Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Калi рамантыка дапауняецца адказнасцю, аба палевiкi i камеральныя

Для большасці звычайных людзей такія словы, здавалася б, трэба было пісаць у двукоссі. А для лесаўпарадкавальнікаў - не толькі ўсё звыкла і зразумела. Для іх такія паняцці - гэта і парадак, і сэнс жыцця. Палевікамі называюць тых лесаўпарадкавальнікаў, якія на сезон выязджаюць у экспедыцыі, каб на месцах праводзіць лесаўпарадкаванне. (Па аналогіі з месцам працы іх можна было б назваць лесавікамі, бо выязджаюць яны не ў поле, а ў лес. Але калі ўжо дзесяцігоддзямі назва замацавалася, то нам, людзям маладасведчаным у такіх тонкасцях, варта толькі пагадзіцца). Тыя, хто апрацоўвае паступаючую інфармацыю ад першых у кабінетных (камеральных) умовах, называюцца камеральныя. Праўда, першыя і другія часта мяняюцца ролямі. А з восені, калі заканчваецца сезон, і да вясны, калі ён пачынаецца, і палевікі становяцца камеральнымі.

Галоўная ж фігура ў сістэме лесаўпарадкавання - інжынер-таксатар. Пра такую прафесію і яе канкрэтнага носьбіта наш сённяшні сказ.

Прызнацца, за сваю немалую журналісцкую практыку я ўпершыню сустрэў чалавека з такім іменем і прозвішчам. І нават імя па бацьку ў яго рэдкае. Каб я не памыліўся, ён сам запісаў у маім блакноце прыгожым каліграфічным почыркам (на рускай мове): Чещевик Ришард Каликстратович. (Камп'ютар, як і трэба было чакаць, пры наборы тэксту падкрэсліў усе тры напісаныя яго рукою словы - з-за адсутнасці варыянтаў). Родам Рышард Калікстратавіч са Шчучына. У лесаўпарадкаванні з 1975 года. Да гэтага закончыў Полацкі лясны тэхнікум. Па размеркаванню трапіў у Другую мінскую экспедыцыю (цяпер - у Першай). Чатыры гады працаваў тэхнікам і адначасова завочна вучыўся ў тэхналагічным інстытуце. Успамінае, што гэта была выдатная школа па лесаўпарадкаванню. Ён і сёння з удзячнасцю ўспамінае сваіх першых настаўнікаў на вытворчасці з Кастрамской вобласці. Затым аб'ектамі лесаўпарадкавання сталі неабсяжныя сібірскія лясы, дзе Чашчавік вёў падрыхтоўку ўчасткаў для таксатара: рабіў прамер квартальных просек, ставіў квартальныя слупы, рыхтаваў абрыс, здымак і г. д. Вандроўнае жыццё з палаткамі, табарам (не цыганскім!), брыгадай рабочых...

Першы аб'ект, на якім Рышард Калікстратавіч рабіў у якасці інжынера-таксатара, знаходзіўся ў Рагачоўскім лясгасе. І тут ён паказаў сябе здольным і ўдзячным вучнем. А сярод настаўнікаў яму асабліва запомніўся Яраслаў Канстанцінавіч Кароль. Толькі год тады папрацаваў Чашчавік у роднай Беларусі. Але, паводле яго прызнання, менавіта ў нас весці лесаўпарадкаванне больш складана, чым у Сібіры. Тут усяго значна больш: і патрабаванняў, і пароднага саставу, і колькасці выдзелаў. А, значыць, і адказнасці. Гэта зусім не значыць, што ў Бураціі, куды на працягу многіх гадоў выязджаў у экспедыцыі Чашчавік, ён працаваў без належнай адказнасці. Хутчэй, наадварот, там поўная самастойнасць прывучала да самадысцыпліны. Цягнула туды і незвычайная прыгажосць прыроды: сопкі, горы, усходы, захады. Магчыма, яшчэ таму асабліва запомніліся тыя гады, што быў ён тады гадамі маладзейшы і здароўем мацнейшы. З задавальненнем расказвае Рышард Калікстратавіч і пра тое, што нямала ён папрацаваў у запаведніках, у тым ліку на Камчатцы, у Бярэзі нскім біясферным запаведніку і Белавежскай пушчы, пабачыў куточкі амаль некранутай чалавекам прыроды. Паказвае сваім дзецям фатаграфіі тых гадоў на фоне сібірскіх ці камчацкіх пейзажаў і ў такія хвіліны асабліва адчувае гонар за сваю нялёгкую, але рамантычную прафесію.

- Бывала, прыйдзеш да табара ўвесь мокры, зменіш адзенне. І ніякага нават насмарку, ніколі галава не балела, - з нейкай настальгіяй успамінае Рышард Калікстратавіч. - Прывык ужо да такога жыцця, нават сам прасіўся ў экспедыцыі.

Так здарылася двойчы, што яму давялося вярнуцца туды, дзе ён праводзіў першую таксацыю дзесятак гадоў таму. Адно з такіх лясніцтваў знаходзілася ў Бурацкай АССР, другое - Пружанскае.

- Вы ведаеце, якая самая прыемная падзяка для таксатара? - пытаецца Чашчавік. - Гэта момант, калі ляснічы, дзе ты праводзіў таксацыю дзесяць гадоў таму, радасна працягвае табе руку. Значыць, ён дзесяць гадоў паспяхова працаваў па тваіх матэрыялах. Вось тады і адчуваеш задавальненне ад таго, што зрабіў справу сумленна і прафесійна. Такія імгненні і мне па- шчасціла перажыць.

Рышард Калікстратавіч падрабязна расказвае пра асаблівасці гэтай рэдкай і патрэбнай прафесіі, а для нагляднасці паказвае найбольш характэрныя аперацыі, якія робіць таксатар. І я даведваюся, як таксатар на кожным выдзеле вызначае пародны састаў, узрост, вышыню, дыяметр дрэў, банітэт (паказчык прадукцыйнасці насаджэнняў), тып лесу, яго запас на гектары і яшчэ шмат чаго іншага. Пры нейкім адхіленні (хваробы, шкоднікі, сухастой і т. п.) таксатар, быццам лясны доктар, вызначае пэўныя мерапрыемствы, якія тут трэба правесці, - выбарачная санітарная высечка, прарэджванне. Пераканаўся я і ў тым, як многа залежыць ад таксатара - яго кампетэнтнасці, сумленнасці, старання! І якая дарагая цана можа быць ад яго памылкі, неахайнасці, халтуры! Дзякуй Богу, несумленныя людзі тут доўга не затрымліваюцца.

Многіх не задавальняюць умовы, у якіх даводзіцца працаваць таксатару, неўладкаванасць быту. Жыве таксатар (дакладней, начуе) у якой-небудзь леснічоўцы, харчуеца тым, што сам здолее прыгатаваць. Але галоўная цяжкасць - пастаянныя ад'езды, адарванасць ад сям'і. Па чатыры-шэсць месяцаў у год яго не бачаць родныя. Чашчавік падлічыў, што за 28 гадоў яго работы ў сістэме лесаўпарадкавання ён адсутнічаў дома больш за 7 гадоў.

- Змарнаваны час? - міжволі вырываецца ў мяне правакацыйнае пытанне.

- Я так не лічу, - спакойна адказвае Рышард Калікстратавіч. - Наадварот, пачуцці лепш правяраюцца. Сям'я становіцца больш моцнай. І дзякуй нашым жонкам за іх цярпенне, веру і вернасць. Вось каму сапраўды трэба помнікі ставіць! А якія провады былі, калі мы ад'язджалі куды-небудзь далёка! Як радасна нас потым сустракалі! І яшчэ скажу: у нас, лесаўпарадкавальнікаў, ёсць свая незвычайная дружба. Толькі той, хто паносіць гэтую папку (Чашчавік паказвае ўнушальных аб'ёмаў папку - галоўны дакумент таксатара), хто паходзіць гадамі ляснымі сцежкамі, зможа даведацца, што гэта за дружба!

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info