Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Каранi Руслана - з акцябршчыны

Руслан Аляхно Вестка, якая у канцы мінулага года прыляцела з Масквы, парадавала тысячы паклоннікаў маладога беларускага даравання Руслана Аляхно. Яны за яго актыўна галасавалі, радаваліся паспяховаму руху да фіналу конкурса, уважліва сачылі за апошняй дуэллю беларускага хлопца з украінкай Паўлінай Дзмітрэнка. Ды толькі з асаблівай увагай назіралі за Русланам у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Менавіта тут пачынаецца яго радаслоўная. У вёсцы Слабодка Пратасаўскага сельсавета жывуць бабуля Ніна Мікалаеўна і дзядуля Васіль Пятровіч.

І на працягу трох месяцаў, што доўжыўся конкурс, не зачыняліся дзверы ў бабулі з дзядулем. Кожнаму вяскоўцу хацелася павіншаваць іх з поспехамі ўнука і разам з імі ля тэлевізара "пабалець" за Русланчыка. Думкамі дзеліцца старшыня выканкама Пратасаўскага сельскага Савета Марыя Дзмітрыеўна Мароз: "Верце не верце, а ў нас было такое адчуванне, што Руслан пераможа. І як бачыце, мы не памыліліся..."

Шчыра радаваліся за Руслана і яго бацькі - Фёдар Васільевіч і Галіна Іванаўна, якія жывуць у Бабруйску.

З Русланам Аляхно ўжо заключыла кантракт фірма, якой валодаюць Кім Брайтбург і Яўген Фрыдлянд, яму запішуць сольны альбом, знімуць кліп. Шчасце шчыра ўсміхнулася аднаму з адзінаццаці ўнукаў Ніны Мікалаеўны і Васіля Пятровіча - Руслану, удзельніку ваеннага ансамбля.

Радасна ўспрынялі перамогу Руслана Аляхно ў Рассветаўскім лясніцтве і Акцябрскім лясгасе. У першым доўгі час працаваў лесніком родны дзядзька Руслана, паляўнічы, прыродалюб Іван. І міжволі адбыліся гутаркі "Ведай нашых землякоў!". Пра гэта гаворыць намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Мацвеевіч Бандарэнка: "Я ўвагу нашых маладых работнікаў лясной аховы (а іх трэць) засяродзіў на тым, як ісці да перамогі. І раўненне тут - на Руслана Аляхно".

Автор: Юрась ПАЛЯСОЎШЧЫК

2013
Copyright © lesgazeta.info