Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Французам i рогi да спадобы

Замежныя паляўнічыя - даволі частыя госці ў Асіповіцкім доследным лясгасе. Але такіх, можна сказаць, адзіных па духу з беларусамі, сустракалі ўпершыню. Амаль пяць сутак правялі тут французы Жан-Люк Фурнію і Франсуа Пасено - людзі салідныя не толькі па ўзросту. Першы - ўладальнік будаўнічай фірмы, другі - металургічнай. Беларуская гасціннасць знітавалася з лепшымі французкімі якасцямі - дабразычлівасцю, вясёлым норавам, гумарам. У ролі перакладчыцы выступіла выкладчыца французскай мовы мясцовай гімназіі. А далей - і на паляванні, і пасля разумелі адзін аднаго і без перакладу.

Французы адстралялі двух ласёў і аленя. З сабою павезлі паўшкуры аленя (на сувеніры) і, вядома, рогі. А яшчэ - цудоўны настрой і найлепшыя ўспаміны пра новых сяброў з Беларусі. Нездарма Жан-Люк і Франсуа выказалі жаданне прыехаць зноў у Асіповіцкі лясгас у студзені наступнага года.

Між іншым, каса лясгаса ад візіту французкіх паляўнічых папоўнілася на дзевяць з паловай мільёнаў рублёў.

Што яшчэ спадабалася французам у Беларусі? У першую чаргу нашы людзі. Затым Мінск. Па іх словах, - сучасны еўрапейскі горад. І ціхія, спакойныя Асіповічы таксама прыемна здзівілі іх. Думаецца, нават бюракратычная цяганіна на нашай мытні, пра што расказвалі французы, не сапсавала іх агульныя добрыя ўражанні ад Беларусі.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info