Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Хвала рукам, што пахнуць... лесам

Мы, відаць, прывыклі да таго, што сярод самых, здавалася б, мужчынскіх прафесій вельмі часта сустракаем сёння жанчын. Не выключэнне і лясная галіна. Напрыклад, у Полацкім лясгасе - адным з самых вялікіх у Беларусі - іх працуе 94, г. зн. амаль кожная пятая вядомага (асабліва на Віцебшчыне) калектыву. А гэта значна больш, чым у цэлым па Камлясгасу. На пасадзе галоўнага ляснічага тут таксама жанчына - Зінаіда Савейка. Думаю, што вопыт галоўных ляснічых-жачын не толькі абвяргае ўяўленне пра іх, як пра слабы пол, а, наадварот, сведчыць пра іх сілу духу, жыццёвую стойкасць, а яшчэ асаблівую інтуіцыю, не ўласцівую мужчынам, якая часта і забяспечвае поспех.

Тураўлянскія лёсы, ці Што трэба для шчасця

Рознымі шляхамі і ў розны час трапілі ў Тураўлянскае лясніцтва жанчыны, якія там працуюць цяпер. Соф'я Сарокіна прафесію выбрала не выпадкова. У Рыбінскім лясным тэхнікуме вучыліся яе бацька, родны і дваюрадны браты. Пасля заканчэння тэхнікума (у Кастрамской вобласці, адтуль і сама родам) выйшла замуж, пераехала з Расіі ў Верхнядзвінскае лясніцтва, чатыры гады працавала памочнікам ляснічага, а з 1975 года стала начальнікам гадавальніка, які знаходзіцца ў Тураўлянскім лясніцтве і займае 24 гектары. І цяпер на гэтай неспакойнай пасадзе. Сеянцаў і саджанцаў з гадавальніка хапае не толькі на ўвесь лясгас, шмат іх прадаюць іншым лясгасам (летась - 5 млн. штук), нямала ідзе на азеляненне гарадоў.

Акрамя традыцыйных культур (сасна, елка), тут рыхтуюць да пасадкі дуб, ясень, куставыя. Ёсць і невялікая цяпліца, дзе спрабуюць вырошчваць саджанцы чаранкамі. У падначаленні Сарокінай невялікая чыста жаночая брыгада з пяці асноўных і трох сезонных работніц. Яна служыць для іх прыкладам у працы, бо і сама не пазбягае чарнавой работы, напрыклад, разам з усімі становіцца на праполку.

Калі заканчваецца сезон ас- ноўных работ у гадавальніку, то рабочым месцам Соф'і Аляксееўны становіцца кантора Тураўлянскага лясніцтва, дзе працуюць і наступныя мае субяседніцы.

У Ірыны Дзенісёнак лесніком працаваў дзед, бацька пасля ляснога тэхнікума аддаў лесу лепшыя гады. Цікава, што тут на пасадзе бухгалтара лясніцтва маладая жанчына змяніла сваю маці, якая, паводле слоў Ірыны Уладзіміраўны, іншай долі не шукала, працавала на адным месцы, а лясны тэхнікум закончыла завочна. Работы бухгалтару ў лясніцтве заўсёды хапала. Лічы, адначасова ён яшчэ і эканаміст, і табельшчык, і сакратар, і кадрамі загадвае. А цяпер з ростам аб'ёмаў вытворчасці клопатаў дабавілася. На ўласную гаспадарку часу не хапае.

- Яна прыйшла да нас на практыку, выйшла замуж за майстра і засталася тут, - так пачалі расказваць жанчыны пра самую маладую работніцу лясніцтва, памочніцу ляс- нічага Алену Сядлецкую.

Алена дадала, што нядаўна муж пачаў працаваць ляснічым у новым, Гомельскім, лясніцтве. Аказваецца, і ў Полацкім раёне ёсць Гомель. Толькі ў адрозненне ад знакамітага буйнога абласнога цэнтра гэта звычайная вёска, якая і дала назву лясніцтву. Яно пакуль не мае ўласнага будынка, а " наймае кватэру" тут, у канторы Тураўлянскага лясніцтва. Алене, як памочніку ляснічага, шмат часу даводзіцца траціць на вядзенне дакументацыі. Але папяровай гэту работу не назавеш. Зімой адводы лесасек галоўнага карыстання, вясной пасадка, тэхпрыёмка, інвентарызацыя, летам перавод, адвод на наступны год па высечках догляду. Але маладая маці пакуль не расчаравалася ў сваёй прафесіі. Сёлета разам з мужам будзе паступаць у тэхналагічны універсітэт, каб працягваць вучобу завочна. Ужо некалькі гадоў разам будуюць хату і сваё сямейнае шчасце...

Памятаеце, радок з песні пра жаночае шчасце ў выкананні Таццяны Аўсіенкі: "Был бы милый рядом..."? І нашы гераіні просяць абавязкова ўспомніць пра мужчын, хаця б пра тых, хто працуе побач: "Ну што мы без іх?!". Вядома ж, у тым, што лясніцтва па выніках мінулага года заняло другое месца ў лясгасе, немалая заслуга ляснічага Міхаіла Пучынскага. А сам ён атрымаў летась Грамату Камлясгаса. Міхаіл Міхайлавіч лічыць, што не кожны мужчына можа паспрачацца ў рабоце з такімі жанчынамі, якія працуюць тут. Ён з задавальненнем і доўга расказвае пра тое, як кожная з іх дакладна выконвае свае абавязкі, як прыносяць яны ў будзённае жыццё лясніцтва ўтульнасць і свята. У камфорце, чысціні і акуратнасці гэтага далёка не новага будынка адчуваюцца жаночыя рукі. У кожным пакоі кветкі, фіранкі на вокнах. Ды і сама жаночая прысутнасць быццам падцягвае, дысцыплінуе мужчын.

Цаніце, людзі, дабрыню!

Вядома, да пасады галоўнага ляснічага Зінаіда Фёдараўна прайшла няпросты шлях. Пачынала працоўную біяграфію ў 1982 годзе пасля Полацкага ляснога тэхнікума з Расонскага лясгаса. Праз два гады перавялася ў Зялёнкаўскае ляс- ніцтва (Полацкі лясгас), дзе працаваў яе муж. Сёлета 20-годдзе яе працоўнай дзейнасці на Полаччыне. Колькі ж знаходак і страт было за гэты час! Дзякуй Богу, першага было больш. Паступова рухалася па службовай лесвіцы. Памочнік ляснічага, вядучы інжынер лясгаса, начальнік аддзела і нарэшце з 2001 года - галоўны ляснічы. Паралельна завочна атрымала вышэйшую лясную адукацыю. Нарадзіла дзвюх дачок. Адна студэнтка-другакурсніца Лінгві- стычнага універсітэта, другая - школьніца-васьмікласніца.

На лёс, як на цяжкасці ў рабоце, Зінаіда Савейка не скардзіцца. Кажа, што яна аптымістка. Патрабавальная і адначасова добрая. Здараецца, што гэтую дабрыню адны не разумеюць, не могуць ацаніць як належыць, а другія імкнуцца скарыстаць на сваю карысць. І ўсё ж Зінаіда Фёдараўна не хоча быць толькі суровай. Паважаючы галоўнага ляснічага ў якасці начальніка, мне здаецца, большасць падначаленых успрымаюць яе як сябра і дарадцу, давяраюць вопыту і ведам. І іншыя давяраюць. У сваёй колішняй альма-матэр яна даўно чалавек свой. Сам быў сведкам, як Зінаіда Фёдараўна ў складзе аўтарытэтнай камісіі прымала апошні дзяржаўны экзамен у выпускнікоў ляснога тэхнікума.

Сярод тых работніц лясгаса, з кім Савейка часцей кантактуе па абавязку службы, 5 памочніц ляснічага, ёсць майстры лесу. Абавязковая жаночая пасада - бухгалтары лясніцтваў. Шмат жанчын у апараце лясгаса. Практычна кожную з 94 работніц лясгаса Зінаіда Фёдараўна ведае асабіста, а большасці з іх можа даць дакладную характарыстыку. Прыемна, што такія водгукі ў асноўным станоўчыя. Па добрай традыцыі тут штогод да Міжнароднага жаночага дня кожнай жанчыне, уключаючы і тых, хто на пенсіі ці ў дэкрэтным водпуску, выдзяляецца невялікая матэрыяльная дапамога, арганізоўваюцца святы па падраздзяленнях. Так будзе і напярэдадні сёлетняга 8 Сакавіка. Жанчыны-працаўніцы тут ніколі не застаюцца без увагі.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info