Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Бацькоўскай дорогай

Бацькоўскай дорогай Шлях у леснікі Максіма Бічко (працуе ён у Кароціцкім лясніцтве Палескага ваеннага лясгаса) даволі традыцыйны - праз сельскую гаспадарку. Тым не менш, з пражытых 47 гадоў 18 ён аддаў лесу, і з гэтай нялёгкай працай знаёмы з дзяцінства. Яго бацька больш за 30 гадоў адпрацаваў на такой пасадзе. Максім Міхайлавіч канчаткова выбраў сваю дарогу ўжо ў сталым узросце - свядома і назаўсёды.

Бацькава навука аказалася вельмі дарэчы. Галоўны ляснічы лясгаса Васіль Петравец казаў, што калі ён нядаўна прымаў экзамены ў леснікоў, то Бічко паказаў трывалыя веды, адчуваўся багаты ўласны вопыт, тое, што атрымаў у спадчыну ад бацькі.

Першы раз у сваім жыцці мне давялося бачыць чорную бярозу - рэдкае ў Беларусі дрэва. Некалькі каліў ляснік пасадзіў сваімі рукамі, затым клапатліва даглядаў. І цяпер з гонарам паказвае падросшыя дрэўцы.

Палескі лясгас раскінуўся на тэрыторыі некалькіх раёнаў. На яго ўсходняй ускраіне, быццам замыкаючы лясгас, і знаходзіцца абход Бічко. Гэта ўжо не тэрыторыя Гомельшчыны.

Будзем шчырымі: адносіны некаторых жыхароў там не такія, як у суседніх раёнах Брэстчыны. На жаль, тут нямала людзей, якія жывуць па прынцыпу: хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. Таму Максіму Міхайлавічу даводзіцца шмат сіл і часу дадаткова траціць на ахову лясных багаццяў. Але ён не скардзіцца на лёс, бо ведае, якая ганаровая справа яму даверана.

Автор: Іван ТРУХАНАВЕЦ

2013
Copyright © lesgazeta.info