Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

У лясным цэху "Даманова"

Жыццё чалавеку даецца адзін раз... I як хочацца кожнаму з нас пражыць яго радасна, шчасліва і з карысцю!

Добра ведаючы Міхлюкоў, скажу, што ў гэтым сэнсе ім пашанцавала. Міхаіл Сяргеевіч і Галіна Рыгораўна не толькі дапаўняюць адзін аднаго, але і абагаўляюць. Шчырыя, даверлівыя ўзаемаадносіны дапамагаюць ім выхоўваць дзяцей, нягледзячы на тое, што сын і дачка ўжо дарослыя. Але ж якой справай займаюцца гэтыя паважаныя і аўтарытэтныя людзі?

Міхаіл Сяргеевіч у свой час скончыў тэхнікум. Працаваў у былым саўгасе імя Ленінскага камсамола прарабам. Работа падабалася. Было шмат творчых задумак. Да ініцыятыў Міхлюка прыслухоўваліся, падтрымлівалі. Здавалася, што так і застанецца вясковым будаўніком. Ды ўвесь гэты час цягнула хлопца да лясной гаспадаркі. Сам жа Міхаіл Сяргеевіч нарадзіўся ў Брожы. І, як кажуць, не па чутках ведаў, што такое хваёвыя гаі ды бярозавыя дзялянкі... А калі пачынаецца грыбная пара! Толькі той, хто не адчувае лес, не зразумее па-сапраўднаму ўлюбёнага ў гэтае багацце Міхлюка.

Зрэшты, у тыя далёкія юначыя гады Міхаіл Сяргеевіч не надаваў асаблівага значэння таму, наколькі быў "павязаны" лясным багаццем. Гэта потым, калі стаў начальнікам дрэваперапрацоўчага цэха "Даманова", што ўваходзіць у структуру Бабруйскага лясгаса, М. Міхлюк пачаў міжволі задаваць сабе пытанні, якія ў свой час хіба толькі мог асэнсаваць. Задумваўся: а ці варта ўвогуле на корані знішчаць парасткі жыцця нашага?..

А як ашчадна ставіўся да кожнай высечанай дзялянкі! Хацелася ж зрабіць так, каб тут жа, следам, на замену падымаліся новыя пасадкі. Хаця ляснічыя ды леснікі справу сваю ведалі - так і рабілі.

Міхаіл Сяргеевіч не ўяўляе сябе сёння без свайго цэха "Даманова". Хаця іншы раз ловіць сябе на думцы, а чаму свайго? Ці толькі таму, што працуе тут больш як дваццаць гадоў? У калектыве - 70 чалавек. I што цікава - многія таксама лічаць цэх сваім. Бо пераважная большасць людзей, як і сам ён, не ўяўляюць сябе без занятку, якому аддалі ўсё свядомае жыццё.

Вось так і Галіна Рыгораўна... Яна тут, на прадпрыемстве, з верасня 1981 года. Прыйшла сюды дваццацігадовай... Думала, не затрымаецца доўга. Але ж бухгалтарская прафесія такая... Бухгалтары не вельмі любяць "лётаць" з месца на месца. Вось і засталася ў Даманове. I не шкадуе. Не таму, што гаспадарыць тут Міхаіл Сяргеевіч. На рабоце - аніякага панібрацтва, ён начальнік, яна - падначаленая. Але як разумеюць адзін аднаго, як дапамагаюць! Ніхто не папракне Міхлюкоў за неаб'ектыўнасць, прадузятыя адносіны да кагосьці. Адчуваюць пульс часу і робяць ус ё магчымае, каб лесацэх уваходзіў у лік лепшых падраздзяленняў лясгаса.

Многія вытворчыя паказчыкі тут выконваюцца. Пастаянна, з года ў год. Трэба аддаць належнае Міхаілу Сяргеевічу: шчыры і адкрыты, добры і практычны, умее не толькі настроіць, мабілізаваць калектыў, але і прымусіць працаваць яго, як той гадзіннік, - рытмічна і дакладна. Наколькі гэта ўдаецца, можна меркаваць і па канкрэтных лічбах. Так, напрыклад, таварнай прадукцыі ў мінулым годзе далі на 973 мільёны рублёў - выканалі план на 116 працэнтаў. Яе рэалізацыя склала столькі ж. Адгружана загатовак на экспарт 3663 кубаметры. А велікагрузныя машыны даўно "пратапталі" дарогу ў Даманова. "Нашы" піламатэрыялы раз'яз- джаюцца па розных еўрапейскіх адрасах. I калі Міхаіл Сяргеевіч назірае за іх адгрузкай, то, як правіла, з двайным пачуццём: з аднаго боку - шкада, што першакласны матэрыял "сплывае" за мяжу. А з другога? Радуецца за калектыў, якому любыя вытворчыя задачы пад сілу. Не кожны зможа вытрымаць штодзённае напружанне - ці то непасрэдна на нарыхтоўцы, ці на піларамах альбо на станку дрэваапрацоўчым...

Майстры лесацэха - а іх тры, брыгадзір-механік, іншыя спецыялісты, рабочыя "куюць" аўтарытэт і павагу прадпрыемству. Праўда, цяжкавата пакуль даманоўцам, але нічога не зробіш. Не хапае запчастак, гаруча-змазачных матэрыялаў... Адключаецца электраэнергія... Але ёсць і прыемныя моманты. Калектыву выдзелілі новы аўтобус. Пераважная большасць работнікаў ездзіць на працу з горада. А таму настрой павысіўся.

Гэтай зімой наваліла багата снегу. Многія жартавалі: на ўдачу! I не баяліся "белай коўдры". Людзі тут прывычныя, рук не апускаюць. Лесанарыхтоўкі не зрываюцца, піларамы не стаяць, станкі працуюць як мае быць...

Так, часу вольнага ў Міхлюкоў мала. Жывуць яны ў горадзе ў прыватным доме. Клопатаў хапае. Але спраўляюцца.

-А інакш нельга, - кажа Міхаіл Сяргеевіч. - На тое ён і чалавек, каб працаваць. Прыемна, вядома ж, калі і на рабоце справы ладзяцца, і дома парадак.

Вось такі ён - Міхаіл Сяргеевіч Міхлюк. Прафесіянал. Вялікі знаўца сваёй справы. Ці не таму калектыў, які ўзначальвае, працуе зладжана. Хаця, як падкрэсліваў раней, было б няправільна меркаваць, што ў Даманова ўсё гладка і без праблем. Але яны вырашаюцца, людзі грошы зарабляюць, кормяць свае сем'і і, дзякуй Богу, што на чале іх стаіць такі руплівец, як Міхаіл Міхлюк.

Автор: Анатоль БАНДАРЭНКА, намеснік дырэктара Бабруйскага лясгаса

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info