Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Нaша шанаванне навасельцам

ЗА ДВА ГАДЫ НА МІНШЧЫНЕ БУДУЦЬ ПАБУДАВАНЫ

34 КАНТОРЫ ЛЯСНІЦТВАЎ

Пах свежай фарбы і новых шпалераў наўрад ці можа каго пакінуць раўнадушным. Хоць і параўноўваюць рамонт са стыхійным бедствам. І ўсё ж яго завяршэнне мае непераўзыдзены вынік. А тым больш, калі гэта новабудоўля. Шчаслівым навасельцам і сцены, і страха грэюць душу.

Яшчэ ў 1998 годзе Яўген Скуратовіч, у той час ляснічы Станькаўскага лясніцтва, падбіраў участак пад будучую кантору лясніцтва. Па розных прычынах затармазілася тады будоўля. Маўляў, як гэта нярэдка бывае, пачакаем да лепшых часоў. Па таму, якая сёння стаіць кантора, пра якую сам генеральны дырэктар Мінскага ВЛГА Міхаіл Амельяновіч кажа, што яна адна з лепшых у вобласці, а можа, і ў рэспубліцы, варта меркаваць, што тыя лепшыя часы ўжо насталі.

Стаўшы дырэктарам Мінскага лясгаса, Яўген Міхайлавіч яшчэ больш зацвердзіўся ў думцы, што ідэю з будаў- ніцтвам канторы абавязкова ператворыць у жыц- цё. Ажыццяў- ленне праекта каштавала і добрых сродкаў, і людскога ўкладу. Будавалі, як цяпер кажуць, талакой. Ды так увайшлі ў смак, што ўзвялі цэ- лы комплекс: будынкі ПХС, дрэваперапрацоўчага цэха. Тут ус- талявана эксперыментальная пажарная вышка вышынёй 35 метраў. Пакуль даводзіцца да ла- ду яе пад'ёмны механізм. У далейшым, магчыма, такія вышкі будуць вырабляцца для выкарыстання ва ўсёй лясной галіне рэспуб- лікі.

Пераразанне чырвонай стужкі - рытуал урачысты і хвалюючы. З гэтага моманта пачынаецца новая старонка ў жыцці лясніцтва. У двухпавярховай канторы створаны найлепшыя ўмовы для работы лесаводаў. Станькаўскае лясніцтва і без таго - адно з лепшых у лясгасе. А цяперашняе становішча проста абавязвае малады калектыў паказваць узорныя вынікі. У бліжэйшых планах - стварыць музей, далучыць да лясной справы школьнікаў. Дырэктар пералічвае экспанаты, якія ўжо ёсць у наяўнасці, нават стогадовай даўнасці.

Вельмі дарэчы і падарункі Мінскага ВЛГА - камп'ютэр, прынтэр. Па традыцыі, якая склалася на Міншчыне, кіраўнік ВЛГА так вітае навасельцаў.

Выдатная матэрыяльная база апраўдвае намаганні, якія былі затрачаны на яе стварэнне - вывад напрошваецца сам сабой. Нездарма на ўзроўні дзяржавы такая вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню. З зусім іншым настроем людзі ідуць на працу туды, дзе чыста, утульна, цёпла. З упэўненасцю гавару і пра тое, што аўтарытэт станькаўскіх лесаводаў на фоне новабудоўляў узрос не толькі сярод мясцовага насельніцтва, але і ў Дзяржынскім раёне. А гэта такія неабходныя складаемыя прэстыжу прафесіі ў грамадстве.

Автор: Алена СТЭЛЬМАХ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info