Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Ляснiчая, якая любиць ружы...

На чэмпіянаце свету па біятлону ў Раўбічах сярод мноства балельшчыкаў яна была адной з самых зацікаўленых, бо спаборніцтвы аказаліся вельмі відовішчнымі і ўражвалі сваёй маштабнасцю, а яшчэ і таму, што ў падрыхтоўцы гэтага важнага мерапрыемства ўдзельнічала непасрэдна. Хаця для многіх гэты ўдзел застаўся "за кадрам".

А між тым уклад лясных працаўнікоў быў значным. Ляснічая Астрашыцка-Гарадоцкага ляс- ніцтва Любоў Дубкова з работнікамі яе гаспадаркі і іншых лясніцтваў Мінскага леспаркгаса нямала намаганняў прыклалі для таго, каб напярэдадні чэмпіянату прывесці навакольныя лес і прыдарожныя тэрыторыі ў належны парадак. Работы пачаліся задоўга да спаборніцтваў, з лета.

Рэкультывацыя кар'ера, добраўпарадкаванне месцаў адпачынку, санітарныя высечкі і высечкі догляду, уборка паваленых дрэў і снегалому, смецця і г.д. - усе работы выконваліся з адказнасцю, старанна і аператыўна. А графік іх правядзення быў вельмі напружаным, асабліва ўлічваючы тое, што кіраўніцтва комплексу "Раўбічы" давала дазвол на правядзенне часткі работ толькі ў дакладны час. Вось, напрыклад, прадастаўляецца "транспартны калідор" на вываз ламачча, буралому, высечаных дрэў, смецця з 6 да 8 гадзін раніцы, ці з 15 да 18.00, і трэба ў час паспець. Любоў Дубкова, як адзначыў галоўны ляснічы Мінскай лесапаркавай гаспадаркі Георгій Курыловіч, умела арганізоўвала ўсе работы, кіравала іх ходам, і яе аўтарытэт "галоўнакамандуючага" сярод падначаленых мужчын быў агульнапрызнаны.

- ...З кветак я больш за ўсё ружы люблю, - усміхаецца Любоў Васільеўна. - А лес падабаецца мне светлы, сонцам пранізаны. Колькі б ні было праблем і клопатаў, выедзеш у лес і - "вызваляешся" з-пад гэтага гнёту, і так лёгка робіцца на душы...

А яшчэ, не будзь то жанчына, любіць Любоў Дубкова парадак. І ў яе лясніцтве - не толькі ў канторы, а і ва ўсёй гаспадарцы - парадак.

Ужо 14 гадоў працуе Любоў Васільеўна ляснічым Астрашыцка-Гарадоцкага лясніцтва, аднаго з самых вялікіх лясніцтваў Мінскай лесапаркавай гаспадаркі. А ўвогуле ў лясной галіне яна ўжо 28 гадоў.

Спецыяльнасць, можна сказаць, выбірала не сама - бацька, які працаваў трактарыстам, быў улюбёны ў лес і вельмі хацеў, каб дачка выбрала лясную прафесію. Бацька сам узяў для Любы накіраванне з лясгаса ў Полацкі тэхнікум. Так вырашыўся лёс, хаця сама Любоў марыла стаць урачом. Але потым ніколі не пашкадавала, што стала лесаводам.

Працавала памочнікам ляс- нічага, бухгалтарам, майстрам лесу. Завочна скончыла тэхналагічны інстытут. Лясную справу ведала дасканала - ад "А" да "Я" і таму, калі прапанавалі ўзначаліць Астрашыцка-Гарадоцкае лясніцтва, не задумваючыся, згадзілася.

- Любоў Пятроўна, як кіраўнік вы якая - больш строгая ці лаяльная?

- Строгая. І вельмі патрабавальная - і да падначаленых, і да сябе. Заўсёды павінна сама пераканацца, што ўсё зроблена так як трэба. Ніводнага дакумента не падпішу і не дам яму ходу, пакуль не буду пераканана, што ён аформлены належным чынам і сапраўды "мае неабходнасць быць".

Любоў Дубкова лічыць, што, каб працаваць у лясной гаспадарцы, трэба добра ведаць гэту справу, мець патрэбную спецыяльнасць. Работай свайго калектыву ўвогуле задаволена. За апошні час меншай стала цякучасць кадраў, хаця зарплата невысокая. А аб'ёмы работы значныя.

Тэрыторыя лясніцтва - 4 600 гектараў. І на гэтай тэрыторыі сканцэнтраваны зоны адпачынку. Вадасховішча "Вяча", спарткомплекс "Раубічы", комплекс "Азёрны", дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі-прафілакторыі (увогуле каля 10) і 19 садаводчых таварыстваў. Так што мясцовыя лясы вытрымліваюць велізарную нагрузку. А ў лесаводаў клопатаў усё прыбаўляецца.

І не так лёгка Любові Васільеўне і работнікам ляс- ніцтва забяспечваць парадак, захоўваць чысціню і прыгажосць.

За мінулы год правялі ўсіх відаў высечкі на тэрыторыі 228 га і высеклі 10 380 кубаметраў драўніны, высадзілі лясныя культуры на плошчы 57,9 га, пабудавалі і добраўпарадкавалі 8 месцаў адпачынку.

Праведзены пасадкі ландшафтных культур на тэрыторыях каля садаводчых таварыстваў, дэкаратыўных кустоў на рэкультываваных землях.

У гэтым годзе плануецца правесці пасадкі на 60 гектарах. У лясніцтве ў хуткім часе будзе створаны свой часовы пітомнік. Вось так у пастаянных справах і клопатах бяжыць час. Але для Любові Васільеўны ўсё бліжэй становяцца гады яе навучання ў Полацкім тэх- нікуме, з удзячнасцю ўспамінаюцца выкладчыкі, якія прывілі любоў да лесу і заклалі асновы прафесіі. А адносіны з аднакурснікамі Любоў Дубкова падтрымлівае ўвесь час, і з гадамі гэтае сяброўства стала яшчэ больш шчырым, даверлівым і цёплым. Першым сваім настаўнікам у лясной гаспадарцы Любоў Дубкова лічыць Аляксандра Ільянкова, былога ляснічага Мінскага лясгаса. Заўсёды дапамагаў ёй і парадай, і справай былы дырэктар лесапаркавай гаспадаркі Генадзь Красько.

Сама Любоў Васільеўна ніколі не саромелася прызнацца, што чагосьці не ведае, звярнуцца па параду і заўсёды з ахвотай цягнулася да новых ведаў.

- Сваю работу я вельмі люблю, - гаворыць яна. - Можа яна і не зусім жаночая, але я лічу, што менавіта тут знайшла сваё прызначэнне.

Дочкі Любові Васільеўны выбралі іншыя спецыяльнасці. Старэйшая - эканаміста, малодшая - гандлёвага работніка. Любоў Васільеўна клапоціцца пра іх, дапамагае і лічыць, што сёння моладзі жывецца вельмі нялёгка.

А напярэдадні вясенняга свята ўсім жанчынам Любоў Васільеўна жадае здароўя і дабрабыту, мірнага блакітнага неба і шчасця!

Автор: Алена ЗЯНКЕВІЧ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info