Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Быць першьмi. Традыцыя тут такая

Калісьці ў далёкія 60-я гады мінулага стагоддзя, выконваючы ўстаноўку дзяржавы аб падрыхтоўцы маладога пакалення да жыцця праз прафарыентацыю, кожная школа кра- іны выбірала для сябе прыярытэтны накірунак выхавання: вытворчы, сельскагаспадарчы і г.д. А ў Юрацішкаўскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна выбралі экалагічны. Так у 1963 годзе тут было створана школьнае лясніцтва, першае не толькі ў Беларусі, а, мабыць, і на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза.

З юнымі натуралістамі тады працавалі работнікі Юраціш- каўскага лясніцтва Н.І.Паўлавец і В.А.Філонаў. Дзяцей вучылі не толькі ахоўваць прыроду, а і берагчы яе. Усё было вельмі сур'ёзна: спецыяльная форма, заняткі па асновах лесаводства і, канешне ж, канкрэтная работа. За школьным лясніцтвам замацавалі 242 гектары лесу. Вучні збіралі насенне (шышкі, жалуды), садзілі лес, палолі маладняк.

Неўзабаве школьнае лясніц- тва ўзначаліла хімік-біёлаг Зінаіда Кавалеўская, якая, дарэчы, была нязменным кіраўніком 22 гады. Цяпер дзеці з любоўю называюць яе "лепшым кіраў- ніком школьнага лясніцтва ХХ стагоддзя". Пад пільным вокам Зінаіды Іванаўны школьнікі праводзілі доследы па рэкамендацыях навукоўцаў, вялі сваю дакументацыю, дзённікі. У адным з дзённікаў, датаваным 1978 годам, чытаю такі запіс: "Праведзена дзевяць заняткаў на лясную тэматыку, у тым ліку заняткі на тэму "Мураўі - нашы сябры" правёў начальнік абласнога ўпраўлення лясной гаспадаркі Д.В.Семянюк".

Вынікі сваіх даследванняў вучні пасылалі на Рэспубліканскую станцыю юных натуралістаў. Школьны ляснічы Марына Арлова (зараз яна настаўнік-біёлаг) вучылася ў Беларускай лясной малой завочнай акадэміі. Юрацішкаўскае школьнае лясніцтва добра ведалі ў краіне. Доказ таму - шматлікія Ганаровыя граматы і дыпломы Упраўлення лясной гаспадаркі БССР, Беларускага таварыства аховы прыроды і інш.

А яшчэ ў 70-х гадах мінулага стагоддзя школьнае лясніцтва было неаднаразовым удзе- льнікам ВДНГ СССР у Маскве. Аднойчы член лясніцтва Ліля Леўдаровіч, прыехаўшы на ВДНГ як лесавод, была запрошана на адно з мерапрыемстваў галоўнай выставы Савецкага Саюза, каб прадстаўляць Беларусь. Так праз любоў да прыроды, лесу, дзеці маглі пабачыць свет.

У мінулую пятніцу Юрацішкаўскае школьнае лясніцтва адзначыла свой юбілей - 40-годдзе. І гэта было сапраўднае свята для лепшых прадстаўнікоў усіх школьных лясніцтваў Іўеўшчыны. А іх на тэрыторыі Іўеўскага лясгаса - сем. І ўсе ўносяць свой пасільны ўклад у ахову прыроды. Таму арганізатары вырашылі прыурочыць да свята першы злёт працоўных аб'яднанняў школ раёна. Тым больш, што ў мінулыя выхадныя краіна адзначала свята працаўнікоў сяла. А сельскай гаспадарцы вучні Іўеўшчыны дапамагаюць не менш, чым лясной.

Як, напрыклад, паведаміў у сваім выступленні дырэктар Юрацішкаўскай СШ Віктар Савіцкі, яны ў гэтым годзе ажыццяўлялі сумесны праект вырошчвання сельгаскультур па галандскай тэхналогіі па дагавору з міжнародным фондам "Дапамажы людзям". Вынік працы - узяты ураджай бульбы састаўляе 326 цэнтнераў з гектара! Акрамя гэтага, дзеці вырасцілі 5 тон цыбулі і шмат іншай гародніны. Частка яе ўжо рэалізавана, а частка пойдзе на харчаванне школьнікаў. Забягаючы наперад, скажу, што ўсе вучні раёна, якія добра працавалі ў сельскай гаспадарцы, на злёце былі адзначаны цэннымі падарункамі і грашовымі прэміямі.

Прыемна было бачыць, што і добрыя лясныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі вучняў Юрацішкаўскай СШ, захоўваюцца і множацца. У школе абсталяваны кабінет лесаводства, і вучні з 1988 года (першыя ў рэспубліцы) вывучаюць лесаводства як прадмет. У канцы навучання рабяты здаюць экзамены і атрымліваюць пасведчанні, што дазваляе ім па-за конкурсам паступаць у Барысаўскае лясное вучылішча. Льготы яны маюць таксама і пры паступленні ў Полацкі лясны тэхнікум.

"Душа радуецца, калі прыходзіш сюды прымаць экзамены і бачыш, як добра дзеці ведаюць, што такое лес", - гаворыць ляснічы Юрацішкаўскага лясніцтва Эдмунд Андрушкевіч.

І ў гэтым несумненная заслуга настаўніка Валянціна Гурына, які кіруе зараз школьным лясніцтвам і выкладае лесаводства. На рахунку сённяшніх юных лесаводаў шмат добрых, карысных спраў. За лясніцтвам замацавана 30 гектараў лесу. Сёлета яны тут правялі прарэджванне, прачыстку і адбор дрэў. Акрамя гэтага, пасадзілі 10 гектараў маладога лесу, у майстэрнях школы вырабілі 100 шпакоўняў і 100 сінічнікаў, нарыхтавалі да паўтысячы венікаў, корму для жывёлы і г.д.

"Нас в поселке каждый знает

И в районе уважают.

Трудолюбивыми руками,

Неравнодушными сердцами

Завоевали мы любовь,

Ведь дел у нас невпроворот", -

так сказалі пра сябе на злёце члены школьнага лясніцтва "Юнацтва" з Юрацішак. Мабыць, гэтыя якасці і дапамаглі юнакам і дзяўчатам заняць першае месца ў раённым спаборніцтве школьных лясніцтваў. Узнагародай жа за плённую працу стаў першы прыз - відэамагнітафон, а таксама каштоўныя падарункі, якія ім уручылі кіраўнікі Іўеўскага лясгаса.

Другое месца заняло школьнае лясніцтва Морынскай СШ, трэцяе - Трабскай СШ.

Х Х Х

Напрыканцы свята дырэктар Юрацішкаўскай СШ Віктар Савіцкі, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Гродзенскага ВЛГА Пётр Чачотка і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Іўеўскага лясгаса Франц Грынюк выступілі з ініцыятывай закладкі лясных насаджэнняў у гонар 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прапанова слушная і, несумненна, знойдзе водгук ва ўсіх лесагаспадарчых аб'яднаннях краіны. Але першы раз яна прагучала ў Юрацішках...

Автор: Таццяна ДОБЫШ

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info