Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

"Мiс Палачанка-2003" выбрала вучобу

Многія нашы чытачы, спадзяёмся, памятаюць публікацыю пра сёлетні выпуск Полацкага ляснога тэхнікума, зоркай якога стала Людміла Шапавал. Яна не толькі атрымала дыплом з адзнакай, але і выйшла пераможцай гарадскога конкурсу прыгажосці "Міс Палачанка-2003". Яе накіравалі на работу - памочнікам ляснічага ў Мінскі лясгас. Як жа склаўся далейшы лёс каралевы? Думаем, будзе цікава даведацца пра гэта, асабліва ў сувязі з правядзеннем ІIV Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2004". Наш карэспандэнт наведаў Станькаўскае лясніцтва, дзе і працуе цяпер гераіня.

- Людміла, маё першае пытанне, магчыма, крыху незвычайнае: ці не змянілі вы сваё прозвішча?

- Зразумела, на што вы намякаеце (смяецца). Не, і ў бліжэйшы час не прадбачыцца.

- А ці не збіраліся ўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе прыгажосці "Міс Беларусь-2004"?

- Збіралася, пасля перадумала.

- Проста часу не было. Я паступала ў Бранскую інжынерна-тэхналагічную акадэмію. Паступіла на завочнае аддзяленне. Пакуль вазіла дакументы, здавала экзамены, прайшлі адборачныя туры.

- Шкада, канешне. Тады вернемся да работы. Ведаю, што адразу вас прызначылі памочнікам ляснічага ў Валмянскае лясніцтва. І раптам чую, што вы перайшлі ў Станькаўскае на пасаду майстра лесу, лічы, на ступеньку ніжэй. З чым гэта звязана?

- Калі шчыра, то сюды я хацела адразу. Бо тут працуе мая добрая знаёмая, якая на год раней закончыла тэхнікум. Але тады не было месца. Калі ж з'явілася магчымасць, то па ўзаемнай згодзе ляснічых я і перайшла. І дырэктар лясгаса Яўген Скуратовіч пайшоў мне насустрач - адразу падпісаў загад. І вось я з 2 жніўня ў Станькаве, пасаду майстра лічу толькі пачаткам.

- Як вы ўладкаваліся тут?

- Пакуль наймаю пакой, у далейшым мяркую знайсці кватэру. Увогуле тут ёсць дзе бавіць вольны час.

- Асабіста я схіляюся да таго, што гэта болей мужчынская работа.

- Не зусім згодна з вамі. Напрыклад, мае леснікі разумеюць, што я дзяўчына, малады спецыяліст, і не толькі выконваюць мае ўказанні, але і нават часцей ведаюць лепш за мяне, што ім трэба рабіць.

- Як калегі аднесліся да вашага паступлення ў акадэмію?

- Павіншавалі ад душы. Асабліва прыемна было пачуць адабрэнне дырэктара лясгаса. Ён сказаў, што ў нашай справе вучыцца трэба абавязкова і пастаянна.

Скажу шчыра: радасна было бачыць, што Людміла Шапавал адчувае тут сябе патрэбнай. Дай Бог такое ўзаемапаразуменне для кожнага маладога спецыяліста!

Спадзяваўся, што сфатаграфую "лясную фею", як назвалі "Міс Палачанку-2003" калегі з "Народнай газеты", у форменным адзенні. Аказваецца, форму для Людмілы, высокай хударлявай дзяўчыны, не ўдалося падабраць. Паедзе ў атэлье, каб зрабіць індывідуальны заказ. Шкада толькі, што мы не ўбачым яе ў іншых строях - сярод прэдэндэнтак на тытул "Міс Беларусь-2004". Думаецца, яна дастойна прадстаўляла б на конкурсе нашу лясную галіну. Але, спадзяёмся, што будуць у яе жыцці і такія выхады. Ёй жа ўсяго 21 год! Значыць, усё наперадзе...

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК.

2013
Copyright © lesgazeta.info