Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Ля найвышэйшай кропкi Беларусi

Тым, хто забыўся, нагадаем, што ў самай высокай гары Беларусі аднаіменная назва з раёнам, дзе яна знаходзіцца, - Дзяржынская. Хаця вышыня яе па сусветных меркай меней, чым сціплая (347 метраў над узроўнем мора), цудоўнае наваколле тут мае свае асаблівасці, якія праяўляюцца і ў мясцовых лясах. На памяці многіх яшчэ той час, калі ў Дзяржынскім раёне было адно вялікае, калі не сказаць вялізнае, лясніцтва, якім, па праўдзе гаворачы, з-за яго працягласці і раскіданасці цяжка было кіраваць. Пасля некалькіх этапаў раздзялення цяпер тут паспяхова дзейнічаюць чатыры лясніцтвы: Дзяржынскае, Путчынскае, Станькаўскае і Валмянскае. Пра самыя актуальныя клопаты першых трох зараз і пойдзе гаворка.

Бяроза карэльская ці беларуская ўзорчатая

Для кожнага рэзчыка па дрэву блакітная мара - набыць кавалак карэльскай бярозы. Гэтае надзвычай каштоўнае і прыгожае па структуры дрэва для нявопытнага вока можа здацца нейкім вырадкам у параўнанні з бярозай звычайнай. Хаця большасць разумее сапраўдную цану і той, і другой. У прыродзе ім наканавана жыць побач. І бяроза звычайная, як дрэва больш магутнае, моцна прыгнятае сваю меньшую сястру, назавём так бярозу карэльскую. Калі не паклапаціцца своечасова пра выжыванне апошняй, яна можа быць увогуле знішчана. Такі клопат да рэдкага і цікавага дрэва праяўляюць у Вялікасельскім генетычным рэзерваце бярозы карэльскай Дзяржынскага лясніцтва. Як расказаў начальнік аддзела Мінскага лясгаса Андрэй Мінкевіч, многа гадоў таму пачалі падлік такіх дрэў, і не толькі ў Карэліі, адкуль і замацавалася за імі такая назва. Аказалася, што толькі пад Вялікім Сялом Дзяржынскага раёна карэльскай бярозы значна больш, чым у самой Карэліі. Таму многія беларускія вучоныя з поўным правам называюць яе узорчатай беларускай бярозай. Рэзерват - ахоўная зона, хаця і не закрытая для наведвальнікаў. Наадварот, тут створаны ўмовы для культурнага адпачынку.

- Тут налічваецца каля 1200 дрэў бярозы карэльскай ці беларускай узорчатай, - расказвае Андрэй Пятровіч. - Тры яе асноўныя формы: прамаствольная, куставідная і пераходная. Пасадкі тут натуральныя. Праводзіліся толькі невялікія высечкі догляду, калі выразалі ссохшыя дрэвы і тыя, што значна адсталі ў росце, а таксама бярозу звычайную, якая занадта прыгнятала карэльскую. Вядуцца сумесныя назіранні з Нацыянальнай акадэміяй навук. Пранумераваны "плюсавыя" дрэвы, г. зн. тыя, насенне якіх найбольш прыгодна для далейшага развядзення такога каштоўнага дрэва. Мінулы год, дарэчы, быў ураджайным. І насенне мы высеялі ў гадавальніку, прымешваючы ў глебу попел. У рэзерваце таксама імкнемся стварыць умовы для лепшага прыжывання насення: плугам робім барозны, спальваючы папярэдне рэшткі ад высечак для паляпшэння ўсходаў. І толькі з 30 працэнтаў іх вырасце сапраўдная карэльская бяроза - зноў жа трох асноўных відаў са шматлікімі градацыямі.

Гадавальнік: работа на перспектыву + эксперымент

Аб прамысловых высечках карэльскай бярозы, вядома, яшчэ і гаварыць не даводзіцца. Акрамя яе рэзервату ў Дзяржынскім лясніцтве ў іншых месцах Беларусі яна сустракаецца зусім рэдка. А вось у гадавальніку Станькаўскага лясніцтва, што паспяхова забяспечвае саджанцамі і сеянцамі Мінскі лясгас, давялося бачыць пасаджаную многа гадоў таму з вялікасельскага насення алею карэльскай бярозы. Плантацыя ўжо дае паўнацэнны пасяўны матэрыял, які летась з абодвух бакоў алеі і зааралі, рыхтуючы глебу згодна рэкамендацыі вучоных. Ёсць ужо дружныя ўсходы. Наогул, эксперыментаў з экзатычнымі раслінамі тут праводзяць нямала. Удалым, напрыклад, была пасадка чаранкоў у цяпліцы. Начальнік гадавальніка Аляксандр Ашарчук паказаў цяпліцы, дзе добра прыжыліся чаранкі некалькіх замежных відаў ядлоўцу, туі, елкі, сасны , а таксама ліставых дрэў.

- Некалькі разоў за дзень пасадкі паліваем, - тлумачыць Аляксандр Іванавіч. - А пры дастатку вільгаці, цяпла і святла чаранкі хутка пускаюць карані. Вельмі важна дакладна захаваць тэхналогію, інакш уся папярэдняя праца можа аказацца марнай. У чым розніца размнажэння чаранкамі і насеннем? Пры чаранкаванні расліны хутчэй растуць і захоўваюць усе якасці матачных дрэў, чаго можа і не быць пры вырошчванні насеннем. Восенню цяпліцу раскрываем, чаранкі пасля зімовай закалкі высаджваем у адкрыты грунт. Прыжываемасць 90 працэнтаў і болей. Рэалізуем па заяўках.

Матачнікі многіх дэкаратыўных парод, з якіх рыхтуюць чаранкі, даўно растуць у гадавальніку. А, значыць, дрэвы добра акліматызаваліся. Ды і чаранкі з іх, лічы, бясплатныя.

Сёлета дзеля эксперыменту ў гадавальніку высеялі сасну звычайную ў цяпліцы. Прычым адну палову засеялі ўдвая радзей, чым другую, для таго, каб вызначыць больш рацыянальны расход насення. Пра вынікі пакуль гаварыць рана. Вядома, затраты на цяпліцу і рэгулярны паліў робяць такія пасевы больш дарагімі. Затое ўжо бачна, што цяплічныя расліны значна перагналі ў росце сеянцаў у адкрытым грунце . Але ж цяплічным патрэбна яшчэ адаптацыя. Як яна пройдзе і якія ў цэлым будуць вынікі эксперыменту, пакажа час.

Плошчы гадавальніка дазваляюць закладваць тут і плантацыі навагодніх ёлак. Але толькі праз 7-10 гадоў лясная прыгажуня будзе гатова прыйсці на самае галоўнае сямейнае свята.

Для павышэння ўрадлівасці глебы пры захаванні правільнага севазвароту ў гадавальніку апошнім часам сталі вырошчваць сельдзераты, якія заворваюцца і служаць найлепшым угнаеннем.

Ветравалы

Бліжэй за іншых да найвышэйшай кропкі Беларусі, гары Дзяржынскай, знаходзяцца кварталы Путчынскага лясніцтва. Глеба тут лічыцца цяжкай, але ў адрозненне, дапусцім, ад станькаўскага гадавальніка, вельмі ўрадлівая: асіна і бяроза вырастае за год болей за два метры. Але ёсць і іншая, непрыемная асаблівасць гэтых мясцін. Іх рэгулярна наведвае ветраная стыхія. Вось і нядаўна пры зацішшы ў суседзяў тут так закруціла-загуло, што за лічаныя хвіліны паваліла 98 гектараў маладога лесу - са 126 па Мінскаму лясгасу.

Першае, што хацелася рабіць кіраўніцтву лясніцтва і лясгаса пасля абследвання вынікаў ветравалу, клікаць на дапамогу ўсіх, каго можна. Але паразважаўшы, вырашылі: справімся самі.

Калі пад'язджалі да пляцоўкі, дзе працуюць цяпер лесарубы, падумалася, што трапілі на звычайны лесапавал, з якога паспелі вывезці спілаваныя дрэвы. І толькі, калі праходзіш углыб, прыкмячаеш сляды ветравалу: зламаныя напалову ці павіслыя пры падзенні дрэвы, штабелі пакладзенага як папала лесу ў чалавечы рост, дзе галлё перамяшалася з карэннем. Але адчувалася, што брыгадзе не прывыкаць да таго, што натварыла стыхія. Звыклую справу рабілі бензапіла і сякера. У асобную кучу ляцелі галіны. Большасць жа драўніны адсартоўвалася на дровы. Распілаваныя і абцярэбленыя ствалы танкамеру трактарам сцягваліся далей, на чыстае месца. Сантыметр за сантыметрам прасоўваліся наперад.

Кіраўнік Путчынскага лясніцтва Мікалай Федаровіч зазначае:

- Калі раней ветравалы лажылі ў асноўным прыспяваючыя ельнікі, то цяпер і хвойныя, і мяккалісцевыя рознага ўзросту, нават маладнякі захапіла. Таму і з распрацоўкай, і з рэалізацыяй узніклі складанасці. Дзякуй начальніку аддзела лясной гаспадаркі лясгаса Андрэю Пятровічу Мінкевічу, які знаходзіў для нас спажыўцоў, як вялікі практык даваў парады па новых тэхналогіях распрацоўкі. Але, па праўдзе казаць, каму патрэбны бяроза ці асіна 20-30 гадоў, або дрэвы, зламаныя на вышыні 5-6 метраў, патрэсканыя, разарваныя? Выпрацоўка на ветравалах у два-тры разы ніжэйшая, чым пры валцы стаячых дрэў. А расцэнкі толькі на 35 працэнтаў вышэйшыя. Вельмі ўдзячны нашым людзям за тое, што разумеюць сітуацыю і стараюцца, як могуць. Гэта вальшчык Алег Цырульнікаў, ляснік Мікалай Жыбрык, рабочы Вячаслаў Гаптар. Праблема яшчэ і ў тым, што з-за сухога надвор'я нельга спаліць вялізную колькасць рэшткаў, якая накапілася. Дапамогу аказалі мясцовы леспрамгас і іншыя спажыўцы. А так у асноўным абыходзімся сваімі сіламі. Зыходзячы з вопыт

у "дапамогі" Стаўбцоўскаму лясгасу ў падобнай сітуацыі, іншыя лясгасы мы вырашылі не трывожыць, бо гэта нявыгадна нікому - і тым, хто дапамагае, і тым, хто прымае такую дапамогу.

Замест эпілога

Каментарый начальніка аддзела лясной гаспадаркі, выконваючага абавязкі галоўнага ляснічага Мінскага лясгаса Андрэя Мінкевіча:

- Наш лясгас мае свае асаблівасці. І ў тым, што на яго тэрыторыі самая высокая кропка Беларусі. І галоўнае, што побач амаль двухмільённая сталіца. Адсюль і вялізныя рэкрэацыйныя нагрузкі, і павышаная пажарная небяспека, і праблема з засмечанасцю. А тут яшчэ і сёлетні ветравал. Але выжываем. І Будуемся. Дзякуючы ініцыятыве дырэктара лясгаса Яўгена Мікалаевіча Скуратовіча, адначасова ўзводзяцца канторы Кайкаўскага, Станькаўскага і Валмянскага лясніцтваў, дом паляўнічага. Але мы не просім дапамогі. Вырашылі самі справіцца з вынікамі ветравой стыхіі.

На здымку: з карэльскай бярозай знаёміць Андрэй Мінкевіч.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info