэта арганізацыя дае кожнаму жадаючаму члену школьнага лясніцтва мэтавае накіраванне на вучобу) атрымае ў далейшым выдатных спецыялістаў. I застаецца толькі спадзявацца, што міне зусім мала часу - і мінянскія "лесавікі" зоймуць пачэснае месца на рабоце, а школа і лясгас атрымаюць яшчэ адну аб'ядноўваючую іх нітачку -- гонар за агульных выхаванцаў. Автор: Тамара БУЛАТ, кіраўнік школьнага лясніцтва Мінянскай СШ Кобрынскага раёна

2013
Copyright © lesgazeta.info