Разделы
Актуально
В корне проблемы

Позади еще один год. Для лесного хозяйства страны он стал важным этапом к переходу

Искать, найти и ...

Идеи реформирования лесного хозяйства давно витали в умах лесоводов.

ООН рассчитывает на лесоводов

Публикации под рубрикой "Специально для "БЛГ", переданные из офиса ООН в Минске

Мужественный сын Кавказа

Листая альбомы Белорусского государственного архива кино-, фото-, фонодокументов, мы наткнулись на фотографию 30-летней давности.

Обновление

Для экономики Беларуси год был, наверно, самым трудным. Останавливались предприятия, замораживались стройки.

Приехали из Африки

Посетить эту примечательную во всех отношениях, "африканскую" ферму посоветовал директор Пружанского лесхоза Владимир Панасюк.

Мы - Логойщина!

Логойский район. Наша Швейцария, как патетично любят ее называть при всяком удобном случае.

Наши партнеры
Архив номеров

Ад бароy i дуброy беларускiх...

Фотограф 22 чэрвеня пайшоў з жыцця вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола (Мікалай Сяргеевіч) Кусянкоў. Уся яго працоўная, а потым і творчая дзейнасць была звязана з лесам, а дакладней, адным з напрамкаў у лесагаспадарчай справе - лесаўпарадкаваннем.

Нарадзіўся ён у 1935 годзе ў вёсцы Перарост Добрушскага раёна. Закончыў сямігадовую школу, а потым Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Маладога спецыяліста накіравалі на пасаду ляснічага ў Калінінградскую вобласць. Адпрацаваўшы належны тэрмін, вярнуўся на радзіму і ўладкаваўся ў Гомельскую лесаўпарадкавальную экспедыцыю на пасаду інжынера-таксатара. Маючы нядрэнную тэарэтычную падрыхтоўку, добрыя фізічныя даныя, ён хутка асвоіў гэтую нялёгкую прафесію і стаў адным з вядучых спецыялістаў установы. Вялікая працаздольнасць, сумленнасць Мікалая Сяргеевіча былі вядомы не толькі ў родным калектыве, але і далёка за яго межамі.

Лесаўпарадкавальная экспедыцыя складалася скрозь з інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў, людзей адукаваных, чытаючых. І Мікалай Сяргеевіч, які яшчэ з дзяцінства зацікавіўся паэзіяй і ўжо меў публікацыі, сустрэў калег, якія яго разумелі.

Свой першы надрукаваны паэтычны зборнік ("Жывіца") Мікола ўбачыў, знаходзячыся падчас лесаўпарадкавання (цяпер ужо ў далёкім 1966 годзе) лясоў Забайкалля. Дарэчы, гэты экзэмпляр быў падараваны з аўтографам ("Шэфу майму... на ўспамін аб Забайкаллі") аднаму з нас, які з любоўю захоўвае яго і зараз. Яшчэ адзін цікавы факт з біяграфіі Кусянкова таго часу. Яго запрасілі на "Голубой огонек", дзе ён на ўвесь былы Саюз прачытаў свой выдатны верш "Нефть".

Першы буйны мастацкі твор Міколы Кусянкова быў, натуральна, пра лесаўпарадкавальнікаў. Гэта аповесць "Палявы сезон". Усе пачуцці, што ўзніклі ў маладога чалавека, які ўпершыню аказаўся ў далёкім маланаселеным дзікаватым месцы, адарваны ад прывычнага ўкладу жыцця, сям'і, яскрава пададзены на старонках аповесці ад імя галоўнага героя - простага вясковага хлопца-беларуса.

Ягоны раман "Явар з калінаю" (якая назва!) належыць ужо сталаму аўтару. Над ім ён працаваў даволі працяглы час. Раман пабудаваны на споведзі простай вясковай жанчыны, якая за невялікі час знаходжання ў яе пастаяльца-таксатара змагла распавесці свайму цікаваму і слухачу, і суразмоўцу амаль пра ўсё сваё сціплае жаночае быццё.

Пасля даволі працяглай працы ў лесаўпарадкаванні Мікалай Сяргеевіч быў накіраваны на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Пасля заканчэння іх некаторы час працаваў у абласной газеце "Гомельская праўда". Потым пераехаў у Мінск.

Толькі нядаўна даведаліся аб заўчаснай смерці Міколы Кусянкова - нашага таварыша, былога калегі, з якім доўгія гады крочылі поплеч па лясах Беларусі, па неабсяжных прасторах Поўначы і Сібіры былой вялікай дзяржавы.

Добрая памяць пра Мікалая Сяргеевіча назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Автор: Фёдар БУРАК, Леанід ТАЎКАЧОЎ, Леанід ЯСІМЧЫК, Любоў КНЫШ. РДЛУП "Гомельлеспраект"

2013
Copyright © lesgazeta.info