Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

У ваенныз лясоу дзембель

У адпаведнасці з планам рэфармавання Узброеных Сіл і на аснове Ляснога кодэкса краіны на калегіі Міністэрства абароны прынята рашэнне перадаць у падначаленне Камлясгаса пяць ваенных лесагаспадарчых устаноў. Работы мяркуецца завяршыць у снежні. Аб іх правядзенні паведаміў галоўны ляснічы упраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі Узброеных Сіл Аляксандр ХМЯЛЕЎСКІ.

- Ваенныя лясы з 1992 года рэгулярна правяраліся Камітэтам лясной гаспадаркі. Сёлета прадстаўнікі ляснога корпуса ВЛГА азнаёміліся з іх матэрыяльнай базай і тэхнічным аснашчэннем і далі ім станоўчую адзнаку.

Вядзенне ваеннай лясной гаспадаркі ажыццяўляюць 5 лясгасаў і 7 лясніцтваў. Праведзены аналіз неабходнай колькасці палігонаў для правядзення камандна-штабных, тактычных і іншых вучэнняў, удасканалення ўзроўню палявой і баявой падрыхтоўкі. У выніку чаго ў народную гаспадарку далучаюцца ваенныя установы, сярод якіх Бабруйскі и Дрэтуньскі ваенныя лясгасы, Брэсцкае, Лідскае і Барысаўскае ваенныя лясніцтвы, і паслядоўна будуць рэарганізаваны застаўшыяся на армейскім багажы лясныя гаспадаркі. Самастойныя ваенныя лясніцтвы, якія застаюцца ў падначаленні Міністэрства абароны, далучаюцца да трох ваенных лясгасаў для абслугоўвання зон палігонаў, якія забяспечваюць баявую падрыхтоўку войск і вядзення лясной гаспадаркі.

Ваенныя лясгасы і лясніцтвы, якія перадаюцца ў народную гаспадарку, маюць развітую інфраструктуру і высокую рэнтабельнасць. У сувязі з асобным рэжымам палігонаў і вядзеннем лясной гаспадаркі ў межах зон бяспекі, па даследваннях спецыялістаў Акадэміі навук, захаваліся рэдкія, унікальныя віды флоры і фауны, біялагічная разнастайнасць лясоў. Значны працэнт спелых і прыспяваючых насаджэнняў у гэтых гаспадарках прывёў да выраўнівання іх ўзроставай і паляпшэння пароднай структуры.

У адпаведнасці з праектам арганізацыі і дзейнасці лясных гаспадарак ваенныя лясніцтвы і лясгасы вырашаюць і першасныя задачы. Поруч з забеспячэннем баявой гатоўнасці войск (размяшчэнне стратэгічных аб'ектаў і іх маскіроўка, скрытае разгрупаванне вайсковых часцей і фарміраванняў і арганізацыя іх падрыхтоўкі, абарончыя работы і інш.) ваенныя лесаводы займаюцца тым жа, што і іх звычайныя калегі-леснікі. Праводзяць высечкі догляду, напрыклад, выбарачныя санітарныя высечкі і высечкі галоўнага карыстання з далейшым іх натуральным або штучным лесаўзнаўленнем. Працуюць у накірунку абароны лесу ад пажараў і самавольных высечак і хвароб, шкоднікаў і іншых лесапарушэнняў.

Аднак, па словах Аляксандра Хмялеўскага, канчатковы парадак рэарганізацыі ваенных лясніцтваў і лясгасаў пакуль не вызначаны.

Автор: Сяргей ЗАБАРОНЬКА

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info