Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Дары лясоу, дары полёу

Кажуць, увосень душа мае іншы колер. Вы заўважалі гэта? Згодны?

Восень абагатвараюць літаральна ўсе творцы. Ды не, не пакідае нікога раўнадушным вясенняя квецень, і лета любіў бы, напрыклад, сам Пушкін "...когда б не зной, не комары да мухи". У восені ёсць нейкая загадкавасць, якая спалучае ў сабе адметнасці ўсіх сезонаў: і фарбы колераў вясёлкі, і зімовы халадок, і пяшчоту "бабінага" лета...

Бульба магічна цягне на палеткі не толькі вяскоўцаў, але і гараджан. І хоць ные спіна, і рукі-ногі пасля працоўнага дня ледзьве служаць, усё ж мяхі, якія выраслі ў прамым сэнсе слова з-пад зямлі, радуюць вока. Будуць і дранікі, і бабка.

Асабіста мяне выводзіць з раўнавагі адно напамінанне пра грыбы. Маўляў, іх у лесе столькі!.. Пасля мінулагодняга зацішша, сёлета - сапраўдны грыбны бум. Упэўнена, што толькі гультай не схіліў галавы перад крамянымі баравікамі, высакароднымі чырвонагаловікамі, не пашарсціў рады лісічак. А апенькі? Вось гэта цуд!

...Іх з'яўлення чакалі. Як дзеўка чакае, што возьмуць замуж. Толькі хто ведае, дзе тыя сваты. Вось-вось будуць, а калі...

Адпасвіўшы чаргу, Іванаўна гнала з поля кароў і прыпынілася ля студні, дзе суседкі адмяркоўвалі "гарачую" тэму. Унесла свежую плынь у размову:

- Яно і добра, што не спяшаюцца. Хоць дадуць людзям бульбу спакойна пакапаць.

У заўзятага грыбніка Мялюкевіча, чыя хата стаіць на лясным ускрайку, свой прагноз:

- Праз два-тры дні высыпяць.

А тут і бульба ў склепе, а іх няма. Вёска нібы замерла ў чаканні нечага грандыёзнага. Так бывае ў прыродзе перад пачаткам добрай летняй навальніцы.

Адкрыў апенькавы сезон ляснік Толік, клопат якога - штодня аглядаць лясныя ўгоддзі. Калі яго маці павалакла на карамысле з лесу два кашы грыбоў, па вёсцы пракацілася рэха "Апенькі!!!", і ўсе рынуліся ў зборы. Старыя, што з кійком ледзве соўгаліся па двары, і тыя заселі ў малінніку, нібы ў засадзе, ля гнілушоў-пнёў, якія з усіх бакоў абляпілі мнагадзетныя сем'і апенек. Цішком рэзалі хрумсткія карэньчыкі. Шляпкі, як залатыя манеткі, сыпаліся ў кашы, сумкі, пакеты, мяхі... Больш дасціпныя вывозлі свой скарб на кані.

Калі вяскоўцы зразумелі, што самім справіцца з ураджаем не пад сілу, сталі клікаць на дапамогу радню. Лясны амшар зазвінеў людскімі галасамі.

Што ні пень, бяроза або елка, якія аблюбавалі апенькі, новы фокус. Некаторыя ўдальцы скокнулі амаль на верхавіны дрэў. Хоць танцуй, каб дастаць. Ці лесвіцу з дому цягні.

Праз некалькі дзён у вёсцы з'явілася новая тэма: хто сколькі грыбоў прывалок. Пераможцу вызначыць не ўдалося, падлік згубіўся на дзесятым кашы...

Што, як мне здаецца, ва ўсёй грыбной эпапеі асабліва адметнае, дык гэта тое, які вынаходлівы наш браток-беларус. Калі ўсе каструлі і слоікі аказаліся запоўненымі, людзі пачалі сыпаць апенькі на печы, і сушыць. Ладненька поўняцца торбачкі духмянымі прыпасамі. Будзе бульба з грыбамі, а можа, і грыбы з бульбай. Перазімуем. Ці не ёсць грыбы для нас, беларусаў, трэці хлеб?

Автор: Алена СТЭЛЬМАХ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info