Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Не даюць спакою ветравалы

На Віцебшчыне апошні ўраган пракаціўся па плошчы 1062 гектары На Віцебшчыне апошні ўраган пракаціўся па плошчы 1062 гектары, у выніку чаго лесаводам давядзецца вывозіць 35,4 тысячы м3 неліквіднай драўніны. Найбольш пацярпелі Полацкі лясгас, дзе вецер на плошчы 233 гектары наламаў 9,6 тысячы м3 дрэў, і Дзісненскі (адпаведна 45 гектараў і 8 тысяч м3). Асобнымі мясцінамі на плошчы 154 гектары павалена 5 тысяч м3 лесу ў Верхнядзвінскім лясгасе.

- Магчыма, Полацкаму прыйдуць на дапамогу іншыя лясгасы нашага аб'яднання, - сказаў намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага ВЛГА па ідэалагічнай рабоце Сяргей Канановіч. - Астатнія, мяркуем, справяцца з заваламі самі.

Без пабочнай дапамогі змогуць ліквідаваць вынікі ветравалу ў Гродзенскім ВЛГА, дзе трэба распрацаваць 13,3 тысячы м3 зламанай драўніны. Тут пацярпелі Смаргонскі доследны лясгас (7 тысяч кубаметраў), а таксама Навагрудскі, Астравецкі і Лідскі.

- Мы з трывогай чакалі горшага, - паведаміў галоўны ляснічы Гродзенскага ВЛГА Мікалай Васілевіч, - але абстаноўка аказалася не вельмі напружанай. Дазволілі б нам адпускаць такую драўніну насельніцтву на дровы (з яе цяжка выбраць дзелавую), то праблема вырашылася б куды прасцей.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК, "БЛГ"

2013
Copyright © lesgazeta.info