Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Цябе чакаюсь, салдат!

Аўтару гэтых радкоў і самому давялося больш за два гады насіць вайсковую форму, хадзіць у каравулы, спасцігаць ратную навуку ў вучэбных класах і на палігонах, як кажуць, на ўласнай скуры адчуць "прывабнасць" армейскага жыцця. Праўда, часы мяняюцца. Калі знаёмішся з маладымі людзьмі, якія цяпер ідуць ў войска, прыходзіць адчуванне спакою за нашу армію. Абы-каго туды сёння не бяруць. У гэтым я пераканаўся, калі наведаў Слабадское лясніцтва. Менавіта адсюль з сем'яў лесаводаў хлопцаў пашло на службу значна болей, чым з іншых падраздзяленняў Уздзенскага лясгаса. Пяць юнакоў адсюль цяпер выконваюць ганаровы абавязак па абароне Радзімы. Ды якіх яшчэ хлопцаў!

А ляснік Леанід Зяньковіч і яго жонка Алена Анатольеўна месяц таму, 14 студзеня, ад- правілі ў армію адразу двух сыноў. Напярэдадні такі вечар зрабілі, што і цяпер і ў родных для юнакоў Сутках, і ў суседняй вёсцы Гарадок успамінаюць тыя провады! Бацькі вельмі ўдзячны дырэктару Камянкоўскага СДК Ірыне Бондар, якая арганізавала бясплатную "жывую" дыскатэку з удзелам маладзёжнага самадзейнага калектыва з Узды, а таксама кіраўніцтву лясгаса за аўтобус, на якім Саша і Лёша ў суправаджэнні сяброў і родных урачыста пад'ехалі да ваенкамата - з песнямі і музыкай.

Усе, хто не ведае асабіста братоў, перапытваюць, ці не блізняты яны? Не, нават не двойня. Старэйшы на паўтара года за Аляксея Саша меў адтэрміноўку ад службы. Браты адразу трапілі ў адну часць. Але пасля прыняцця прысягі іх часова разлучылі. Аляксандра, як гатовага спецыяліста (ён повар чацвёртага разраду, прытым са стажам), пакінулі на месцы, а Аляксея накіравалі ў вучэбнае падраздзяленне ў знакамітыя Печы. Там ён павінен вывучыцца на сувязіста, пасля чаго ў званні сяржанта хутчэй за ўсё вернецца туды, дзе служыць старэйшы брат. Абодва маюць сярэднюю адукацыю, спакойныя, працалюбівыя, фізічна моцныя. Леанід Альбертавіч ганарыцца сынамі, успамінаючы, што і сам некалі прайшоў праз сур'ёзную вучэбку, падобную печынскім, у г. Страхаў (Польшча), а пасля быў класным спецыялістам па рамонту ваеннай аўтатрактарнай тэхнікі. А наконт малодшага Лёшы выдаў маленькую тайну: магчыма, пасля тэрміновай службы той пяройдзе на кантрактную. Я, праўда, не ведаю дакладна, чыйго тут жадання пакуль больш - сынавага ці бацькоўскага . Для канчатковага рашэння ў Аляксея амаль паўтара года.

Крыху больш за паўгода таму паклікалі на службу Мікалая Сечку - сына лесніка Сяргея Дзмітрыевіча Сечкі і конюха Таццяны Давыдоўскай. Не здзіўляйцеся, што ў Таццяны Аркадзьеўны быццам мужчынская прафесія. Са сваімі абавязкамі (у лясніцтве 9 коней - болей, чым у астатніх па лясгасу) яна спраўляецца не горш за любога мужчыну.

Мікалаева часць знаходзіцца меней чым у паўсотні кіламетраў ад Слабады, лічы, за агародамі, як казала некалі мая маці пра тых, каму пашчасціла служыць так блізка ад дому. Праўда, за паўгода яму ўдалося толькі аднойчы наведацца дадому.

- Прасцей і хутчэй прыехаць да яго, чым пісьмо напісаць, - усміхаецца Таццяна Аркадзьеўна. - Амаль кожныя выхадныя бачымся. Узмужаў, пасталеў наш сынок. І нам піша рэгулярна.

Яна кажа, што служба ў войсках супрацьпаветранай абароны нялёгкая, але сын не скардзіцца, сумленна выконвае свой грамадзянскі абавязак. Да арміі атрымаў спецыяльнасць трактарыста і паспеў крыху папрацаваць. Хаця ў часці яна не спатрэбілася, але і пра недалёкую будучыню варта падумаць. Пакуль у лясніцтве адзін трактар. Але планы па лесанарыхтоўках пастаянна растуць. Глядзіш, якраз да заканчэння службы Сечкі-малодшага купяць новага "сталёвага каня". І шанцаў атрымаць яго ў Мікалая больш, чым у іншых. Тут заўсёды рады сямейным дынастыям.

Столькі ж служыць і Вадзім Хмялеўскі з вёскі Румок. Пасля вучэбкі трапіў, можна сказаць у элітную часць дэсантнай разведкі, чым, вядома, ганарыцца не толькі сам, а, у першую чаргу, яго бацькі - Іван Віктаравіч, вадзіцель лясніцтва, і Ірына Вікенцьеўна, загадчыца малочна-таварнай фермы СКП "Асілак". Душа радуецца ў іх, калі сустракаюцца з сынам, які за такі кароткі час прыбавіў у вазе на паўтара дзесятка кілаграмаў! Побач з такім абаронцам, думаю, спакойна і ўпэўнена адчувае і яго каханая дзяўчына - мінчанка Наташа. Неяк гады тры таму яна з сяброўкай прыехала ў суседнюю вёску, дзе маладыя людзі і пазнаёміліся. З той пары сустракаюцца пры першай магчымасці. Вадзім паступіў у сталічны энергатэхнікум на завочнае аддзяленне. Знайшоў нават там работу па спецыяльнасці, мяркую, каб бліжэй да каханай...

Едуць бацькі, бывала, да сына ў барысаўскую вучэбку, па дарозе бяруць з сабою і Наташу. А найчасцей яна ездзіла туды адна. Цяпер жа Вадзім зусім побач - ва Уруччы. Параўноўваю міжволі ўмовы вайсковай службы майго пакалення, калі нават звальненні былі рэдкімі, а кароткатэрміновы водпуск воіну лічыўся за вялікае шчасце (цяпер, пры адсутнасці парушэнняў па службе, ён абавязковы), з сённяшнімі. Думаю, наколькі зараз спакайней служыцца малодшаму сяржанту Хмялеўскаму і іншым хлопцам. Асабліва, калі адчуваеш, што побач і родная маці, і каханая дзяўчына (звярніце ўвагу на здымак, зроблены яшчэ ў Барысаве).

Выпускнік Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта з чырвоным дыпломам Максім Пятроў не паспеў і паўгода папрацаваць інжынерам па лесанарыхтоўках і перапрацоўцы Уздзенскага лясгаса, як атрымаў павестку з ваенкамата. Шкада, вядома, супрацоўнікам на год развітвацца з такім добрым спецыялістам, дысцыплінаваным работнікам і проста выдатным, эрудзіраваным, камунікабельным хлопцам, які так арганічна "ўпісаўся" ў калектыў! Думаецца, што і самому Максіму не так проста было пакідаць родных, сяброў (жыве ён з бацькамі ў вёсцы Сямёнавічы, што амаль побач з райцэнтрам), лясгас, дзе так добра сустрэлі, змаглі ацаніць яго здольнасці, дзе толькі адкрываліся перспектывы яго самарэалізацыі. Але Пятроў, як гаварылі мне, без лішняга пафасу, але цвёрда заявіў, што служба ў арміі - абавязак кожнага мужчыны. Яшчэ расказвалі, што Максім, відаць, не чакаў таго спантаннага сходу ў актавай зале, калі яму пажадалі шчаслівай службы, каб ён не забываў тых, з кім працаваў побач, і вяртаўся сюды, дзе ўсе яго чакаюць. Напамінкам пра калектыў будзе і падораны прызыўніку фотаапарат. А яшчэ - калектыўныя пісьмы салдату з лясгаса, якія абяцалі пісаць яго супрацоўнікі (дакладней, супрацоўніцы). Вопыт напісання іх у вайсковыя часці тут ужо ёсць. І, пэўна, самае галоўнае, пра што мне сказалі супрацоўнікі Максіма па вялікаму сакрэту: яго чакае ў Уздзе каханая...

Толькі ў апошнюю, зімовую, прызыўную кампанію беларускае войска папоўнілі восем сыноў лесаводаў Уздзеншчыны і тры маладыя спецыялісты - выпускнікі БДТУ. Усіх праводзілі дастойна. Мы ўпэўнены, што, як і заўсёды, уздзенцы не падвядуць. Няхай не здасца вам, хлопцы, занадта цяжкай ваша служба! На вас спадзяюцца і чакаюць.

На здымкe: Максім Пятроў у час прысягі.

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК, старшы лейтэнант запасу

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info