Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Навошта нам бераг турэцкi цi амаль што камунiзм. На асобна узятым прадпрыемстве, на далёкim усходзе Беларусi

Асенні холад, дождж, доўгая дарога, пануры лес за вокнамі старога "Ікаруса". А тут яшчэ нязручнасці гасцініцы райцэнтра. Але новы дзень у далёкіх Касцюковічах прынёс настолькі яркія ўражанні, што ад папярэдніх не засталося і следу.

Тое, што я пабачыў і пачуў у мясцовых лесанарыхтоўшчыкаў, не перастае здзіўляць і радаваць адначасова і цяпер. Яшчэ раз пераканаўся, наколькі многа залежыць ад кіраўніка. І хаця дырэктар ААТ "Касцюковіцкі леспрамгас" Міхаіл Філіпеня прасіў не выдзеляць яго асобу (ён і сфатаграфавацца наадрэз адмовіўся), думаю, што яго просьбу не змагу задаволіць. Інакш тое, што зроблена на прадпрыемстве за апошнія 17 гадоў (столькі Міхаіл Рыгоравіч кіруе тут), будзе выглядаць абязлічаным і не вельмі зразумелым, адкуль што ўзялося. Усё ён прывык рабіць грунтоўна. Як, напрыклад, тыя дубовыя прыступкі лесвіцы ў адміністрацыйным будынку. Больш чым за паўтара дзесятка гадоў нават бетонныя крыху сцёрліся б, а гэтыя, як новыя. Такія ж грунтоўныя і прыступкі яго жыцця. Пазнаўшы ў дзяцінстве нястачу, Міхаіл Рыгоравіч зразумеў, што толькі рукі і галава могуць вывесці чалавека на новую ступень "бытия". 43 гады з 60 пражытых Філіпеня аддаў лясной прамысловасці. Свядома ўступіўшы ў члены КПСС у 1970 годзе, калі працаваў вадзіцелем лесавоз а, ён быццам на практыцы ажыццявіў прынцып развітога сацыялізму (пра камунізм пакуль не гаворым - не дачакаліся): "Ад кожнага - па здольнасцях, кожнаму - па працы".

У цяперашніх умовах не кожны кіраўнік здольны нават уявіць, як можна стварыць паўгадавы запас гаруча-змазачных матэрыялаў, ці калі абсалютна любая запчастка, любы інструмент, неабходны матэрыял - на складзе прадпрыемства. Як жа не паўтарыць вядомы выраз, што ў Касцюковіцкім леспрамгасе, як у Грэцыі, ёсць усё. За леташні год прадукцыйнасць працы кожнага работніка тут такая ж, як у двух па канцэрну. Не было яшчэ выпадку ў бытнасць цяперашняга дырэктара, каб прадпрыемства не выканала месячны, квартальны ці гадавы план. А цяпер у параўнанні з мінулым годам яно працуе з месячным апярэджаннем (нарыхтоўка, раскражоўка, дзелавая, круглая драўніна - усе гэтыя паказчыкі выкананы на 110 %). Не ў супаставімых цэнах (па словах Філіпені, хтосьці прыдумаў такі паказчык, каб суцешыць сябе), а ў фізічных ці ў аб'ёмных адзінках, г. зн. кубічных метрах. І прычым, прырост пастаянны штогод. А гадавое заданне вырасла да 140-150 тысяч м3 нарыхтовак. Чыстага прыбытку за восем месяцаў тут атрымалі 217 мільёнаў рублёў, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства. Без крэдытаў і ўсялякіх лізінгаў пастаянна набываюць асноўныя сродкі. Вось купілі тры новыя тралёвачныя трактары, на чарзе да канца года купля аўтобуса і двух лесавозаў. Тэхніка ў леспрамгасе і без таго новая.

Добры паказчык стабільнасці прадпрыемства - гэта калі там працуюць цэлымі сем'ямі. А такіх нямала. Напрыклад, раскражоўшчык Віктар Мікалаевіч Бясштэннаў, які ў леспрамгасе 29 гадоў, расказаў, што да нядаўняга часу тут працавала поварам у сталоўцы яго жонка Надзея Фёдараўна, старэйшы сын Аляксандр - кранаўшчык, дачка Вольга - бракаўшчык (кантралёр). Усе задаволены, ганарацца, што іх прадпрыемства самае стабільнае ў раёне. Добрая зарплата, выдаецца своечасова, нармальныя ўмовы працы. І жыве сям'я ў доме, пабудаваным леспрамгасам.

Я не агаварыўся, сцвярджаючы, што сацыялістычны прынцып "Кожнаму - па працы", тут ажыццяўляецца даўно. І дырэктара не хвалюе тое, што нехта з радавых зарабляе больш за яго. Наадварот, ён з радасцю паведаміў, што месячная зарплата ў брыгадзе трактарыста Генадзя Савіцкага, якая пастаянна працуе ў лесе, 1 мільён 200 тысяч рублёў. Амаль столькі ж зарабляюць у брыгадзе вальшчыкаў Сяргея Марусава. Такі ж заробак у вадзіцеляў на вывазцы лесу. Калі чалавек, які добра працуе тут і атрымлівае ў пераразліку на валюту 300 - 500 долараў ЗША, ці стане ён думаць пра нейкія заробкі ў Маскве, Пецярбургу ці ў больш далёкім замежжы? А сярэднемесячная зарплата з пачатку года склала 381506 рублёў. Па заробках Касцюковічы заўсёды трымаюцца ў ліку лепшай пяцёркі прадпрыемстваў канцэрна, а часта і ў лідэры выходзяць. Зарплата, як вядома, складаецца з многіх кампанентаў. У леспрамгасе тарыфная стаўка першага разраду больш чым удвая вышэй за дзяржаўную. І яшчэ. Тыя, хто адрабіў на прадпрыемстве не меней за 10 гадоў, атрымліваюць за кв артал дадаткова месячную зарплату. Акрамя таго чатыры разы за мінулы год усе работнікі атрымалі грашовую дапамогу, прымеркаваную да розных свят, - прыкладна стопрацэнтную зарплату папярэдняга месяца. Цяпер вось трэба сто тон збожжа раздзяліць на 220 чалавек. Добрая дапамога для тых, хто трымае хатнюю гаспадарку.

Без затрымак Касцюковіцкі леспрамгас плаціць папённую плату. Але гэта зусім не азначае, што тут адразу пагаджаюцца з выстаўленай лясгасам цаной. Папярэдне дасканала правяраюць, падлічваюць. Бываюць разнагалоссі з лясгасам па ацэнцы кошту леса на корані. Без Філіпені, што прайшоў усе асноўныя ступені ў лясной прамысловасці, і тут не абыходзіцца. Сам даедзе, дойдзе, ацэніць практычна кожную лесасеку. Нездарма ў яго "УАЗіку" заўсёды дзве пары гумавых ботаў, лапата, дзве сякеры, дзесяціметровы трос. Свае грошы леспрамгас лічыць скурпулёзна.

За 17 гадоў Міхаіл Рыгоравіч вывучыў лясную геаграфію навакольных раёнаў, дзе даводзіцца нарыхтоўваць драўніну, на ўсе дзесяць балаў, калі карыстацца сучаснай ацэнкай ведаў. У якім квартале і калі што валіць, безпамылкова вырашае сам дырэктар. Прайшлі, напрыклад, праліўныя дажджы, Філіпеня накіроўвае асноўныя сілы пад Чэрыкаў, на сухія лесасекі. І ўжо нягледзячы на капрызы надвор'я, лес адтуль будуць вазіць без перашкод. Крыху падсохне, зноў вернуцца сюды, у балота. Ёсць лесасекі - даўно аплачаныя, выпісаныя,- якія дачакаюцца сваёй чаргі зімой. Карацей, прасторы для манеўраў хапае. Касцюковіцкі леспрамгас працуе ва ўсіх "далёкаўсходніх" лясгасах Беларусі - Клімавіцкім, Краснапольскім, Касцюковіцкім, Чэрыкаўскім. Раней даставалі нават Чавускі і Магілёўскі лясгаса. Цікава, што ёсць лесасекі, адкуль драўніну даводзіцца вазіць праз тэрыторыю Расіі. Добра, што пагранічных межаў цяпер няма.

На адной асаблівасці вывазкі драўніны мясцовым леспрамгасам хочацца спыніцца. Сёння многія вялікія мужы, па словах Міхаіла Рыгоравіча, навязваюць сартыментную вывазку драўніны прама з лесасекі. Можа, ім "з мінскага асфальту" відней, але Філіпеня з гэтым катэгарычна не згаджаецца: "Такое можа гаварыць чалавек, які не працаваў у лесе. Дапусцім, у Касцюковіцкім лясгасе толькі 17 % хвойных пасадак. Астатнія - лісцёвыя. Нават гусенічным трактарам, у кабіну якога нярэдка трапляе балотная гразь, няпроста выцягнуць такі лес. І некаторыя забыліся, відаць, пра такое паняцце, як рацыянальная раздзелка хлыста". Больш-менш нармальную сартыментную вывазку, на думку Філіповіча, можна арганізваць толькі з лесасек, што знаходзяцца пры добрых дарогах і дзе, дапусцім, толькі хвойныя пароды. Разрэзаў, напрыклад, па 4,5 метра і завёз на дрэваапрацоўчы камбінат. А калі змешаны лес, дзе прадстаўлены амаль усе віды парод? Рэзаць па 4,5 метра, значыць, загубіць лес. А на ніжніх складах з кожнага дрэва можна ўзяць максімум карыснай др аўніны. Якраз так і робяць у Касцюковічах. Возяць хлыстамі. Затым сартуюць і рэжуць дакладна так, як таго патрабуюць розныя спажыўцы. Ад перапрацоўкі застаюцца толькі дровы. Вядома, тут і прадукцыйнасць працы намнога ўзрастае, і паліва эканоміцца. Эксплуатацыя электрапіл абыходзіцца танней за пілы з бензаматорам. Памеры эстакады, куды лесавозы дастаўляюць хлысты, дазваляюць зрабіць двухмесячны запас драўніны для перапрацоўкі - на перыяд поўнага бездарожжа ў лесе. Карацей, выгада па ўсіх напрамках.

Пры леспрамгасе, як сказаў дырэктар, няма "ні дачэрніх, ні вячэрніх прадпрыемстваў, карацей, розных прысосак". І супрацоўнічаюць тут толькі з дзяржаўнымі структурамі. Магчыма, часам камерцыйная фірма заплаціць лесанарыхтоўшчыкам даўгі за іншых. І на гэтым супрацоўніцва з ёю заканчваецца. Тут не баяцца ніякіх праверак, бо ў Філіповіча няма камерцыйных тайнаў. Леспрамгас жыве больш па старых, паўтараю, сацыялістычых прынцыпах. І, аказваецца, старое не заўжды горшае.

Вядома, тут знайшліся б сродкі на закуп дарагіх замежных бензапіл. Але ў Касцюковічах працуюць на расійскіх - "Урал" і "Тайга". Хаця, рэжучы ланцуг і шыну, на іх ставяць замежныя. І справа не толькі ў тым, што за адну замежную амаль пяць расійскіх можна купіць. І апошнія, як сцвярджае Філіпеня, у многім нават пераўзыходзяць замежных. Пры валцы лесу расійскай пілой вальшчыку не трэба садзіцца на калені, як гэта ён вымушаны рабіць на такой аперацыі з замежнай. Значыць, ён хутчэй з'арыенуецца і адыдзе ў небяспечны бок пры падзенні дрэва. Той жа "Урал" у добрага вальшчыка вытрымлівае два гады інтэнсіўнай эксплуатацыі, даючы выпрацоўку да 30 тысяч м3. Спрабавалі тут і на замежных працаваць. Але... Вось і цяпер адна з іх новенькай стаіць на складзе гадоў восем і ніхто не хоча яе браць.

Болей за ўсё цяпер трывожаць кіраўніка падаткі - не толькі ў тым сэнсе, што высокія, але і вялікая іх колькасць. Непатрэбны клопат для бухгалтараў на прадпрыемствах. Ці не прасцей увесці адлічэнні ў бюджэт (рэспубліканскі, абласны, раённы), а пасля кампетэнтныя людзі яго пераразмяркоўвалі б?

Радуе тое, што Філіпеня, як кіраўнік, ведае сабе цану. "Дырэктар не з Крамля зваліўся , а з нуля з'явіўся", - сказаў ён так пра сябе, відаць, маючы на ўвазе тое, што пачынаў з простага рабочага. Наконт нуля можна паспрачацца. А вось тое, што яму давялося пабываць у Крамлі і атрымаць там ордэн "Знак Пашаны" - факт гістарычны. Акрамя таго, Міхаіл Рыгоравіч - Заслужаны майстар лесу і лесасплаву СССР, ён узнагароджаны медалямі "За працоўную адзнаку" і "За доблесную працу". Баюся, што ўсе яго ўзнагароды пералічыць не змагу. Гэтак жа, як і расказаць пра ўсе добрыя справы, што зроблены Філіпеням не толькі за апошні, касцюковіцкі, перыяд яго жыцця і дзейнасці. І хай яму не ўсё ўдалося ажыццявіць з задуманага, хай далёка не ўсе разумеюць гэтага неардынарнага чалавека і кіраўніка, галоўнае тое, што ён патрэбен - гораду, раёну, канцэрну. Пры мне ў гэты аддалены леспрамгас званілі дрэваапрацоўшчыкі з розных куткоў Беларусі. Просьба адна: адгрузіць новую партыю драўніны - і не ў доўг, а са стопрацэнтнай папярэдней аплатай (такое жалезнае правіла тут даўно). Проста ўсе ведаюць: Філіпеня не падвядзе!

Автор: Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

"Белорусская лесная газета"

2013
Copyright © lesgazeta.info