Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Крынiца мудрасцi, жыцця i дабрынi

Ансамбль Крыница Пагадзіцеся, што вядомыя радкі нашага слыннага песняра Якуба Коласа, сказаныя, праўда, пра зямлю, можна поўнасцю суаднесці са словам "мама": яна "не зменіць і не здрадзіць, паможа і дарадзіць, дасць волі, дасць і сілы", яна - "аснова ўсёй Айчыны". Ці не так? Напэўна, не будзе перабольшаннем маё меркаванне, што не хопіць ніякіх слоў, каб выказаць свае пачуцці ў адносінах да мамы. Таму паспрабуем засяродзіць увагу на такім важным і актуальным аспекце, як планаванне сям'і і рэпрадуктыўнае здароўе. Менавіта гэтая тэма абмяркоўвалася на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню Маці.

На ёй, у прыватнасці, адзначалася, што будучы эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял любой краіны ў значнай ступені вызначаецца здароўем моладзі. Асаблівую ж значнасць яно набывае ў сувязі з выяўленым дэмаграфічным спадам, які назіраецца ў рэспубліцы. Як адзначыла Вольга Перасада, галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, штогод краіна страчвае каля 50 тысяч чалавек. Дэмографы прагназуюць, што да канца гэтага стагоддзя колькасць нашага насельніцтва можа зменшыцца ў два разы.

Як павялічыць нараджальнасць? Бадай, ці не самае актуальнае пытанне ў сферы аховы здароўя. Таму перад медыкамі стаіць важная задача - прыкласці ўсе намаганні, каб даць здаровае патомства, забяспечыць нармальнае працяканне цяжарнасці і прыняць роды.

Рэалізацыя задачы па паляпшэнню рэпрадуктыўнага здароўя нацыі будзе ажыццяўляцца ў рамках "Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады". Згодна з ёй, прадугледжваецца ўдасканаленне нарматыўнай і тэхнічнай базы па дыспансэрызацыі цяжарных, а таксама распрацоўка і рэалізацыя комплексных праграм, якія скіраваны на зніжэнне захворвання ў групах рэзерву родаў, актыўнае назіранне за патэнцыяльнымі бацькамі.

Паранейшаму сур'ёзнай праблемай для гарантавання бяспечнага мацярынства з'яўляецца падлеткавая цяжарнасць (дзяўчаты ва ўзросце 15-19 гадоў). Трэба сказаць, што лік абортаў у жанчын гэтай узроставай групы ў 2003 годзе ў параўнанні з 2002 зменшыўся на 11,2 працэнта.

Грандыёзнай падзеяй стане стварэнне цэнтра "Маці і дзіця", які зможа забяспечыць жаночае і дзіцячае насельніцтва рэспублікі высокаспецыялізаванай дапамогай, дасць магчымасць рацыянальна выкарыстоўваць сродкі на дарагія медыцынскія прэпараты і тэхналогіі. Паводле слоў Рэгіны Давідовіч, сустаршыні Беларускага саюза жанчын, ахова здароўя - прыярытэт дзяржавы, таму адной з задач гэтай арганізацыі з'яўляецца выхоўванне дзяўчат як будучых маці, фарміраванне ў іх патрэбнасці ў здаровым укладзе жыцця.

Ужо трэці год у рэспубліцы праходзіць Тыдзень Маці. З гэтай нагоды адбудзецца шмат розных мерапрыемстваў ва ўсіх куточках нашай краіны, каб павысіць прэстыж мацярынства, праславіць жанчыну-маці. Самымі цікавымі, напэўна, стануць сустрэчы з маці алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў у Афінах, а 14 кастрычніка ў Мінску ў раёне трактарнага завода кожнай з 40 жанчын-механізатараў краіны будзе ўручаны трактар у знак падзякі за самаадданую працу. Многія мамы, у тым ліку і нашы мамы-лесаводы, пачуюць нямала добрых, шчырых слоў у рай- і гарвыканкамах, працоўных калектывах. Напрыканцы дадам, што па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2006 год аб'яўлены Годам Маці.

Автор: Вольга НОВІК, "БЛГ"

2013
Copyright © lesgazeta.info